Быстрыца: вёска ў Беларусі

Бы́стрыца — вёска ў Беларусі, на рацэ Вяльлі.

Уваходзіць у склад Варнянскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2014 год — 154 чалавекі. Знаходзіцца за 29 км на поўнач ад Астраўцу, за 34 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай.

Быстрыца
лац. Bystryca
Першыя згадкі: 1390
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Астравецкі
Сельсавет: Варнянскі
Насельніцтва
колькасьць: 154 чал. (2014)
колькасьць двароў: 80
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1591
Паштовы індэкс: 231221
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°47′47″ пн. ш. 25°52′30″ у. д. / 54.79639° пн. ш. 25.875° у. д. / 54.79639; 25.875 25°52′30″ у. д. / 54.79639° пн. ш. 25.875° у. д. / 54.79639; 25.875
Быстрыца на мапе Беларусі ±
Быстрыца
Быстрыца
Быстрыца
Быстрыца
Быстрыца
Быстрыца
Быстрыца: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Быстрыца — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.

Назва

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Быстрыцы ўтварыўся ад тэрміну «быстрыца» — дзялянка хуткай плыні ў рацэ.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Быстрыцу датуецца 1390 годам, калі вялікі князь Ягайла заснаваў тут касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа. У канцы XIV — пачатку XVI стагодзьдзяў пры касьцёле дзейнічаў кляштар белых аўгустынаў (канонікаў рэгулярных).

У першай палове XVI ст. Быстрыца была цэнтрам воласьці ў Віленскім ваяводзтве і рэзыдэнцыяй ваяводы. У 1537 годзе яна атрымала статус мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Віленскага павету.

Быстрыца: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Касьцёл аўгустынаў, 1871 г.

У XVII—XVIII стагодзьдзях Быстрыца — цэнтар староства Бжастоўскіх. На 1612 год у мястэчку было 56 двароў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Быстрыца: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Касьцёл па маскоўскай перабудове, 1904 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Быстрыца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Віленскага павету Віленскай губэрні. На 1886 год у мястэчку існавалі народная вучэльня, прытулак, крама, 2 карчмы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Быстрыцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Быстрыца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 3 кастрычніка 1920 году мястэчка ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 году — міжваенннай Польскай Рэспублікі.

У 1939 годзе Быстрыца ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Астравецкага раёну (з 25 сьнежня 1962 году — Ашмянскага, з 6 студзеня 1965 году — Астравецкага) раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году — Гарадзенскай) вобласьці. Статус паселішча панізілі да вёскі.

У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году Быстрыца знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. З 17 студзеня 1969 году ў складзе Трокеніцкага сельсавету. На 1971 год тут быў 91 двор, на 1991 год — 86, на 1995 год — 82, на 2014 — 80. 26 лютага 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Трокеніцкага вёску перавялі ў склад Варнянскага сельсавету.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — каля 103 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — каля 405 чал.; 1971 год — 295 чал.; 1991 год — 251 чал.; 1995 год — 234 чал.; 1999 год — 216 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 174 чал.; 2014 год — 154 чал.

Інфраструктура

У Быстрыцы працуе няпоўная сярэдняя школа.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Кляштар аўгустынаў

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Быстрыца НазваБыстрыца ГісторыяБыстрыца НасельніцтваБыстрыца Турыстычная інфармацыяБыстрыца КрыніцыБыстрыца ЛітаратураБыстрыца Вонкавыя спасылкіБыстрыцаАстравецАстравецкі раёнБеларусьВарнянскі сельсаветВяльляВёскаГарадзенская вобласьцьГудагай

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

MelbetАлесь ПетрашкевічГенадзь ПашкоўБайкаГайла (імя)ЗдароўеБандароўнаЯўген ПанасенкаўДзікМіністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі БеларусьВадзім Саранчукоў1200Беларуская ПалічкаБусел белыВасіль БыкаўБеларусьСьвятлана АлексіевічКарлес ПудждэмонПародыяЦмокПарнаграфія ў ЯпонііРагачоўŠВікікрыніцыСакрат ЯновічАрхангельскMemento moriСэкс па тэлефонеСакавікЛічэбнікМіс СусьветЎіндгукАлег ЖданThe Walt Disney CompanyVPNНаваполацакБДСМКурыцаВарончаГрыгарыянскі каляндарМікола ГусоўскіМэксыкаАкраМікола МятліцкіГомельФэдэральнае бюро расьсьледаваньняўІмануіл КантАлесь РазанаўКузьма ЧорныСкандынавіяЧалавекОксфард1629Дзіця24 красавікаГедаЧэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2022 году (склады)Віктар МарціновічНаша НіваПрыдатак (мовазнаўства)Вэб-дызайнЛесьбійская эротыкаІзраільТарутПрыметнікВіктар ШніпПеракладчыкМілімэтарГісторыяВорная зямляВільготнасьць паветраГуды🡆 More