Пагост Загародзкі

Паго́ст Загаро́дзкі — вёска ў Беларусі, на паўднёва-ўсходнім беразе вадасховішча Пагосту.

Уваходзіць у склад Загародзкага сельсавету Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 359 чалавек. Знаходзіцца за 37 км на паўночны ўсход ад Пінску, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Парахонск.

Пагост Загародзкі
лац. Pahost Zaharodzki
Былы касьцёл Сьвятога Язэпа
Былы касьцёл Сьвятога Язэпа
Першыя згадкі: 1528
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пінскі
Сельсавет: Загародзкі
Насельніцтва: 359 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 165
Паштовы індэкс: 225734
СААТА: 1254837021
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°19′23″ пн. ш. 26°20′53″ у. д. / 52.32306° пн. ш. 26.34806° у. д. / 52.32306; 26.34806 26°20′53″ у. д. / 52.32306° пн. ш. 26.34806° у. д. / 52.32306; 26.34806
Пагост Загародзкі на мапе Беларусі ±
Пагост Загародзкі
Пагост Загародзкі
Пагост Загародзкі
Пагост Загародзкі
Пагост Загародзкі
Пагост Загародзкі
Пагост Загародзкі Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Пагост Загародзкі — даўняе мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны), на захадзе Палесься. Да нашага часу тут захаваўся былы касьцёл Сьвятога Язэпа ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя, які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Выяўленыя археолягамі 7 стаянак вакол возера сьведчаць пра засяленьне гэтай мясцовасьці ў глыбокай старжытнасьці. Першы пісьмовы ўпамін пра Пагост Загародзкі датуецца 1528 годам, калі вялікая княгіня Бона Сфорца пацьверділа старыя правы тутэйшай шляхце. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў ён увайшоў у склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У 1577 годзе маёнтак перайшоў да С. Марціновіча.

Пагост Загародзкі  Пагост Загародзкі 
Касьцёл Сьвятога Язэпа: аўтэнтычны выгляд (налева) і па маскоўскай перабудове (направа)

У 1-й палове XVII стагодзьдзя Пагост Загародзкі атрымаў статус мястэчка. У сярэдзіне XVII стагодзьдзя ім валодалі Стацкевічы і Нелюбовічы. У Пагосьце Загародзкім штогод праводзіліся кірмашы, на якіх карысталася попытам мясцовая кераміка (чорны глянцавы посуд). У 1679 годзе тут збудавалі касьцёл Сьвятога Язэпа. У XVIII стагодзьдзі мястэчка перайшло ў валоданьне Друцкіх-Любецкіх.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пагост Загародзкі апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пінскім павеце Гарадзенскай губэрні. На 1859 год у мястэчку было 46 двароў.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады ліквідавалі каталіцкую парафію ў Пагосьце Загародзкім, а касьцёл перабудавалі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі ()Маскоўскай царквы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Пагост Загародзкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пагост Загародзкі абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Пагост Загародзкі апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Пінскага павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе Пагост Загародзкі ўвайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 2000 год у Пагосьце Загародзкім быў 171 двор.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1887 год — 408 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 424 чал.; 2000 год — 453 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 359 чал.

Інфрастурктура

У Пагосьце Загародзкім працуюць лякарня, амбуляторыя і пошта.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Каля Пагосту Загародзкага знаходзіцца помнік археалёгіі — група стаянак каменнага веку.

Страчананя спадчына

  • Капліца (XIX ст.; каталіцкая)

Асобы

  • Лукаш Галамбёўскі (1773—1849) — этнограф, гісторык, мэмуарыст

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Пагост Загародзкі ГісторыяПагост Загародзкі НасельніцтваПагост Загародзкі Турыстычная інфармацыяПагост Загародзкі АсобыПагост Загародзкі КрыніцыПагост Загародзкі ЛітаратураПагост Загародзкі Вонкавыя спасылкіПагост ЗагародзкіБеларусьБерасьцейская вобласьцьВёскаЗагародзкі сельсаветПагост (вадасховішча)ПарахонскПінскПінскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Зарыян Даленга-ХадакоўскіТрапічны год.ptМагілёўДругая сусьветная вайнаРыгор СкаварадаВільняСанькова-МядзьвежжаГадзіньнікШпалерыGoogle1 красавіка1655ВальядалідМіхась СтральцоўРобін ЎільямзАўкштайтыСяргей СахарукГедаСтадыё АлімпікаВікіпэдыяСьпіс стагодзьдзяўКайлян КёртысБайтБеларуская ВікіпэдыяДрама (аповесьць)Беларускія летапісыРэфэрэндум у Беларусі 1995 годуСоліВэб-сайтАдраджэньне (1922)Уладзімер МархельГадзьНапалеон III.geАлегГедзімінРэжым ЛукашэнкіУладзімер КараткевічДэбіянВіктар АстроўскіМікалай Казак (мастак)ФутурызмУсходнеславянскія мовы4 верасьняБеларуская моваКанфлікт у Паўночнай ІрляндыіGmail23 чэрвеняАбарона Берасьцейскай крэпасьці (1939)Бэнэдыкт I (папа рымскі)ÑСтаніслаў МанюшкаУ капцюрох ГПУАтамны рэактарДыялекты беларускай мовыСпакусьнікіБітва на НёманеЛявон БаршчэўскіСтакгольм26 сакавіка120-я зэнітна-ракетная брыгадаГаўдGoogle MapsГімн БеларусіКрыштаф КанановічБіткойнВытворнае слова🡆 More