Ляхавічы: горад у Беларусі

Ля́хавічы — места ў Беларусі, на рацэ Ведзьме.

Адміністрацыйны цэнтар Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 10 908 чалавек. Знаходзяцца за 225 км ад Берасьця. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Лунінец, празь места праходзіць аўтамабільная дарога Берасьце — Русінавічы.

Ляхавічы
лац. Lachavičy
Помнік на месцы фартэцыі
Помнік на месцы фартэцыі
Ляхавічы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Ляхавічаў
Першыя згадкі: 1492
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Ляхавіцкі
Насельніцтва: 10 908 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1633
Паштовы індэкс: 225372
СААТА: 1250501000
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 53°2′22.49″ пн. ш. 26°15′46.80″ у. д. / 53.0395806° пн. ш. 26.263° у. д. / 53.0395806; 26.263 26°15′46.80″ у. д. / 53.0395806° пн. ш. 26.263° у. д. / 53.0395806; 26.263
Ляхавічы на мапе Беларусі ±
Ляхавічы
Ляхавічы
Ляхавічы
Ляхавічы
Ляхавічы
Ляхавічы
Ляхавічы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://liahovichi.brest-region.gov.by/ru

Ляхавічы — места гістарычнай Наваградчыны, колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся збудаваны ў стылі рэнэсансу замак, помнік архітэктуры XVI ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі, а таксама касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў стылі барока, помнік архітэктуры XVII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Назва

Тапонім Ляхавічы, імаверна, утварыўся ад назвы першых пасяленцаў — ляхаў (раней гэтак называлі палякаў). Не адкідваецца і зьвязак з прозьвішчамі Лях або Ляхаў. Увогуле, тапонімы з асновай «ляхі» сустракаюцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Сама мянушка «лях/ляхі» зьявілася (з дасьледаваньняў М. Турыянскага) у VII—IX стагодзьдзях зь міграцыяй у Польшчу жыдоў з Заходняй Эўропы. Словы «ляхем-панем» ў гаворцы жыдоў з Гішпаніі азначаюць чалавека, які займаецца вырошчваньнем зерня жыта і грэчкі на хлеб, грэчкасея і зямяніна, вольнага гаспадара свайго двара, работніка на зямлі і набожнага чалавека, які пакінуў паганскія звычкі жыць хітрыкаю, рабаваньнем, паляваньнем і зьбіральніцтвам, прыняў Сьвяты Хрост і адцураўся ад полігаміі.

Ляхавічы — патранімічны тапонім, як і назвы некаторых ваколічных вёсак — Патапавічы, Сваяцічы, Русінавічы і г. д. Прозьвішча Ляховіч сустракаецца ў мэтрыках Вялікага Княства Літоўскага, таму відаць, нейкі Ляховіч быў першым уладальнікам Ляхавічаў.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Ляхавічы ўпершыню ўпамінаюцца ў ХV стагодзьдзі як цэнтар воласьці (маёнтку). У 1-й палове ХVI стагодзьдзя паселішча знаходзілася ў валоданьні Гаштольдаў, з 1551 году — вялікага князя Жыгімонта Аўгуста.

Ляхавічы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
«Аблога Ляхавіцкага замка», 1660 г.

З 1572 году Ляхавічамі валодалі Ян Хадкевіч і ягоныя нашчадкі, якія з канца ХVI стагодзьдзя пачалі звацца «графамі на Ляхавічах». У канцы ХVI стагодзьдзя тут збудавалі мураваны замак. У ХVII стагодзьдзі Ляхавічы атрымалі статус мястэчка, уваходзілі ў Наваградзкі павет. Узімку 1595—1596 гадоў казацкія загоны С. Налівайкі і М. Шавулы беспасьпяхова штурмавалі фартэцыю. У 1635 годзе праз дынастычны шлюб паселішча перайшло да Сапегаў. На 1635 год тут было 215 дымоў.

За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1660 годзе маскоўскі ваявода Хаванскі 6 месяцаў трымаў у аблозе Ляхавіцкі замак, аднак ня здолеў яго захапіць. У ХVIII стагодзьдзі мястэчка перайшло ў валоданьне Масальскіх. У 1775 годзе сойм Рэчы Паспалітай перавёў Ляхавічы ў дзяржаўны скарб. У 1791 годзе места ўвайшло ў Случарэцкі павет.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ляхавічы апынуліся ў Расейскай імпэрыі, дзе з 1795 году сталі цэнтрам воласьці Слуцкага павету Менскай губэрні.

Будаваньне лініі Палескіх чыгунак (Сарны — Вільня) у 1880-я гады дала штуршок эканамічнаму разьвіцьцю Ляхавічаў. У канцы ХІХ стагодзьдзя ў мястэчку было 155 двароў, дзейнічалі царква, сынагога і 6 юдэйскіх малітоўных дамоў, працавалі школа, лякарня, гаршковы завод, 30 крамаў і 3 карчмы, праводзіліся 3 кірмашы штогод і штотыднёвыя таргі. На 1900 год — працавалі паштовая станцыя, 91 дробнае прамысловае прадпрыемства.

У Першую сусьветную вайну Ляхавічы знаходзіліся ў прыфрантавой паласе. 18 лютага 1918 году мястэчка занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ляхавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР. Увосень 1918 году Ляхавічы занялі бальшавікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР. 17 красавіка 1919 году Ляхавічы занялі польскія войскі, у ліпені 1920 году — зноў бальшавікі, пазьней — зноў польскія войскі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Баранавіцкага павету Наваградзкага ваяводзтва. 27 чэрвеня 1931 году Ляхавічы зноў атрымалі статус места, адначасна да яго далучылі населеныя пункты з аднайменнай гміны — вёску Малую Лотву і чыгуначнаю станцыю Ведзьму.

У 1939 годзе Ляхавічы ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 24 чэрвеня 1941 да 6 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Ляхавічы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
  • XIX стагодзьдзе: 1884 год — 2 тыс. чал.; 1897 год — 5016 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1939 год — 5,1 тыс. чал.; 1959 год — 4,5 тыс. чал.; 1989 год — 10,7 тыс. чал.; 1997 год — 12,5 тыс. чал.; 1998 год — 12,2 тыс. чал.; 2000 год — 11,7 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 11,6 тыс. чал.; 2008 год — 11,7 тыс. чал.; 2009 год — 10 997 чал. (перапіс); 2016 год — 10 902 чал.; 2017 год — 10 919 чал.; 2018 год — 10 908 чал.

Адукацыя

У Ляхавічах працуюць аграрны каледж, школа-гімназія, 3 сярэднія школы, 4 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, дзіцячая спартовая школа.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць мескія лякарня і паліклініка.

Культура

Дзейнічаюць 2 дамы культуры, 3 бібліятэкі.

Забудова

Плян

Сыстэма пляну Ляхавічаў радыяльна-прамянёвая. На галоўнай вуліцы (дзялянка шашы Баранавічы — Русінавічы) знаходзяцца будынкі аграрнага каледжу, камбінату побытавага абслугоўваньня, унівэрсальнай крамы, 4-5-павярховыя жылыя дамы. Да цэнтральнай вуліцы прылягаюць два пляцы — адміністрацыйна-грамадзкі і культурны цэнтар места. Аблічча галоўнай вуліцы фармуюць будынак раённай адміністрацыі, дом зьвязку і банк, дом культуры. На вуліцы гістарычнай Пінскай вуліцы месьцяцца рэстаран і кавярня, гасьцініца, крама. Пераважае аднапавярховая індывідуальная забудова прысядзібнага тыпу. Будуюцца 2—4-павярховыя жылыя дамы. У паўднёва-ўсходняй частцы места знаходзіцца мікрараён, забудаваны пераважна 4—5-павярховымі жылымі дамамі. Прамысловая зона канцэнтруецца на паўднёвы ўсход ад асноўнай жылой тэрыторыі, у раёне чыгуначнай станцыі.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
17 верасьня вуліца Пінская вуліца
Дзесюкевіча вуліца Падлескі завулак Моладзевы завулак (1960—1967)
Камсамольская вуліца Гажэвіцкая вуліца
Кастрычніцкая вуліца Малая Лотва вуліца
Малалотаўская вуліца
Леніна вуліца Вугорская вуліца
Каменская вуліца
Баранавіцкая вуліца (1955—1965)
Матросава вуліца Вялікалотаўская вуліца
Перамогі плошча Рынак пляц
Першамайская вуліца Клецкая вуліца
Пугачова завулак Вялікалотаўскі завулак
Разіна завулак (з 1955) Рынкавая вуліца Тадэвуша Рэйтана вуліца
Савецкая вуліца Мыслабаская вуліца
Цітовіча вуліца Татарская вуліца
Янкі Купалы вуліца Падлеская вуліца 40 гадоў ВЛКСМ вуліца (1960—1983)

З урбананімічнай спадчыны Ляхавічаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі Замкавая вуліца і Замкавы завулак. У перапісе 1874 году ўпамінаюцца Могілкавая, Мядзьведзіцкая, Плябанская, Сьвятаянская і Школьная вуліцы.

Эканоміка

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці. Чатыры будаўнічыя арганізацыі.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Спыніцца можна ў мескім гатэлі.

Славутасьці

  • Забудова гістарычная (XIX — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
  • Касьцёл Сьвятога Язэпа (Юзэфа; 1907)
  • Могілкі старыя хрысьціянскія, капліцы (XIX ст.)
  • Сынагога (XIX ст.)

Страчаная спадчына

  • Гаспадарчы двор Тызенгаўзаў-Патоцкіх (XVIII—ХХ ст.)
  • Замак (XV—XVIII стагодзьдзі)
  • Капліца Сьвятой Ганны (XVI—ХХ ст.)
  • Касьцёл Сьвятога Войцеха (XV ст.)
  • Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (XVII ст.)
  • Лецішча Патоцкіх «Рэпіхава» (XIX ст.)
  • Мячэт (1815)
  • Сынагога «Вялікая» (XVI—XX ст.)
  • Сядзіба «Гажэвічы»
  • Сядзіба Касакоўскіх (XVIII ст.)
  • Сядзіба Бохвіцаў (XVIII ст.)
  • Сядзіба Масальскіх (XIX ст.)
  • Палац Сапегаў-Ябланоўскіх (XVIII ст.)
  • Факторыя «Голдавічы» (XV—XX ст.)

Галерэя

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ляхавічы НазваЛяхавічы ГісторыяЛяхавічы НасельніцтваЛяхавічы ЗабудоваЛяхавічы ЭканомікаЛяхавічы Турыстычная інфармацыяЛяхавічы ГалерэяЛяхавічы АсобыЛяхавічы КрыніцыЛяхавічы ЛітаратураЛяхавічы Вонкавыя спасылкіЛяхавічыБаранавічыБеларусьБерасьцеБерасьцейская вобласьцьВедзьмаГорадЛунінецЛяхавіцкі раёнРусінавічы (Берасьцейская вобласьць)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вольга ГапееваРадыё ВызваленьнеЮры БеленькіАвантуры майго жыцьцяЯдзернае паліваВадзім БолбасАскеменПастава на каленяхМагілёўСьпіс гарадоў БеларусіМарт (імя)Зіновій ПрыгодзічСкідзельСям’яЛетувісыРаіса БаравіковаДрама (аповесьць)ВікісховішчаСемівалокіТадэвуш КасьцюшкаЛюдміла РублеўскаяАляксандар ЛукашэнкаБортніцтваАўкштотаБасовішчаЧарнігаўскае княстваЦмокЗлучокЛістападПравы чалавека ў БеларусіГайла (імя)Царква Сьвятога Спаса (Полацак)КітаВіктар ШніпВэб-сайтЗамоваЮрась БарысевічРодныя гоні (1927)Марыя АнтуанэтаГарбатаАдам МіцкевічПэнсіяСпарышПрыназоўнікАлесь ЖукАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаЛямбардКрумкачБірэйкаЭтнічная тэрыторыя беларусаўIP-адрасМастацкая літаратура16 красавікаЧалавек-аўтапілаЛявон ВольскіНаша НіваЭстоніяУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціМенскі мэтрапалітэнТалачынШатляндыяПолацкае ваяводзтваЮры ГумянюкLovemicЯўген КантылёўГражына (паэма)Літоўская кухаркаВугорская моваКараман (імя)Дражна (Менская вобласьць)ПакістанЯнка Брыль🡆 More