Ян Чэрскі

Ян Чэ́рскі (15 траўня 1845 — 7 ліпеня 1892, нізоўе р.

Калыма) — беларускі і расейскі геоляг, палеантоляг і географ, дасьледчык Сыбіры, удзельнік паўстаньня Кастуся Каліноўскага.

Ян Чэрскі
Ян Дамінікавіч Чэрскі
Ян Чэрскі
Дата нараджэньня 3 (15) траўня 1845
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1892 (47 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці сухоты
Месца вучобы
Занятак падарожнік-дасьледнік, палеантоляг, географ, энтамоляг, геоляг
Навуковая сфэра геаграфія, геалёгія, геамарфалёгія[d], палеанталёгія, географ[d] і геоляг[d]
Месца працы
Подпіс Выява аўтографу

Нацыянальнасьць

Існуе некалькі поглядаў на нацыянальную прыналежасьць Яна Чэрскага.

Паляк

Вельмі распаўсюджанае меркаваньне аб польскім паходжаньні Яна Чэрскага. Пра гэта сьведчаць такія аўтарытэтныя крыніцы, як Вялікая савецкая энцыкляпэдыя, Вялікі энцыкляпэдычны слоўнік, некаторые замежныя ды іншыя выданьні. Нельга пры гэтым не адзначыць, што розныя крыніцы часта супярэчаць адна адной у дэталях: указваюцца розныя гады, дні нараджэньня, месцы нараджэньня, імя па бацьку. Ні ў воднай з прыведзеных крыніцаў не зьмяшчаецца сьведчаньняў, якія даказваюць польскае паходжаньне Яна Чэрскага.

Беларус

Шэраг дасьледчыкаў, якія займаліся высьвятленьнем жыцьця Яна Чэрскага, аргумэнтавана назваюць яго беларусам паводле нацыянальнасьці. Так, напрыклад, В. А. Ярмоленка, грунтуючыся на лістах Чэрскага, ня толькі прыводзіць сьведчаньні таго, што беларуская мова была для навукоўца роднай, але таксама спрабуе растлумачыць, адкуль пайшоў стэрэатып аб польскім паходжаньні Чэрскага:


Ян Чэрскі  …Как ни странно, даже на страницах Большой Советской Энциклопедии уже в советское время все выдающиеся белорусы названы или «русский», или «великий российский, поляк по национальности». Вот характерный пример: «Черский Иван Дементьевич (1845—1892), исследователь Восточной Сибири. По национальности поляк». Но ведь он родился на Витебщине в семье белорусских дворян, ни одного труда своего на польском языке не написал, да и в самой Польше ни разу не был! Более того, оказавшись в сибирской ссылке (…), он пишет из Иркутска на родину сестре Михалине: «Я тут ужо абрусеў и стаў забывацца роднай беларускай мовы». И вдруг — «поляк по национальности». Как могла сложиться такая вопиющая несправедливость по отношению к белорусскому народу? Почему такое стало возможным? После восстания 1831 года русский царь Николай I запретил белорусский язык в Западных губерниях и закрыл единственный в Беларуси Виленский университет. Огромную ошибку допустили Брокгауз и Ефрон, которые в «Энциклопедическом словаре» (1890—1907) всех знаменитых белорусов назвали поляками. Их «материалы» автоматически перешли в советские энциклопедии. Ян Чэрскі 

Беларускае паходжаньне Чэрскага пацьвярджаецца яго радаводам, які сягае да XVIII стагодзьдзя Яго высьвятленьнем займаўся іншы дасьледчык, У. Пашкевіч:


Ян Чэрскі  «В документах Витебского дворянского депутатского собрания удалось найти сведения о роде Черских, начиная с XVIII столетия. Первым упоминается дворянин Христофор Черский (прапрадед Яна Черского). Сын Христофора — Франц в 1792 году был введён во владение имением Сволна (Шипиловщина) с крестьянами. Дед нашего известного исследователя Иван с 1788 по 1797 годы служил заседателем в Дрисенском земском суде. В 1794 году постановлением Полоцкого дворянского депутатского собрания он был признан в дворянстве и внесён в первую часть родословной книги. Сын Ивана Доминик был депутатом «Витебского дворянского собрания». Ян Чэрскі 

Шырокае апісаньне жыцьця ды навуковай працы Яна Чэрскага зрабіў кандыдат геаграфічных навук, дацэнт П. А. Лярскі. У сваім артыкулы ён назвае Чэрскага «чыстакроўным беларусам» ды «выдатным беларусам».

Беларусам назвае Чэрскага і Н. Сасноўская, былы дырэктар музэю імя Я. Д. Чэрскага ў вёсцы Валынцы Дрысенскага раёну, паблізу ад месца нараджэньня вучонага. На месцы цяпер разбуранага маёнтка Свольня ўсталявана памятная дошка, у тэксьце якой Ян Чэрскі названы «выдатным сынам зямлі беларускай».

Існуе таксама шэраг апублікаваных у СМІ артыкулаў, прысьвечаных вучонаму, як, напрыклад, нарыс Л. Рублеўскай у газэце «Беларусь сегодня» ды нарыс намесьніка дэкана геаграфічнага факультэта БДУ М. Брылеўскага ў газэце «Туризм и отдых».

Літовец

У некаторых крыніцах Ян Чэрскі значыцца як літовец ці ліцьвін. Маюцца зьвесткі пра тое, што Чэрскі, нарадзіўшыйся на Віцебшчыне, якая ўваходзіла ў ядро Вялікага княства Літоўскага, сам зваў сябе ліцьвінам. Пра гэта паведамляе І. Кузьнецоў са спасылкай на збор біяграфій А. Багданава, які быў выдадзены яшчэ пры жыцьці Яна Чэрскага. Пазьней вучонага назваюць ліцьвінам іншыя крыніцы, напрыклад, слоўнік Бракгаўза і Ефрона.

У 1956 годзе быў выдадзены нарыс С. У. Обручава, дзе аўтар памылкова назвае Чэрскага ўжо не ліцьвінам, а літоўцам. Як кажа Б. С. Шастаковіч,

Ян Чэрскі  …бытующее заблуждение, выражающееся в отожествлении термина «литвин» с этноназванием «литовец», достаточно характерно даже для современных ученых, не являющихся прямыми специалистами в гуманитарно-исторической области. Ян Чэрскі 

Таксама неабходна падкрэсьліць, што ў вядомых крыніцах якія, лічуць Чэрскага літоўцам, няма якіх-небудзь аргумэнтаў, даказваючых літоўскіе карані навукоўца. Няма ні сьведак таго, што Чэрскі карыстаўся літоўскай мовай, ні сьведак пра ягоных сваякоў у літоўскай зямле, ні іншага. Ніякіх дасьледваньняў, прысьвечаных гэтаму пытаньню, у вольным доступе не апублікавана.

Юнацтва

Зьвесткі пра жыцьцё Яна Чэрскага на радзіме даволі бедныя і няпоўныя.

Будучы навуковец нарадзіўся 3 траўня 1845 году, пры хрышчэньні атрымаў імя Яна Станіслава Францішка. У дзесяцігадовым узросьце страціў бацьку. Як сьведчыць Бенэдыкт Дыбоўскі, выхаваньнем Яна ды яго старэйшай сястры Міхаліны займалася маці. Яна дала Яну добрую хатнюю адукацыю, але клапацілася ў першую чаргу аб «салонным» выхаваньні — танцах, францускай мове, ды інш. Паводле зьвестак В. Ярмоленка, перад паступленьнем у Віленскую гімназію, Чэрскі валодаў чатырма замежнымі мовамі — францускай, нямецкай, ангельскай ды латыньню, а паводле зьвестак Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі ён таксама граў на фартэп’яна ды добра маляваў. З 1860 году Чэрскі працягвае адукацыю ў Шляхецкім інстытуце ў Вільні.

Удзел у паўстаньні

Яшчэ менш зьвестак захавалася пра паўстанцкую дзейнасьць Яна Чэрскага. Л. Рублеўская кажа, што Чэрскі знаходзіўся ў партызанскім атрадзе, які ўзначальваў сам Кастусь Каліноўскі. У атрадзе Чэрскі прабыў толькі каля чатырох тыдняў, а потым быў захоплены ў палон. Віцебскім ваенна-палявым судом ён быў асуджаны на бестэрміновую рэкруцкую службу ў Сыбіры з канфіскацыяй маёмасьці ды пазбаўленьнем шляхецкага званьня.

Выгнаньне

Ян Чэрскі 
Ян Чэрскі. Іркуцк, 1877 г.

В. Ярмоленка паведамляе, што па рашэньню трыбунала Чэрскаму належыла служыць у Благавешчанску, у Амурскім лінейным батальёне. Але, праходзячы праз Табольск, Ян Чэрскі змог адкупіцца ад далейшага пераходу ўзяткай у памеры пяці залатых манет, якія захоўваў «на чорны дзень». Яго накіравалі служыць ў Омск, у Заходнесыбірскі лінейны батальён.

Ян Чэрскі 
Ян Чэрскі. Іркуцк, 1879 г.

На шляху ў Омск Чэрскі знаёміцца зь вядомым прыродазнаўцам А. Л. Чаканоўскім, які зацікавіў Чэрскага вывучэньнем прыроды ды зборам розных калекцый. Дзякуючы добрай адукацыі, Чэрскі ў хуткім часе быў пераведзены ў афіцэрскае сабраньне ў стан дзяншчыка. Шмат часу ён праводзіў ў бібліятэцы, знаёміцца са знакамітымі географамі Г. Н. Патаніным, А. Ф. Мідэндорфам, зьбірае багатую калекцыю выкапнёвых ракавін.

Б. Дыбоўскі падрабязна распавёў пра спробы Чэрскага ды іншых выгнаньнікаў атрымаць дазвол на вяртаньне на радзіму. Калі яму было адмоўлена, Чэрскі спрабуе атрымаць дазвол на паступленьне ў Казанскі ўнівэрсытэт, але зноў атрымлівае адмову. У 1869 годзе, у сувязі з пагаршэньнем здароўя, Чэрскі быў пераведзены са службы ў стан ссыльнапасяленца і яшчэ два гады пражыў у Омску, займаючыся рэпетытарствам. У 1871 годзе, дзякуючы падтрымцы Мідэндорфа, атрымлівае запрашэньне працаваць у Іркуцку, ва Ўсходне-Сыбірскім аддзеле Рускага геаграфічнага таварыства.

Навуковая дзейнасьць

Праводзіў дасьледаваньні ваколіц Омску, вывучаў будову берагоў Байкалу, склаў першую геалягічную карту яго ўзьбярэжжа, дасьледаваў басэйн рэк Селенга і Ніжняя Тунгуска.

У 1876—1878 вывучаў Саяны, Прысаяньне і Прыангар’е; у 1877—1880 геалягічную будову берагоў Байкала; у 1881—1882 дасьледаваў басэйны рэк Селенга і Ніжняя Тунгуска. Прапанаваў ідэю эвалюцыйнага разьвіцьця рэльефу (1878), прапанаваў адну зь першых палеатэктанічных схем унутраных раёнаў Сыбіры, разьвітую Э. Зюсам у працы «Аблічча Зямлі».

У 1885 амніставаны і па запрашэньні Пецярбурскай Акадэміі Навук пераехаў у Санкт-Пецярбург, па дарозе зрабіў маршрутнае геалягічнае дасьледаваньне паштовага тракту ад Іркуцку да Ўралу.

У 1891—1892 дасьледаваў басэйны Калымы і Індыгіркі. У экспэдыцыі памёр, пахаваны ў паселішчы Калымскім каля вусьця ракі Амалон.

Узнагароджаны трыма залатымі мэдалямі Расейскага геаграфічнага таварыства.

Ушанаваньне памяці

Ян Чэрскі 
Паштовая марка Беларусі, 1995

У 1995 годзе ў Беларусі была выпушчаная паштовая марка, прысьвечаная Яну Чэрскаму.

Імя Чэрскага ушанаванае ў шматлікіх геаграфічных назвах:

Імем Чэрскага таксама названыя:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ян Чэрскі НацыянальнасьцьЯн Чэрскі ЮнацтваЯн Чэрскі Удзел у паўстаньніЯн Чэрскі ВыгнаньнеЯн Чэрскі Навуковая дзейнасьцьЯн Чэрскі Ушанаваньне памяціЯн Чэрскі КрыніцыЯн Чэрскі Вонкавыя спасылкіЯн ЧэрскіГеолягПалеантолягПаўстаньне 1863—1864 гадоўСыбір

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Адвечным шляхамВільгельм8 сакавікаПасталыСэрыя АЖазэф Люі Гей-ЛюсакБеларускі нацыяналізмДуброўнаЗіновій ПрыгодзічIRCЯн СерадаЗьмітрок БядуляШыізмБацькаўшчынаДэйвід ЎудардПалітыкІгнат ДамейкаЗьміцер СаўкаВікіслоўнікДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Віталь ВольскіМагіла льва (паэма)Плоцевы актПолымя (часопіс)Анальны сэксСтанкевіцаРоднае слова (часопіс)Кові (рэжысэр)Жанна Некрашэвіч-КароткаяЧалавекІмёны ліцьвінаўРамантызмДабрыняВалеры ГапееўВэб-сэрвэрАрсень СкапецЗлучаныя Штаты АмэрыкіКанстытуцыя ССРБ 1919 годуВалерыя КуставаСтарабеларуская моваЛетувіская моваДыплёмСтраўнікДжыліУнівэрсальны каардынаваны час30 красавікаАнатоль ІвашчанкаЛекі-адпаведнікіГрыгорыюс V (папа рымскі)ПарнафільмАрцём АрашонакДзейнікЖанчына зьверхуДарога Р43 (Беларусь)ГідуныЮрка МонічЎРыфмаSQL1919Юры БеленькіТравеньСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіІнданэзіяМаршы недармаедаўЖаночая эякуляцыяЛетувізацыяДзеяслоўЖывапісАнтарктыдаГісторыя Магілёва🡆 More