Энтамалёгія
Галіна заалёгіі |
Галіны заалёгіі |
Аалёгія · Акаралёгія |
Знакамітыя заолягі |
Чарлз Дарвін · Ўільям Кірбі |
Мінуўшчына |
Энтамалёгія (ад грэц. ἔντομος — вусяк) — разьдзел заалёгіі, які вывучае вусякоў. Кляса вусякоў уключае 1,3 млн вядомых відаў, якія складаюць больш за дзьве траціны ўсіх вядомых арганізмаў, і жывуць на зямлі ня менш за 400 млн гадоў.
Гісторыя энтамалёгіі вядзецца ад старажытных часоў і культур, галоўным чынам у кантэксьце сельскай гаспадаркі (асабліва ў біялягічным кантролі і пчалярстве). Аднак навуковыя дасьледваньні ў сучасным разуменьні датуюцца прыкладна XVI стагодзьдзем.
Паколькі колькасьць відаў, якія дасьледуюцца навукай энтамалёгіяй, вельмі вялікая, у гісторыі энтамалёгіі шмат выбітных біёлягаў, такіх як Чарлз Дарвін, пісьменьнік Уладзімер Набокаў, Карл Фрыш (Нобэлеўскі ляўрэат 1973 году) і двойчы ляўрэат Пуліцэраўскай прэміі прафэсар Эдвар Ўілсан.
Дасьледваньне анатоміі вусякоў да сярэдзіны XIX стагодзьдзя абмяжоўвалася пераважна апісаньнем частак хіцінавага шкілету і вонкавага выгляду розных сыстэмаў органаў вусякоў. З разьвіцьцём навукі асноўным напрамкам стала вывучэньне гісталягічнай будовы розных частак цела вусякоў.
Вядомыя беларускія энтамолягі:
Энтамалёгія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Энтамалёгія, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.