Амэрыканскае Самоа

Амэрыка́нскае Само́а (па-ангельску: American Samoa, на самоа: Amerika Sāmoa) — залежная тэрыторыя ЗША, якая знаходзіцца ва ўсходняй частцы архіпэлягу Самоа і на атоле Сўэінз у Ціхім акіяне.

Астатнія астравы архіпэлягу належаць незалежнай краіне Самоа.

Амэрыканскае Самоа
Amerika Sāmoa
American Samoa
Сьцяг Амэрыканскага Самоа Герб Амэрыканскага Самоа
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Samoa, Muamua Le Atua»
Дзяржаўны гімн: «The Star-Spangled Banner, Amerika Samoa»
Месцазнаходжаньне Амэрыканскага Самоа
Афіцыйная мова ангельская, самоа
Сталіца Пага-Пага, Фагатога
Найбуйнейшы горад Пага-Пага
Форма кіраваньня
прэзыдэнт ЗША
губэрнатар
залежная тэрыторыя
Барак Абама
Тагіёла Тулафона
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
212-е месца ў сьвеце
199 км²
0
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
196 месца ў сьвеце
65 628
326/км²
Валюта Даляр ЗША (USD)
Дамэн верхняга ўзроўню .as
Тэлефонны код +1-684
Мапа Амэрыканскага Самоа
Мапа Амэрыканскага Самоа

Гісторыя

Выспы былі заселеныя 3000 гадоў таму. Эўрапейцы высадзіліся тут у 1606 годзе, калі астравы былі адкрытыя гішпанскім вандроўцам дэ Куірасам, але аб іх забылі, а новае адкрыцьцё выспаў для эўрапейцаў адбылася ў 1722 годзе. У 1768 годзе экспэдыцыя Буганвіля правяла дасьледаваньне выспаў. У 1889 годзе архіпэляг Самоа быў падзелены на заходнюю частку (сучаснае незалежнае Самоа), якая дасталася Нямеччыне і ўсходнюю (сучаснае Амэрыканскае Самоа), якая дасталася ЗША. Вялікабрытанія, у замен на адмову ад выспаў Самоа, атрымалі астравы Тонга, Ніуе і Саламонавы астравы.

Да 1951 году Ўсходняе Самоа кіравалася ВМС ЗША. У 1948 годзе былі ўведзеныя элемэнты самакіраваньня. Пасьля закрыцьця вайскова-марской базы тэрыторыя была перададзеная пад кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных справаў ЗША. У 1960 годзе была прынятая першая канстытуцыя тэрыторыі, а ў 1977 годзе прайшлі першыя губэрнатарскія выбары.

Палітыка

Амэрыканскае Самоа зьяўляецца тэрыторыяй залежнай ад ЗША. Згодна з канстытуцыяй 1966 году заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту (у верхняй палаце 18 сэнатараў, у ніжняй 20 дэпутатаў), а выканаўчая, ураду якім кіруе губэрнатар. Губэрнатар выбіраецца на ўсеагульных выбарах. З боку ЗША выспамі кіруе Міністэрства ўнутраных справаў (Office of Insular Affairs).

З 1980 году ад Амэрыканскага Самоа выбіраецца дэпутат у Палату Прадстаўнікоў ЗША, які ня мае права голасу ў пленарных галасаваньнях, але мае іншыя дэпутацкія прывілеі (напрыклад удзельнічае ў камісіях).

Жыхары Амэрыканскага Самоа ўдзельнічаюць у выбарах прэзыдэнта ЗША.

Геаграфія

Амэрыканскае Самоа, за выключэньнем астравы Сўэінз, знаходзіцца на выспах архіпэлягу Самоа (да Амэрыканскага Самоа адносяцца астравы, якія знаходзяцца на ўсход ад 171°W. Самай вялікай выспай зьяўляецца выспа Тутуіла.

Практычна ўсе астравы маюць вульканічнае паходжаньне, маюць горны рэльеф, з лававымі палямі, на якіх растуць трапічныя лясы. Выспы абкружаныя каралавымі рыфамі. Выспы Роўз і Сўэінз — каралавыя атолы.

З карысных выкапняў маюцца запасы пемзы. Клімат выспаў трапічны, марскі, зьмякчаецца паўднёва-ўсходнімі пасатамі. Сярэднегадавая тэмпэратура +26 °C, тэмпэратура ліпеня +24 °C, сьнежня +32 °C. Ападкаў выпадае 3000—4000 мм штогод. Сэзон дажджоў цягнецца зь лістапада да сакавіка, у гэты час здараюцца ўраганы. Сухі сэзон цягнецца з красавіка да кастрычніка. На выспах існуе нястача прэснай вады.

Адміністрацыйны падзел

Амэрыканскае Самоа дзеліцца на 3 акругі і 2 атолы:

  • акруга Істэрн
  • акруга Вэстэрн
  • Мануа
  • Роўз айлэнд
  • Сўэйн айлэнд

Акругі і атолы дзеляцца на 74 раёны (атол Роўз — незаселены).

Эканоміка

Асновай прамысловасьці выспаў зьяўляецца рыбапераапрацоўка. У сфэры паслугаў і турызьме значная доля належыць дзяржаве. У невялікіх памерах вядзецца здабыча пемзы. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца: ананасы, бананы, копра, садавіна, папая, хлебнае дрэва. Існуе міжнародны аэрапорт Тафуна.

Асноўнымі гандлёвымі партнэрамі зьяўляюцца Аўстралія, Новая Зэляндыя, Фіджы, Самоа, Рэспубліка Карэя, Японія, Кітай.

Дэмаграфія

Па этнічным складзе тэрыторыя складаецца: самаанцы — 89%, танганцы — 4%, эўрапейцы і амэрыканцы — 2%, астатнія — 5%. Прыкладна 80% вернікаў — пратэстанты, 20% — каталікі.

Вонкавыя спасылкі

Амэрыканскае Самоа  Амэрыканскае Самоасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Амэрыканскае Самоа ГісторыяАмэрыканскае Самоа ПалітыкаАмэрыканскае Самоа ГеаграфіяАмэрыканскае Самоа Адміністрацыйны падзелАмэрыканскае Самоа ЭканомікаАмэрыканскае Самоа ДэмаграфіяАмэрыканскае Самоа Вонкавыя спасылкіАмэрыканскае СамоаАнгельская моваЗлучаныя Штаты АмэрыкіСамоаЦіхі акіян

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Нацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАЦерская саамская моваРапухіВейшнорыяТрыбадызмСпакусьнікіСпадчына (верш)Альгерд БахарэвічНясьвіжГазлайтынгЗянон ПазьнякПаморскае ваяводзтваЯнка СіпакоўКалі-югаКаханьне без пранікненьняЦэнтральная СэрбіяМарат МаркаўМэдыяВікіРусэДразды (гурт)СлонімСтаніслаў ЯроцкіЭшэн-Маўрэн (футбольны клюб)Найробі (правінцыя)РоварСяргей КалендаМайкл СьмітЗФранцішак СавічНаваградзкае ваяводзтваNec MergiturЮр’яУ КантакцеОскар Арыяс СанчэсІван МележТрыбуна працыАвечкаІван ВіткоўскіАдам МіцкевічНад магілай Робака (карціна Казімера Альхімовіча)IBM NotesЦагліна (электроніка)Ісьляндзкі коньВяснаЯсмантӘЯзафат КунцэвічЛітАльтанкаШпакЛацінская моваМенскі радыётэхнічны інстытутСусьветнае павуціньнеЦэглаЖывёлыЧашніцкі раёнСавушкін прадуктСтрахаваньнеПрыдарожны крыж (карціна Казімера Альхімовіча)Ян Прадвесьнік (царква)7 (лік)🡆 More