Новая Каледонія

Но́вая Каледо́нія (па-француску: Nouvelle Calédonie) — француская залежная тэрыторыя ў заходняй частцы Ціхага акіяна ў Мэланэзіі.

Знаходзіцца ў 1400 км на ўсход ад Аўстраліі і ў 1500 км на паўночны захад ад Новай Зэляндыі.

Новая Каледонія
Nouvelle-Calédonie
Сьцяг Новай Каледоніі Герб Новай Каледоніі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «La Marseillaise»
Месцазнаходжаньне Новай Каледоніі
Афіцыйная мова француская
Сталіца Нумэа
Найбуйнейшы горад Нумэа
Форма кіраваньня
прэзыдэнт
мясцовы прэзыдэнт
залежная тэрыторыя
Эмануэль Макрон
Філіп Гамэс
Плошча
 • агульная
154-е месца ў сьвеце
18 575 км²
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
178-е месца ў сьвеце
249 000
13/км²
СУП
 • агульны (2007)
 • на душу насельніцтва
Сьпіс краінаў паводле СУП
$8,82 млрд
$36 376
Валюта Францускі ціхаакіянскі франк (CFP)
Часавы пас UTC+11 (UTC+11)
Аўтамабільны знак NCL
Дамэн верхняга ўзроўню .nc
Тэлефонны код +687
Мапа Новай Каледоніі
Мапа Новай Каледоніі

Гісторыя

Выспы былі заселеныя прыкладна 1500 гадоў да н. э. Прыкладна ў ХІ стагодзьдзі сюды прыбылі палінэзійцы і перамяшаліся зь мясцовым насельніцтвам. Новая Каледонія была адкрытая для эўрапейцаў ў 1774 годзе Джэймсам Кукам. Назва выспы мае паходжаньне ад старажытнай назвы Шатляндыі — Каледонія.

З 1853 году выспа перайшла пад францускае кіраваньне. З 1864 да 1894 году тут знаходзілася турэмнае паселішча, дзе адбывалі пакараньне камунары. Пад час Другой суьветнай вайны тут знаходзілася база саюзных войскаў.

З 1946 году выспы атрымалі статус заморскай тэрыторыі Францыі. У 1980-х гадах пачаўся рух за атрыманьне незалежнасьці выспаў. У 1998 годзе Новая Каледонія атрымала поўную ўнутраную аўтаномію. Цяпер яна мае сваіх прадстаўнікоў у францускім парлямэнце.

Палітыка

Геаграфія

У склад тэрыторыі ўваходзіць выспа Новая Каледонія разам зь невялікімі прылягаючымі выспамі. Агульная плошча галоўнай выспы складае 16,8 км², з насельніцтвам 179 тыс. чалавек.

Паверхня выспы Новая Каледонія гарыстая, самая высокая кропка ўздымаецца на 1628 м над узроўнем мора. Клімат трапічны, з выражанымі сэзонамі ападкаў. Колькасьць ападкаў вагаецца ад 1500 мм на навакольных выспах да 4000 мм у горных раёнах выспы Новая Каледонія.

Выспа новая Каледонія вельмі старажытная. Прыкладна 85 млн гадоў таму яна аддзялілася ад Аўстраліі, а 65 млн гадоў ад Новай Зэляндыі. Ізаляцыя ад іншых рэгіёнаў прывяла да таго, што на высьпе сфарміравалася ўнікальная экасыстэма, якая захавала шмат відаў жывёлаў і птушак якія не захаваліся ў іншых рэгіёнах.

Адміністрацыйны падзел

Новая Каледонія дзеліцца на 3 правінцыі, якія ў сваю чаргу дзеляцца на 33 раёны.

Правінцыі Новай Каледоніі гэта:

  • Провінс Суд (Паўднёвая правінцыя), са сталіцай Нумэа
  • Провінс Норд (Паўночная правінцыя), са сталіцай Канэ
  • Провінс дес іль-Лоятэ (правінцыя выспаў Ляяльнасьці), са сталіцай Ліфоў

Эканоміка

На выспах новай Каледоніі знаходзяцца багатыя радовішчы нікелю (прыкладна 12% сусьветнай здабычы і ¼ сусьветных запасаў) і кобальту (8% сусьветнай здабычы). Аднак інтэнсіўная здабыча карысных выкапняў прывяла да пагаршэньня экалягічнага становішча на выспах.

Значную долю ў эканоміцы грае турызм (прыкладна 100 тыс. чалавек у год).

Дэмаграфія

Насельніцтва тэрыторыі складаецца з мэлянэзійцаў (42,5%), эўрапейцы (37,1%), палінэзійцаў (11,8%), азіяты (8,6%). Большасьць насельніцтва хрысьціяне (каталікі — 60%, пратэстанты — 30%), мусульмане складаюць каля 4% насельніцтва.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Новая Каледонія ГісторыяНовая Каледонія ПалітыкаНовая Каледонія ГеаграфіяНовая Каледонія Адміністрацыйны падзелНовая Каледонія ЭканомікаНовая Каледонія ДэмаграфіяНовая Каледонія Вонкавыя спасылкіНовая КаледоніяАўстраліяМэланэзіяНовая ЗэляндыяФранцуская моваФранцыяЦіхі акіян

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Павал КалечыцАдольф ГітлерВінцук ВячоркаТравеньІван ШамякінМатэматыкаАднародныя часьціны сказуКлеапатраГлеб ЛабадзенкаБДСМЛонгвінАпалёнГісторыя ВільніДзьмухавецФламэнгу Рыю-дэ-ЖанэйруКрасныСтаражытнагрэцкая моваМарына ВасілеўскаяМастацкая літаратура (выдавецтва)Анатоль СысНаркамаўкаВасіль ТкачоўВераніка СебасьцяновічЯн ЧэрскіГрушаўка (Ляхавіцкі раён)Сакрат ЯновічМерачМаладосьць (часопіс)Касьцёл Сьвятой Ганны (Вільня)Ганус МантыгердавічЧапялаПрыслоўеВагінальны сэксМіжнародны стандартны кніжны нумарМішэль АбамаПлоцевы актГрупавы сэксФіліпіныЭўропаНовая зямляВацлаў ЛастоўскіЯн ГляўбіцЮры ГумянюкМужчына зьверхуАляксандру ЧыкылдэўЖвірЖалейка (зборнік)Мікола ПапекаСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамДзісенскі павет (Віленская губэрня)Паўночная МакедоніяДзед ТалашВіківэрсытэтЭротыкаНекамэрцыйная арганізацыяПіт ПаўлаўКанстытуцыя БеларусіІван МележПарнаграфія ў ЧэхііДэйвід КэмэранМонтвілЗагор’е (Слонімскі раён)Савушкін прадуктЛеў ЧайлыткаДольнасорбская моваГалоўная старонкаЗШАКарлес ПудждэмонЭпоха АсьветніцтваКітабыНа чужынеШахцёр СалігорскМэдаль Францішка СкарыныСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРВалеры МаракоўСтрахГедыгольд🡆 More