Дэклярацыя Аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце Беларусі

Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі — ключавы дакумэнт, які абвясьціў аб незалежнасьці Беларусі ад СССР.

Дэклярацыя была прынятая Вярхоўным Саветам БССР 27 ліпеня 1990 году і набыла канстытуцыйную сілу 25 жніўня 1991 году. Дзень прыняцьця дэклярацыі з 1991 па 1996 гг. адзначаўся як Дзень незалежнасьці Беларусі.

Дэклярацыя Аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце Беларусі
Пагоня, дзяржаўны герб Беларусі, адноўлены ў 1991 годзе

Гісторыя

18 чэрвеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прымае рашэньне аб падрыхтоўцы Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце.

23 ліпеня праект быў прадстаўлены і знаходзіўся на зацьверджаньні па артыкулах і асобных фармулёўках. Урэшце, 27 ліпеня за прыняцьце Дэклярацыі цалкам прагаласавалі 229 дэпутатаў з 232 зарэгістраваных (пры трох, што не галасавалі).

Пасьля правалу путчу ў Маскве ў жніўні 1991 г. Вярхоўны Савет БССР 25 жніўня 1991 г. прыняў рашэньне прыдаць Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону.). На базе гэтага былі ўнесеныя зьмены ў Канстытуцыю 1978 г. У той жа самы дзень былі прынятыя пастановы аб забесьпячэньні палітычнай і эканамічнай самастойнасьці краіны і аб спыненьні дзейнасьці КПБ.

19 верасьня 1991 г. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка была перайменаваная ў Рэспубліку Беларусь. Пагоня і Бел-чырвона-белы сьцяг зрабіліся дзяржаўнымі сымбалямі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Беларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьДзень незалежнасьці БеларусіСССР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ДзейнікГалоўная ўправа ўнутраных справаў Менскага гарвыканкамуРыдмонтПаўстаньне 1863—1864 гадоўАс (імя)КінэматографBaskin-RobbinsЗямля пад белымі крыламіБука (імя)ВікізьвесткіРадаўніцаАляксей БацюкоўДаўгаМенскі мэтрапалітэнСэрбіявозВушніцаMozilla FirefoxДанута БічэльКастусь КаліноўскіДрама (аповесьць)МагілёўКунілінгусАндрусь ГорватГрэцкая моваЛістападЛіцьвіныІгар КабілянскіГінкга двухлопасьцевыПрыдатак (мовазнаўства)Узброеныя сілы Рэспублікі БеларусьДзеяслоўЭквадорІван ХавалкаСпадарBayraktar TB2Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуТацяна СапачКінатэатарІгнат ПрановічДзеяслоў (часопіс)БірэйкаЛезьбіянстваX (сацыяльная сетка)БДСМСьцяг Банглядэш1877Пошукавая аптымізацыяГісторыя СалігорскуСакавікЗімаМы выйдзем шчыльнымі радаміЗлучокАлесь КажадубЛявон ВольскіКаскадныя табліцы стыляўДрыгавічыАндрэй Павук (актывіст)Юрась БарысевічМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніВольфганг Амадэй МоцартБінейка.neРодСорга двухколернаеМікола КупрэеўЯн ЧыквінБортніцтваЛютМагаГайла (імя)Бусел белыСысуны🡆 More