Беларуска-Расейская Граніца

Беларуска-расейская граніца — дзяржаўная граніца працягласьцю 1283 км.

Пачынаецца ад патройнага сутыку з Латвіяй на поўначы і цягнецца да патройнага сутыку з Украінаю на поўдні.

Міждзяржаўная граніца
Беларуска-Расейская Граніца
Граніца дзяржаваў Беларусь Беларусь
Расея Расея
Час існаваньня з 1991
Працягласьць 1283 км

Гісторыя

РСФСР і БССР

БССР была ўтворана 1 студзеня 1919 году ў складзе Менскай, Магілёўскай, Гарадзенскай губэрняў цалкам, амаль усёй Віцебскай губэрні, пяці заходніх паветаў Смаленскай губэрні, чатырох паўночных паветаў Чарнігаўскай губэрні і па адным павеце Віленскай і Сувалкаўскай губэрняў.

Ужо 16 студзеня 1919 Цэнтральны Камітэт Расейскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) пастанавіў вывесьці са складу БССР Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскую губэрні, пакідаючы ў яе складзе толькі Менскую і Гарадзенскую.

Пасьля БССР была аб’яднаная зь Летувою ў Летувіска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку, а зь яе складу быў выведзены і перададзены ў склад РСФСР у лютым 1919 Рэчыцкі павет. Далейшы перадзел межаў быў спынены польска-бальшавіцкай вайной.

Пасьля адыходу палякаў у 1920 годзе БССР была абвешчана наноў. Тэрыторыя БССР ахоплівала толькі 6 няпоўных паветаў Менскай губэрні (52,4 тыс. км², дзе жыло 1,5 млн чал.).

Сучасны стан

Статус дзяржаўнай граніцы з Расейскай Фэдэрацыяй нададзены пастановаю Вярхоўнага Савету Рэспублікі беларусь ад 11 чэрвеня 1993, але маюцца міжнародныя дамовы між Беларусьсю і Расеяй, у якіх яны наўзаем прызнаюць тэрытарыяльную цэласнасьць у існуючых межах. Фактычнае знаходжаньне беларуска-расейскай граніцы па адміністрацыйнай мяжы РСФСР і БССР упершыню было прызнанае Дамоваю ад 18 сьнежня 1990 году.

На сёньняшні дзень становішча граніцы з Расеяй рэгулюецца Дамоваю аб сяброўстве, дабрасуседзтве і супрацоўніцтве паміж РБ і Расейскай Фэдэрацыяй ад 21 лютага 1995.

Крыніцы

Tags:

Беларуска-Расейская Граніца ГісторыяБеларуска-Расейская Граніца КрыніцыБеларуска-Расейская ГраніцаЛатвіяУкраіна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Андрэй КурэйчыкВэб-сайтЯн ЗбажынаАршанскі чыгуначны вузелКірыл КоктышРАУСКарбоўцыГісторыя БеларусіШвэдзкая моваГарадзенская вобласьцьМікіта НескаромныДаўмонт (імя)Мікола МятліцкіШпакРэжым ЛукашэнкіКнігаЮрась БарысевічІван ЧыгрынаўПэнтгаўс (часопіс)Язэп ЛёсікЗьміцер Санько10 студзеняАнатацыяМарыя МартысевічДжыліПабуджальны сказПасталыУ краіне райскай птушкіКірыл Стаселька24 красавікаМіхал Клеафас АгінскіМіхась ЧаротДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)ДзейнікРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Прамяністыя (таварыства)Тутэйшыя (літаб’яднаньне)Вярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьОйча нашАляксандар ЛукашэнкаДзед Талаш27 красавікаСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняДротГеоргі МарчукЯўгенія ПфляўмбаўмМіндоўг (імя)ПольшчаДарога Р43 (Беларусь)ПЕва ВежнавецБаранавіцкі раёнВадзім БолбасПрыслоўеУладзімер ДубоўкаУзвышша (часопіс)Сьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваЭўфрасіньня ПолацкаяКарэйская моваГейтартПарнафільм у ФранцыіДызайнВіетнамЖаночая рыфмаПлоцевы актHromadske.TVЯўген КантылёўВайшнорыя🡆 More