Сухоты: інфэкцыйнае захворваньне

Сухо́ты, або тубэркулёз (лац.

tuberculum— бугарок) — інфэкцыйнае захворваньне чалавека і жывёлаў, якое выклікаецца некалькімі разнавіднасьцямі кіслотаўстойлівых мікрабактэрыяў (састарэлая назва — палачка Коха). Сухоты звычайна паражаюць лёгкія, радзей закранаючы іншыя органы й сыстэмы. Mycobacterium tuberculosis перадаецца паветрана-кропельным шляхам пры размове, кашлі й чханьні хворага. Часьцей за ўсё пасьля інфікаваньня мікабактэрыямі захворваньне працякае ў бессымптомнай, схаванай форме (тубінфіціяванасьць), але прыкладна адзін зь дзесяці выпадкаў схаванай інфэкцыі ў рэшце рэшт пераходзіць у актыўную форму.

Сухоты: Гісторыя, Распаўсюд і пашыранасьць, Беларусь
Рэнтгенаграма лёгкіх хворага на сухоты

Клясычнымі сымптомамі сухотаў лёгкіх ёсьць працяглы кашаль з макроцьцем, часам з крывахарканьнем, якое зьяўляецца на больш позьніх стадыях, ліхаманка, слабасьць, начная патлівасьць і значнае пахуданьне. Дыягностыка заснавана на флюараграфіі й рэнтгенаграфіі органаў і сыстэм, мікрабіялягічным дасьледаваньні рознага біялягічнага матэрыялу, рэакцыі Манту, а таксама мэтадзе малекулярна-генэтычнага аналізу й іншых. Лячэньне складанае й доўгае, якое патрабуе прыём прэпаратаў на працягу мінімум шасьці месяцаў. Асобаў, якія кантактавалі з хворым, абсьледуюць флюараграфічным мэтадам або з дапамогай рэакцыі Манту, з магчымасьцю прызначэньня прафіляктычнага лячэньня процітсухотнымі прэпаратамі.

Прыкметныя складанасьці ў лячэньні сухотаў узьнікаюць пры наяўнасьці ўстойлівасьці ўзбуджальніка да процісухотных прэпаратаў асноўнага і, радзей, рэзэрвовага шэрагу, якая можа быць выяўлена толькі пры мікрабіялягічным дасьледаваньні. Устойлівасьць да ізаніязіду й рыфампіцыну таксама можа быць усталяваная мэтадам ПЦР. Прафіляктыка сухотаў заснаваная на скрынінгавых праграмах, прафаглядах, а таксама на вакцынацыі дзяцей вакцынай БЦЖ або БЦЖ-М.

Гісторыя

Сухоты суправаджалі чалавецтва спрадвеку. Яшчэ ў астатках костак старажытных людзей знаходзілі сьляды сухотнай паразы. Апісаньне хваробы знаходзілі ў эгіпецкіх герогліфах, старых пэрсыдзкіх кнігах, індыйскіх ведах. У бабілёнскіх законах Хамурапі ўстаноўлена права на развод з жанчынай, калі мужчына захварэў на сухоты. Старажытнагрэцкі лекар Гіпакрат у канцы V — на пачатку IV стагодзьдзя да н. э. апісаў праявы сухотаў і апісаў ягоны патагенэз, але лічыў гэтую хваробу спадчыннай, паколькі яна паражала цэлыя сем’і. Арыстотэль першым апісаў сухотны грудок, а Кляўдыюс Гален у Старажытным Рыме сьцьвярджаў, што гэтая хвароба зьяўляецца заразнай.

Відавочна, пад гэтай хваробай апісваліся розныя хваробы, якія суправаджаюцца інтаксыкацыяй, высільваньнем, крывохарканьнем, крывацёкамі, таму й узьнікла такая назва як сухоты (лац. phthisis), што азначае зьнясіленьне. Пад тэрмінам tuberculum разумелі зьмены, якія назіраюцца на паверхні органаў, або што-небудзь, што выступала над ягонай паверхняй пры выкрыцьці. У старажытных рускіх летапісах таксама згадваецца гэтая хвароба як запаленьне рэгіянальных лімфатычных вузлоў. Тады яе лячылі хірургічным мэтадам і прыпяканьнем. Так лячылі ў прыватнасьці кіеўскага князя Сьвятаслава Яраславіча ў 1076 годзе.

Нягледзячы на значнае распаўсюджваньне сухотаў ў Сярэднявеччы, навукоўцы ў асноўным карысталіся трактатамі старажытнагрэцкіх аўтараў, а працы Гіпакрата й Галена лічылі бясхібным. Толькі ў XVI стагодзьдзі вэнэцыянец Джыраляма Фракастора сьцьвярджаў, што сухоты заразныя й іх пераносіць нейкае «насеньне». У 1678 годзе галяндзкі лекар Францыск Сыльвіё апісаў сухотны горбік у лёгкіх памерлага й назваў яго tuberculum. Аднак ён лічыў, што гэта зьменены лімфатычны вузел. У 1689 годзе ангельскі лекар Рычард Мортан апублікаваў свой ​​трактат пад назвай «Фтызіялёгія, або трактат пра сухоты», дзе выклаў падобныя здагадкі. Толькі ў 1793 годзе таксама ангелец Бэйлі даказаў, што тыя горбікі — ня зьмененыя лімфатычныя вузлы, а спэцыфічныя стварэньні, характэрныя толькі для сухотаў, і якія могуць зьлівацца й распадацца.

Гэты напрамак дасьледаваньняў разьвіў і дапоўніў францускі вучоны Рэнэ Ляенэк (1881—1926). Ён даказаў, што горбік і казеозны нэкроз ёсьць унівэрсальны субстрат сухотаў. Ён таксама прапанаваў першую клясыфікацыю сухотаў і высунуў канцэпцыю пра апікакаўдальнае распаўсюджваньне сухотаў у лёгкіх. Прапанаваны ім мэтад аўскультацыі разам з распрацаванай яшчэ ў 1760 годзе Леапольдам Аўэнбругерам пэркусіяй, падалі шырокія магчымасьці для клінічнага распазнаньня сухотаў. 24 сакавіка 1882 году нямецкі мікрабіёляг Робэрт Кох апісаў сухотную мікабактэрыю(be) у сваім выступе з працай «Аб этыялёгіі тубэркулёзу».

Распаўсюд і пашыранасьць

Найчасьцей на сухоты хварэюць пры аслабленым імунітэце, хранічнай хваробе й алькагалізме. На 2010 год каля 80% дарослага насельніцтва Зямлі былі носьбітамі сухотнай мікабактэрыі. Доля людзей, якія захворваюць на сухоты кожны год ва ўсім сьвеце, не зьмяняецца, аднак з-за росту колькасьці насельніцтва абсалютная колькасьць новых выпадкаў працягвае павялічвацца. У 2007 годзе налічвалася 13,7 млн зарэгістраваных выпадкаў хранічных актыўных сухотаў, 9,3 млн новых выпадкаў захворваньня й 1,8 млн выпадкаў сьмерці, галоўным чынам у краінах, якія разьвіваюцца. Акрамя таго, усё больш людзей у разьвітых краінах заражаюцца на сухоты, таму што іхная імунная сыстэма слабее з-за прыёму імунасупрэсіўных прэпаратаў, злоўжываньня псыхаактыўных рэчываў і асабліва пры ВІЧ-інфэкцыі. Распаўсюд сухотаў разьмеркаваны нераўнамерна па ўсім сьвеце, каля 80% насельніцтва ў многіх азіяцкіх і афрыканскіх краінах маюць станоўчы вынік сухотных пробаў, і толькі сярод 5-10% насельніцтва ЗША такі тэст станоўчы. Паводле некаторых дадзеных, на тэрыторыі Расеі тубінфіцыраванасьць дарослага насельніцтва прыблізна ў 10 разоў вышэй, чым у разьвітых краінах.

Беларусь

На 2005 год да 70% насельніцтва мела заражэньне сухотнай мікабактэрыяй. Штогод у краіне выяўляецца 5 тысячаў новых выпадкаў захворваньня. На 2009 год на ўліку знаходзілася 12,8 тысячаў хворых. Празь перапыненьне лячэньня звыш чвэрці выпадкаў хваробы ў Беларусі маюць множную лекавую ўстойлівасьць, што вымагае хіміятэрапіі цягам 1,5-3 год. У 2010 годзе ад хваробы памерла блізу 700 жыхароў краіны. Большасьць памерлых складаюць людзі працаздольнага веку. На 2009 год дзель хворых сярод зьняволеных у 7 разоў перавышала адпаведную дзель сярод насельніцтва Беларусі.

Знаныя пацярпелыя

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сухоты ГісторыяСухоты Распаўсюд і пашыранасьцьСухоты БеларусьСухоты Знаныя пацярпелыяСухоты Глядзіце таксамаСухоты КрыніцыСухоты Вонкавыя спасылкіСухотыІнфэкцыяЛацінская моваЛёгкіяЧалавек

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Бурбалка даткомаўНародны пісьменьнік БеларусіАлегРымкі (Пастаўскі раён)Каскадныя табліцы стыляўДвухстворкавыяЛацінкаБеларуская ВікіпэдыяГенадзь КісялёўЗГорадВойскі з рогам (карціна Казімера Альхімовіча)ВікісховішчаРуды лесDarožnaja sietkaАнатоль СабалеўскіАльгерд (імя)Бірута (карціна Казімера Альхімовіча)Іван МележАндрэй Павук (актывіст)РыбакМэдыяВікіАляксандар ІвулінЮдэнратФранк КФАВуліца Максіма Багдановіча (Менск)ПлязмаАлесь АркушГрэм ГрынВэнтастэга2005Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіПраваслаўная царкваЗволе (футбольны клюб)Міжнародны стандартны кніжны нумарАльгярдоваАс (імя)DVDУкраінская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаÃПрашаўКасьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак (Берасьце)RSSCreative CommonsЗлучаныя Штаты АмэрыкіХазарыАпавядальны сказГальяш ЛеўчыкАвантуры майго жыцьцяТленІгнат ГрынявіцкіЛёнданАральны сэксЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2011—2012 гадоўХанты-Мансійская аўтаномная акруга — ЮграФлумінэнсі Рыю-дэ-ЖанэйруГрунвальдзкая бітваВэб-старонкаАзбука МорзэАндрэй ДзенісюкСусьветнае павуціньнеПункт (баскетбол)Ева Вежнавец🡆 More