Маршалавы астравы, афіцыйна Рэспубліка Маршалавы астравы — адна з краінаў Мікранэзіі ў заходняй частцы Ціхага акіяна, знаходзіцца на поўначы ад Науру і Кірыбаці, на ўсходзе ад Аб’яднаных краін Мікранэзіі, на поўдні ад амэрыканскай тэрыторыі Атола Ўэйк.
Маршалавы астравы Aolepān Aorōkin M̧ajeļ Republic of the Marshall Islands | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Jepilpilin ke ejukaan | |||||
Дзяржаўны гімн: «Forever Marshall Islands» | |||||
Афіцыйная мова | Маршальская, ангельская | ||||
Сталіца | Маджура | ||||
Найбуйнейшы горад | Маджура | ||||
Форма кіраваньня | Рэспубліка Джурэланг Зэдкая | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады | 213-е месца ў сьвеце 181 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць | 205-е месца ў сьвеце 62 000 342,5/км² | ||||
СУП • агульны (2001) • на душу насельніцтва | 220-е месца ў сьвеце $115 млн $2900 | ||||
Валюта | Даляр ЗША (USD) | ||||
Незалежнасьць — ад ЗША | 21 кастрычніка 1986 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .mh | ||||
Тэлефонны код | +692 | ||||
Астравы адкрытыя ў 1526 годзе гішпанцам Алонза дэ Салазарам. Наступным эўрапейцам, які прыбыў на астравы быў ангелец Джон Маршал, у гонар якога астравы і атрымалі сваю назву. У 1885 годзе астравы былі заселеныя нямецкай гандлёвай кампаніяй і празь некалькі гадоў яны сталі часткай пратэктарату нямецкай Новай Гвінэі. Японія акупавала іх у выніку Першай сусьветнай вайны і кіравала імі пад мандатам Лігі Нацыяў. Пад час Другой сусьветнай вайны Злучаныя Штаты Амэрыкі захапілі астравы ў 1944 годзе. У 1979 годзе была абвешчана рэспубліка Маршалавы астравы, незалежнасьць якой афіцыйна была аб’яўлена 21 кастрычніка 1986 году.
Адміністрацыйна Маршалавы астравы падзяляюцца на 25 раёнаў, якія адпавядаюць колькасьці заселеных астравоў.
Краіна складаецца з 25 атолаў і 5 ізаляваных астравоў. Асноўныя атолы і астравы дзеляцца на дзьве групы: «Ланцуг Ратака» і «Ланцуг Раліка». Дзьве траціны насельніцтва краіны жывуць на атолах Маджура (сталіца) і Эбэе. Астатнія атолы і астравы малазаселеныя з-за недахопу працы і слабага эканамічнага разьвіцьця. На некаторых атолах жыцьцё зусім традыцыйнае і ежа складаецца з таго, што людзі самі зловяць і вырасьцяць. У гарадах асноўнай часткай ежы зьяўляецца рыс.
Маршалавы астравы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Маршалавы астравы, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.