Дрыса: горад у Беларусі

Дры́са (з 1962 году — Верхнядзьві́нск) — места ў Беларусі, на рацэ Дрысе пры ўтоку яе ў Дзьвіну.

Адміністрацыйны цэнтар Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7306 чалавек. Знаходзіцца за 175 км на паўночны захад ад Віцебску, на аўтамабільнай дарозе Полацак — Дзьвінск; чыгуначная станцыя на лініі Полацак — Дзьвінск.

Дрыса
лац. Drysa
У цэнтры места
У цэнтры места
Дрыса: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Дрыса: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Дрысы Сьцяг Дрысы
Першыя згадкі: 1386
Горад з: 1938
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Дрысенскі
Насельніцтва: 7306 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2151
Паштовы індэкс: 211631
СААТА: 2210501000
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°46′0″ пн. ш. 27°56′0″ у. д. / 55.76667° пн. ш. 27.93333° у. д. / 55.76667; 27.93333 27°56′0″ у. д. / 55.76667° пн. ш. 27.93333° у. д. / 55.76667; 27.93333
Дрыса на мапе Беларусі ±
Дрыса
Дрыса
Дрыса
Дрыса
Дрыса
Дрыса
Дрыса: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дрыса — даўняе места гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і царква Сьвятога Мікалая, помнікі архітэктуры XIX ст.

Назва

Традыцыйная гістарычная назва места — Дрыса. Гэты тапонім утварыўся ад назвы ракі, на якой узьнікла паселішча. Тым часам гідронім мае балцка-фінскае паходжаньне ад асновы driksne — 'рака'. Варыянты напісаньня назвы паселішча ў гістарычных крыніцах: Дрысь, Дриса, Дриза.

У 1962 годзе савецкія ўлады перайменавалі Дрысу ў «Верхнядзьвінск» з прычыны надуманай немілагучнасьці назвы. З часоў аднаўленьня незалежнасьці Беларусі прапануецца вярнуць месту традыцыйную гістарычную назву Дрыса ў якасьці афіцыйнай.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Паводле археалягічных зьвестак, даўняе паселішча існавала тут ужо ў глыбокай старажытнасьці. Першы пісьмовы ўпамін пра Дрысу зьмяшчаецца ў «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М. Стрыйкоўскага і датуецца 1386 годам, калі князь Андрэй Полацкі захапіў тутэйшы замак. Аднак на думку сучасных дасьледнікаў гэтая інфармацыя не выклікае даверу.

Дрыса: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Панарама места, 1878 г.

Першыя надзейныя зьвесткі пра Дрысу зьмяшчаюцца ў нататках С. Гербэрштэйна і датуюцца 1517 годам. Яшчэ раней пад 1503 годам у пагадненьні паміж вялікім князем Аляксандрам і маскоўскім гаспадаром Іванам III упамінаецца воласьць Дрыса, падпарадкаваная Полацку. У 1546 годзе ўпершыню дакумэнтальна ўпамінаецца Дрысенскі замак, узьвядзеньне якога было моцным штуршком да разьвіцьця паселішча ня толькі як фартэцыі, але і як важнага эканамічнага цэнтру Полацкага ваяводзтва. Замак знаходзіўся ў беспасярэднім кіраваньні ваяводы полацкага Давойны, які прызначаў сюды сваіх намесьнікаў.

У 1-й палове XVI стагодзьдзя Дрыса была гандлёвым цэнтрам на Дзьвіне, уладаньнем вялікіх князёў. Мясцовае насельніцтва займалася пераважна купляй-продажам лесу. У 1547 годзе тут заснавалі лясную камору, празь якую ішоў гандаль з усходнімі суседзямі. За часамі Інфлянцкай вайны Дрысу спустошылі маскоўскія захопнікі, на 1586 год ад яе засталося толькі 5 будынкаў. У 1641 годзе соймавая канстытуцыя скасавала ў месьце спагнаньне прыватных мытных збораў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Дрыса: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Герб, 1843 г.
Дрыса: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Плян места, 1839 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Дрыса апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, сьпярша ў Пскоўскай, з 1776 году ў Беларускай, а з 1802 году — у Віцебскай губэрні. У 1777 годзе яна атрымала статус места (паўторна) і стала цэнтрам павету. У 1778 годзе адбылося зацьверджаньне рэгулярнага пляну Дрысы. 27 верасьня 1781 году паселішча атрымала герб: «у залатым полі Пагоня з чырвоным шчытом, на якім срэбны падвойны крыж». У вайну 1812 году каля места знаходзіліся ўмацаваныя пазыцыі расейскіх войскаў на чале з М. Барклаям-дэ-Толі («Дрысенскі лягер»).

За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў у ваколіцах Дрысы адбыліся актыўныя вайсковыя дзеяньні. На 1864 год у месьце было 28 кварталаў, 2 пляцы; дзейнічалі 4 дробныя прадпрыемствы з 28 працаўнікамі. У 1866 годзе непадалёку ад Дрысы прайшла чыгунка Полацак — Дзьвінск. Аднайменная чыгуначная станцыя стала адным з галоўных пунктаў вывазу лёну за мяжу. Вялікія страты Дрысе наносілі паводкі: як сьведчыць «Памятная кніжка Віцебскай губэрні на 1864», у 1865 годзе вялікая паводка затапіла ўсё места, апрача 7 будынкаў. Чарговая буйная паводка адбылася ў 1878 годзе. На 1905 год існавалі 525 драўляных і 25 мураваных будынкаў, 14 саматужных прадпрыемстваў, меская і прыходзкая вучэльні, ніжэйшая рамесная школа, лякарня, аптэка.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Дрысу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дрыса абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пустынскай воласьці Дрысенскага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Дрыса ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Дрысу вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам раёну (з 1944 году ў Полацкай, з 1954 году Віцебскай вобласьці). У 1925 годзе статус паселішча панізілі да мястэчка, аднак 27 верасьня 1938 году Дрыса зноў атрымала статус места. З 3 ліпеня 1941 да 12 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

25 сьнежня 1962 году савецкія ўлады перайменавалі Дрысу ў «Верхнядзьвінск». 26 ліпеня 2002 году афіцыйна зацьвердзілі гістарычны герб Дрысы з Пагоняй, а 28 лютага 2011 году — новы мескі сьцяг.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Дрыса: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
  • XVIII стагодзьдзе: 1797 год — 1310 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 828 чал., зь іх пэрсанальнай шляхты 12, разначынцаў 12, сьвятароў з радзінамі 10, адстаўных вайскоўцаў з жонкамі 14, купцоў 3, мяшчанінаў 754, аднадворцаў 3, дваровых людзей 3, чалавек унутранай варты 116, кантаністаў 45; 1848 год — 1036 чал.; 1866 год — 2079 чал.; 1881 год — 3077 чал., зь іх 2219 каталікоў; 1897 год — 4238 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 5750 чал.; 1939 год — 2,7 тыс. чал.; 1959 год — 3,6 тыс. чал.; 1969 год — 4,9 тыс. чал.; 1991 год — 8,1 тыс. чал.; 1995 год — 8,5 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 7,7 тыс. чал.; 2009 год — 7360 чал. (перапіс); 2016 год — 7335 чал.; 2017 год — 7320 чал.; 2018 год — 7306 чал.

Адукацыя

У Дрысе працуюць гімназія, агульнаадукацыйная школа, дзіцяча-юнацкая спартовая школы, школа мастацтваў.

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэка, дом рамёстваў.

Мас-мэдыя

У месьце выдаецца раённая газэта «Дзьвінская праўда».

Забудова

Плян

Паводле ранейшага генэральнага пляну забудовы Дрысы 1970 году новае будаваньне вялося ўздоўж рэк Дзьвіны і Дрысы ў гістарычнай частцы места. У паўднёвай частцы зьявіўся мікрараён з 5-павярховымі дамамі. Згодна з новым генэральным плянам 1981 году пры ўезьдзе ў места з паўночнага ўсходу ўтварыўся новы мікрараён. Вядзецца будаваньне катэджаў. Прамысловая зона разьмяшчаецца пераважна ў паўночнай частцы места.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Гагарына вуліца Старамаскоўская вуліца
Карла Маркса вуліца Дзісьненскі тракт
Ленінградзкая вуліца Паштовая вуліца
? Гейжэнаўская вуліца
? Дзьвінская вуліца
? Новая Каменная вуліца
? Рынак пляц

Эканоміка

Прадпрыемствы лёгкай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.

Транспарт

Праз Дрысу праходзіць аўтамабільная дарога Р18 (граніца Расеі — Шаркоўшчына — Казяны), непадалёк ад места — Р20 (Віцебск — граніца Латвіі).

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дрыса — цэнтар традыцыйнага мастацкага ткацтва. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы (цяпер на рэканструкцыі), прыватным міні-гатэлі (насупраць Дому побыту) ці ў прыватных аграсядзібах.

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Замак (XVI стагодзьдзе)
  • Царква Сьвятых Барыса і Глеба (XIX ст.)

Галерэя

Асобы

  • Ніна Вайтовіч (1913—1976) — беларускі мовазнавец
  • Алена Фраленка (нар 1915) — навуковец-мэдык
  • Валеры Шчасны (нар. 1951) — мастак

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Дрыса НазваДрыса ГісторыяДрыса НасельніцтваДрыса ЗабудоваДрыса ЭканомікаДрыса ТранспартДрыса Турыстычная інфармацыяДрыса ГалерэяДрыса АсобыДрыса ЗаўвагіДрыса КрыніцыДрыса ЛітаратураДрыса Вонкавыя спасылкіДрысаБеларусьВіцебскВіцебская вобласьцьГорадДзьвінаДзьвінскДрыса (рака)Дрысенскі раёнПолацак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Юры ГумянюкБэерАлесь АркушЭтнічная тэрыторыя беларусаўОндрэй ДудаПалямонавічыВікіслоўнікЎУрманПрацяглы будучы часЯўгенія ЯнішчыцДунайБагоўкаІмёны ліцьвінаўУнівэрсытэтПольская літаратура (рэнэсанс)Лексычнае значэньнеАчарэцінаСалігорскГомельАлесь Клышка1877Палітычная партыяГоСэксПэрсыдзкая моваКарлес ПудждэмонПольшчаЛітаратурныя жанрыСакуныОрдэн ПагоніБеларуская мінуўшчына (часопіс)БіялёгіяЗдароўеБеларуская граматыка для школ (1918)Галоўная старонкаПорнасайтКультура (радыё)Назоўны склонЗямляЧорны замак АльшанскіДарога Р6 (Беларусь)РыбыАдвечным шляхамПагоняАндраш ШэфэрМарыянскі жолабНіл ГілевічЛезьбіянстваХвойнікіМікола ГамолкаПрыматыЛісьце каштанаўАўстрыяОйча нашАсадкаСказЛетува (каралеўства, 1918)Уладзімер КараткевічВікіпэдыяЭПрыслоўеІгар Бабкоў3032020Вольга ГапееваАнатоль КлышкаЛесьбійская эротыкаПаўзуныМэдаль Францішка СкарыныДрама (аповесьць)Альтэрнатыўная парнаграфіяБярозка (часопіс)Управа КДБ па Менску і Менскай вобласьціРыс🡆 More