Раён: адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка

Раё́н — назва адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Беларусі (мэханічна перанесеная з савецкіх часоў), а таксама Расеі, Азэрбайджану, Кыргыстану, Летувы, Малдовы, Таджыкістану, Узбэкістану і Ўкраіны.

Традыцыйная беларуская назва адпаведнай адміністрацына-тэрытарыльянай адзінкі ад часоў Вялікага Княства Літоўскага — павет. Таксама адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка або пэўная частка гораду.

Пры падзеле краіны звычайна месьціцца на два ўзроўні ніжэй за нацыянальны і можа быць часткай наступных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак:

Звычайна раёны маюць пэўную ступень самакіраваньня ў форме публічнага абраньня адміністрацыі раёну (райсавету) і мясцовага кіраўніка адміністрацыі, які часам абіраецца, а часам прызначаецца.

Этымалёгія

Слова раён утварылася ад франц. rayon — 'прамень, радыюс', а ў якасьці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ўводзілася савецкай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1923—1929 гадоў, якая замяніла былыя воласьці і паветы Расейскай імпэрыі на раёны. Прытым раёны як эканамічная катэгорыя (рас. район) існавалі яшчэ за часамі Расейскай імпэрыі на Данбасе.

Беларусь

Падзел на раёны ў Беларусі застаўся ад распаду СССР. Раён ёсьць адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай вобласьці. На 1 студзеня 2000 году ў Беларусі налічвалася 118 раёнаў.

У буйных гарадох Беларусі існуе адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел на раёны. Кожны раён мае сваё раённае самакіраваньне. На раёны падзяляюцца ўсе абласныя цэнтры краіны і места Бабруйск. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Менску на раёны існуе з 1938 году, цяпер налічваецца 9 адміністрацыйных раёнаў гораду. На 1 студзеня 2004 году ў Беларусі налічвалася 24 гарадзкія раёны.

Дадатковыя зьвесткі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Раён ЭтымалёгіяРаён БеларусьРаён Дадатковыя зьвесткіРаён КрыніцыРаён ЛітаратураРаёнАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелАзэрбайджанБеларуская моваБеларусьВялікае Княства ЛітоўскаеГорадКыргыстанЛетуваМалдоваПаветРасеяСССРТаджыкістанУзбэкістанУкраіна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Пятрусь БроўкаАнтон ЛёсікВікісховішчаСельская газэтаІнфармацыяЖыды ў БеларусіУправа КДБ па Гарадзенскай вобласьціТарас ШаўчэнкаСкладаныя словыАсьвета (часопіс)Янка СіпакоўАднародныя часьціны сказуІльля РашчэняМікола КупрэеўНастаўнікІмёны ліцьвінаўНаша НіваНовы СадГаваіЛюбоў.toСябарКастусь КаліноўскіКатэдра Парыскай Божай Маці13 красавікаФлёрыян ВірцБеларуская ВікіпэдыяФранцыяGoogleВацлаў ЛастоўскіВалер ДайнэкаБеларусы1919МэдыяВікіПарнаграфія ў БеларусіСэксБел-чырвона-белы сьцягУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьГіяцынт АльхімовічЛесьбійская эротыкаHTMLНігерыяЖамойць5 кастрычнікаПрацяглы будучы часПагоняЛацінская моваАляксандра і КанстанцінЯскільКрэдытКарусь КаганецІгар БабкоўАльгімонтМТБанкЛірыкаЛетувіская моваЦарква Раства Багародзіцы (Мураванка)Бірута (імя)Ала (мужчынскае імя)Пастава 69.uzАтмасфэрны ціскВялікае Княства ЛітоўскаеДразды (гурт)Чырвоная кніга Рэспублікі БеларусьYouTubeБайка21 красавікаАндрэй ФедарэнкаВінцэнт Дунін-МарцінкевічАбуд🡆 More