Тып Паселішча Пагост: тып населенага пункту на Русі

Пагост — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Русі.

Упершыню адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленьне на Русі ўсталявала княгіня Вольга, падзяліўшы Наўгародзкую зямлю на пагосты, усталяваўшы для іх урокі, пагост тым самым асацыяваўся зь месцам прыпынку князя і яго лютвы падчас збору ўроку — пагосьцем (свайго роду заезны двор, ад словаў «пагасьцяваць», «гасьцяваць»).

У наступным пагостамі сталі зваць адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якія складаюцца зь некалькіх населеных пунктаў (аналяг сучасных сельскіх селішчаў, муніцыпальных утварэньняў раённага ўзроўню ў абласьцях), а таксама і населеныя пункты, што зьяўляюцца цэнтрамі такіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Тэрмін ужываўся на сучасных беларускіх землях да XVIII ст.

У пагосьце меліся абшчынныя могілкі, цэнтральнае капішча (пасьля прыняцьця хрысьціянства — царква), праводзіліся вечавыя сходы, мірскія суды, агульныя для абшчыны сьвяты і абрады і інш. Гэтаксама ў пагост паступала даніна з навакольных паселішчаў.

Зьнікненьне пагоста як гістарычнага тыпу паселішча можна прымяркоўваць да пэрыяду канчатковага запрыгоньваньня абшчынных земляў (XIII—XIV стст.). З гэтага часу пагост як тып паселішча трансфармуецца ў відавы тапонім, ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі назва пагост захоўваецца за могілкамі. У адрозьненьне ад Расеі, дзе пагост часам трансфармаваўся ў цэнтар воласьці, на тэрыторыі Беларусі ва ўмовах фэадальна-прыгоннай сыстэмы гаспадараньня на зьмену пагостам прыходзілі сёлы, як цэнтры вотчынных і памесных фэадальных уладаньняў. На месцы некаторых пагостаў узьніклі населеныя пункты.

Тыпы

  • Пагост-акруга — некалькі бессыстэмных маладворных населеных адзінак (дворышчаў).
  • Пагост-цэнтар — кампактнае пасяленьне, якое мела радыяльна-кругавую пляноўку.

Ляндшафтава-плянавальная структура

Цэнтар забудовы пагосту вызначаўся царкоўным дваром (цьвінтаром), побач зь якім знаходзіўся грамадзкі сьвіран (крама) і заезны дом. Радыяльна, па кірунках асноўных дарог фармаваліся вуліцы-канцы. Там, дзе дарогі не маглі быць вызначальнымі ў пляноўцы (пры даволі рэдкай сетцы камунікацыяў), двары ставіліся вакол цэнтру (царквы), утвараючы канцэнтрычную структуру забудовы.

Крыніцы

Літаратура

  • Сабаленка, Э.Р., Гуркоў, У.С., Іваноў, У.М., Супрун, Дз.Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973.
  • Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: іл. ISBN 985-6234-28-X

Tags:

Тып Паселішча Пагост ТыпыТып Паселішча Пагост Ляндшафтава-плянавальная структураТып Паселішча Пагост КрыніцыТып Паселішча Пагост ЛітаратураТып Паселішча ПагостРусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Санкт-Гален (футбольны клюб)ПружаныМенскі замакШпакКлічаўскі раёнСтасунакБеларускі клясычны правапісВікіФасадГрэм ГрынДзеяслоўВагінальны сэксЛеў XПасланьне да рымлянаўЧорны сьпіс ЭўразьвязуÃЭнейкаЮр’яГіяцынт АльхімовічДотык пісі рукоюАзбука МорзэГалоўная старонкаАнатоль СысМарыя ПрымачэнкаКапішчаАнгельская моваБлакітная гадзінаГапляна (карціна Казімера Альхімовіча)Слонімская ратушаЛясныя братыЛацінкаРэч ПаспалітаяМантэрэйскі мэтрапалітэнКавалёўГорадГальяш ЛеўчыкПадляскоўеNokia N72СпакусьнікіПункт (баскетбол)НаваградакШыла (неадназначнасьць)Другая сусьветная вайнаЕва ВежнавецЭнэргіяСямейства (біялёгія)ВікізьвесткіФранк КФАX (сацыяльная сетка)Зялянікава (грамада)AlekseevКітайПапаІвацэвічы (футбольны клюб)ЭрыкКастусь КаліноўскіГданскі аддзел БГКТ15 лістападаГібэрніян ЭдынбургПрастытуцыяСавушкін прадуктТэль-АвіўПарнаграфія ў ЗШАМікола МятліцкіБэрнардДразды (гурт)SakramantКліматУкраінаНафтан Наваполацак1951Бусел белы🡆 More