Урад

Ура́д — орган выканаўчай улады, звычайна вышэйшы выканаўчы орган.

Узначальваецца кіраўніком дзяржавы, то бок прэзыдэнтам або прэм’ер-міністрам ці кіраўніком ураду, канцлерам, кіраўніком кабінэту міністраў. Асноўная задача ўрада — праводзіць у жыцьцё законы, прынятыя вышэйшым заканадаўчым органам дзяржавы, то бок парлямэнтам. З гэтай мэтай урад або асобныя ягоныя міністэрства распрацоўваюць і прымаюць падзаконныя акты, напрыклад, пастановы. Урад можа зьвяртацца да парлямэнта з ініцыятывай прыняць або зьмяніць закон.

Урад
Краіны сьвету паводле формы ўрада
абсалютная манархія — фіялетавым;
парлямэнцкая рэспубліка — аранжавым;
прэзыдэнцкая рэспубліка, у якой прэзыдэнт абіраецца парлямэнтам — зялёным;
прэзыдэнцкая рэспубліка — блакітным;
зьмяшаная рэспубліка — жоўтым;
канстытуцыйная манархія — чырвоным;
Рэспубліка, у якой вядучая роля адной партыі замацаваная канстытуцыяй — карычневым;
Дзяржава, у якой не існуе асноўнага закону пра ўрад, ці ваенныя дыктатуры — цёмна-зялёным.

Эфэктыўная дзяржава павінна мець два атрыбуты: уладу й законнасьць. Уладай зьяўляецца здольнасьць прымушаць і распараджацца. Усе ўрады звычайна выкарыстоўваюць некаторыя формы фізычнага прымусу пры рэалізацыі сваёй улады, напрыклад, турэмнае зьняволеньне, выгнаньне або пагрозы. Легітымнасьць зьяўляецца атрыбутам, які падахвочвае людзей падпарадкоўвацца ўладам. Легітымнасьць дасягаецца за кошт набыцьця й прымяненьня сілы ў адпаведнасьці з усталяванымі прынцыпамі й нормамі.

Паводле разьдзелу 5 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (артыкулы 106—108) выканаўчую ўладу ў Беларусі ажыцьцяўляе Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, а працай ураду кіруе прэм’ер-міністар, на пасаду якога на сёньняшні дзень прызначаны Раман Галоўчанка.

Паліталёгія

Клясыфікацыя ўраду

У паліталёгіі даўно ставілася мэта стварыць тыпалёгію ці сыстэматыку дзяржаўных органаў, бо тыпалёгія палітычных сыстэмаў не відавочная. Гэта асабліва важна ў галіне параўнальнай палітыкі й міжнародных адносінаў. Як і ўсе катэгорыі, якія разглядаюцца ў межах формаў дзяржаўнага кіраваньня, межы дзяржаўных клясыфікацыяў зьяўляюцца няўстоўлівымі й дрэнна вызначанымі.

На першы погляд, усе ўрады маюць афіцыйную ці ідэальную форму кіраваньня. То бок, ЗША ёсьць канстытуцыйнай рэспублікай, у той час як былы Савецкі Саюз быў сацыялістычнай рэспублікай. Аднак самаідэнтыфікацыя не зьяўляецца аб’ектыўнай, і, як сьцьвярджаюць дасьледчыкі Джэфры Копштэйн і Марк Ліхбах, вызначэньне рэжымаў можа быць складанай справай. Напрыклад, Вальтэр сьцьвярджаў, што Сьвятая Рымская імпэрыя не зьяўляецца ані сьвятой, ані рымскай, ані імпэрыяй.

Вызначыць форму кіраваньня таксама складана, паколькі шмат якія палітычныя сыстэмы ўзьнікаюць як сацыяльна-эканамічныя рухі, а потым мэты рухаў спрабуюцца дасягнуцца ва ўрадзе партыямі, якія прадстаўляюць гэтыя рухі. Такім чынам, урад можа фармавацца партыямі з канкуруючымі палітычнымі ідэалёгіямі.

Іншыя ўскладненьні ўключаюць агульнае некансэнсуснае або наўмыснае скажэньне або прадузятасьць разумных тэхнічных азначэньняў палітычнымі ідэалёгіямі й зьвязаным з імі формам кіраваньня, што абумоўлена характарам палітыкі ў сучасную эпоху. Напрыклад, кансэрватызм у Злучаных Штатах мае мала агульнага з тым, як гэты панятак выкарыстоўваецца ў іншых частках сьвету. Як адзначае гісторык Лео Рыбуфа, тое, што амэрыканцы цяпер называюць кансэрватызмам, большая частка сьвету называе лібэралізмам альбо нэалібэралізмам. То бок, кансэрватар у Фінляндыі быў бы акрэсьлены сацыялістам у Злучаных Штатах. З 1950-х гадоў кансэрватызм у ЗША быў у асноўным зьвязаны з Рэспубліканскай партыяй. Аднак у эпоху сэгрэгацыі многія паўднёвыя дэмакраты былі кансэрватарамі, і яны адыгрывалі адну з выключных роляў у кансэрватыўнай кааліцыі, якая кантралявала Кангрэс з 1937 па 1963 гады.

Грамадзка-палітычная неадназначнасьць

Меркаваньні асобных людзей залежаць ад тыпаў і ўласьцівасьцяў урадаў, якія існуюць. Адценьні шэрага зьяўляюцца звычайнай зьявай у любым урадзе й адпаведнай ім клясыфікацыі. Нават самыя лібэральныя дэмакратычныя краіны абмяжоўваюць палітычную актыўнасьць канкурэнтаў у той ці іншай ступені, у той час як большасьць тыранічных дыктатураў мусяць арганізаваць шырокую базу падтрымкі. Да прыкладаў можна аднесьці прэтэнзіі на клясыфікацыю ЗША як плютакратыю, а не дэмакратыю, паколькі некаторыя амэрыканскія выбаршчыкі лічаць, што выбары падвяргаюцца маніпуляцыі з боку заможных карпарацыяў і шэрагу сацыяльных колаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Урад ПаліталёгіяУрад КрыніцыУрад Вонкавыя спасылкіУрадВыканаўчая ўладаЗаконПарлямэнтПрэзыдэнтПрэм'ер-міністар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БесьпілётнікЛічэбнікGoogleДругая сусьветная вайнаІўеДотык пісі рукоюПэнсіяСьпіс стагодзьдзяўЧорны сьпіс ЭўразьвязуСловаКляштарІндыяДзеяслоўУладзімер МаслоўскіСысуныВасіль ЦяпінскіСтарабеларуская моваКаштоўная папераРыдлёўкаМэдаль Францішка СкарыныМараторыйПарнаграфія ў ЧэхііЛізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаБлакітная сойкаСаргоўдTrueTypeВольныя матэрыялыРадзівілыШатляндыяЗімаРодПавал ДураўN.R.M.Месны склонГедзімінавічыКарта растэрміноўкіСудаБуценьЮрась БарысевічЧарнобыльская катастрофаПадляшшаВольная Беларусь (рух)Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў (Наваградак)СамароўкаЭквадорMemento moriПарнаграфія для жанчынГрэцкая моваЭнэргіяІнданэзіяЛіндаISO 3166-1Зіновій ПрыгодзічСтральба з лукаСьпіс гарадоў БеларусіСлавамір АдамовічАвечкаСэрбіявозГісторыя СалігорскуТарпэда-БелАЗ ЖодзінЭўропаЧэрвеньАўгуст МоцныБеларусьМужчына зьверхуАкторы парнафільмаўЖуавы сьмерціАфтальмалёгіяАлесь Бадак🡆 More