Вялікі Бар’ерны Рыф

Вялі́кі бар’е́рны рыф — найвялікшы ў сьвеце каралавы рыф, знаходзіцца на ўсходзе ад узьбярэжжа Аўстраліі.

Гэта найвялікшае на Зямлі стварэньне жывых арганізмаў, якое бачна з космасу як белая смуга ў блакітным акіяне. Складаецца з больш за 2,9 тысячы асобных рыфаў і 900 астравоў, якія распасьціраюцца больш за 2,3 тысяч кілямэтраў над агульнай плошчай каля 344,4 тысячы км². У 1981 годзе рфы быў вылучаны ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО як прыродная спадчына. Паводле некаторых выказваньняў зьяўляецца адным зь сямі прыродных цудаў сьвету.

Вялікі бар’ерны рыф
Great Barrier Reef*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Вялікі Бар’ерны Рыф
Выгляд на Вялікі бар’ерны рыф з космасу
Краіна Аўстралія
Тып прыродны
Крытэры vii, viii, ix, x
Спасылка 154
Рэгіён** Азія і Акіянія
Каардынаты 147°42′00″ у. д. / 18.28611° пд. ш. 147.7° у. д. / -18.28611; 147.7
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1981  (5-я сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Агульныя зьвесткі

Шырыня рыфу — ад 300 мэтраў да 2 кілямэтраў, а адлегласьць ад кантынэнту складае 8—180 км. Складаецца ён з каля 2900 асобных рыфаў і каля 900 астравоў. Агульная плошча Вялікага бар’ернага рыфу складае 244 тыс. км². Дасьледаваньні, якія вяліся на рыфах, выявілі, што таўшчыня некаторых каралаў перавышае 500 мэтраў. Узрост каралаў ацэньваецца каля 2 млн. гадоў, а некаторых — да 18 млн гадоў.

Натуральнае асяродзьдзе

Вялікі Бар’ерны Рыф 
Марская зорка

Існуе каля 350 гатункаў каралаў, 1500 гатункаў рыб, больш за 4000 гатункаў малюскаў, 500 гатункаў водарасьцяў і 215 гатункаў птушак. Вялікшыя выспы пакрыты густой трапічнай расьліннасьцю. Вялікі бар’ерны рыф — гэта адно з найцікавейшых турыстычных месцаў Аўстраліі.

З 26 кастрычніка 1981 году як марскі парк (Great Barrier Reef Marine Park) Вялікі бар’ерны рыф уключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Плошча парка, якая ахоўваецца ЮНЭСКО, складае 346 000 км².

Тыпы рыфаў

Рыфы дзеляцца на тры тыпы:

  • прыбрэжныя — фармуюцца каля ўзьбярэжжаў выспаў ці кантынэнтаў;
  • бар’ерныя — далей ад берага;
  • акіянічныя — у акіяне.

Адкрывальнікі Вялікага бар’ернага рыфу

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вялікі Бар’ерны Рыф Агульныя зьвесткіВялікі Бар’ерны Рыф Натуральнае асяродзьдзеВялікі Бар’ерны Рыф Тыпы рыфаўВялікі Бар’ерны Рыф Адкрывальнікі Вялікага бар’ернага рыфуВялікі Бар’ерны Рыф Глядзіце таксамаВялікі Бар’ерны Рыф КрыніцыВялікі Бар’ерны Рыф Вонкавыя спасылкіВялікі Бар’ерны РыфАўстраліяЗямляРыф

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сельская гаспадаркаБеларуская граматыка для школ (1918)Янка КупалаШто й па моруЭўразьвязУладзімер КонанКантмінКрумкачІндустрыялізацыяБайструкСтрахТаўканіцаКліматЭліза АжэшкаАлег Янкоўскі1874ЖвірЛюты23 красавіка2022Дарога Р6 (Беларусь)ДалярУрыкаЖодзін1991Баўгарская мова1863Сураж (Польшча)303НыркаБеларусьСысуныБазыліка Сьвятога ЭгідыяПрыродаПарнаграфія ў ЗШАСьпіс населеных пунктаў Беларусі, пераназваных у XX стагодзьдзіПэрсыдзкая моваАўстраліяПарнаграфіяБерасьцеСанскрытБудынакПавал ДураўВэб-сайтЛетувізацыяЮрась БарысевічВялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)Ойча нашПятрусь БроўкаБычкі (Віцебская вобласьць)ШрубаРасізмБерасьцейская вобласьцьMozilla FirefoxХрысьціянстваКірыл КоктышЛексычнае значэньнеВікіпэдыяГісторыя МенскуРазьвітаньне з РадзімайМарыянскі жолабПаставыЛітваЯўгенія ЯнішчыцHromadske.TVГайдДвукосьсеАнготСэкс🡆 More