Ўолт Ўітмэн (па-ангельску: Walt Whitman; 31 траўня 1819, Ўэст-Гілс, Нью-Ёрк, ЗША — 26 сакавіка 1892, Камдэн, Нью-Джэрзі, ЗША) — амэрыканскі паэт, эсэіст і журналіст.
Ўолт Ўітмэн | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 31 траўня 1819[…]
|
Памёр | 26 сакавіка 1892[…] (72 гады) |
Пахаваны | |
Бацькі | Walter Whitman, Sr.[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | цясьляр, пісьменьнік, выдавец, эсэіст, друкар, мэдбрат, настаўнік, журналіст, паэт, навэліст |
Гады творчасьці | з 1842 |
Мова | ангельская мова |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Нарадзіўся ў беднай сям’і фэрмераў Ўолтэра і Луізы ван Вэльсар Ўітмэн. Ён быў другім дзіцем зь дзевяці. Калі Ўолтэру было чатыры, сям’я перабралася ў Бруклін. Сваё дзяцінства Ўітмэн успамінаў як неспакойны і няшчасны час, прычынай якога былі эканамічныя цяжкасьці, зь якімі сутыкнулася яго сям’я. З 1825 па 1830 гг. Ўітмэн навучаўся ў бруклінскай школе, але празь нястачу грошай у адзінаццацігадовым веку мусіў скончыць сваё навучаньне і пайсьці працаваць. За ўсё жыцьцё паэт зьмяніў мноства прафэсій: пасланец, наборшчык-укладчык, настаўнік, журналіст, рэдактар у газэце.
Першыя вершы паэта былі надрукаваныя ў 1850 г. Аднак раньнія творы былі толькі прадвесьнікамі нараджэньня арыгінальнага паэтычнага стылю, які найбольш яскрава праявіўся ў ягоным зборніку «Лісьце травы». Кніга выйшла ў Нью-Ёрку ў 1855 годзе. Пазьней усё сваё жыцьцё аўтар падзяляў на два этапы — да выхаду зборніка і пасьля.
У «Лісьці травы» Ўітмэн выявіў сябе як рэфарматар амэрыканскай паэзіі, як пачынальнік «вольнага вершу» — вэрлібру. Асноўныя тэмы гэтай кнігі, якую ўсё сваё жыцьцё аўтар перапісваў і дапаўняў (апошняе яе выданьне выйшла ў 1891 г.): праблемы прыроды і цывілізацыі, адзінства ўсяго жывога і нежывога на зямлі, салідарнасьць краінаў і народаў, дэмакратычнае разьвіцьцё грамадзтва і асобы ды іншыя. Яго сучасьнікамі кніга спачатку была ўспрынятая досыць неадназначна, у многім праз усхваленьне чалавечай цялесьнасьці і сэксуальнасьці.
Падчас грамадзянскай вайны 1861—1865 гг. Ўолт Ўітмэн працаваў санітарам у салдацкіх шпіталях. Падзеям вайны прысьвечаны паэтычны цыкл «Барабанны бой», а таксама некаторыя вершы.
Празь ня вылечаную да канца хваробу, якой паэт заразіўся, працуючы ў шпіталі, у 1873 годзе яго разьбіў паралюш, ад якога ён так і не акрыяў. Аднак да канца жыцьця Ўітмэн працягваў пісаць творы, напоўненыя аптымізмам і ўпэўненасьцю.
На беларускую мову вершы У. Ўітмэна перакладалі Ю. Гаўрук, Я. Семяжон, Я. Сіпакоў, К. Цьвірка, Ю. Цімафеева, А. Мардвілка, А. Мусорын, М. Шчур.
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Ўолт Ўітмэн, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.