Крыж: геамэтрычная фігура

Крыж — геамэтрычная фігура, якая складаецца зь дзьвюх перакрэсьленых лініяў або прастакутнікаў.

Адзін з найбольш старажытных і пашыраных унівэрсальных сымбаляў, адзін з галоўных хрысьціянскіх сакральных сымбаляў.

Крыж: Асноўныя тыпы, Крыніцы
Тыпы хрысьціянскіх крыжоў: грэцкі, мальтыйскі, андрэеўскі, лацінскі, патрыяршы і папскі

Зь першабытных часоў лічыўся ахоўным, рэлігійным сымбалям у многіх культурах сьвету. Быў абавязковым атрыбутам багоў у старажытнай Скандынавіі, Асырыі, Індыі, Пэрсіі. З IV ст. афіцыйна шануецца ў хрысьціянстве.

Асноўныя тыпы

Анкх

Крыж: Асноўныя тыпы, Крыніцы 

Старажытнаэгіпецкі крыж — найбольш значны сымбаль у старажытных эгіпцян, вядомы як круксансата, або «ансатэ». У ім злучаюцца крыж як сымбаль жыцьця і круг як сымбаль вечнасьці. Разам яны ўвасабляюць неўміручасьць. Таксама крыж сымбалізаваў аб’яднаньне жаночага і мужчынскага бостваў, Асырыса і Ісыды, зьвяз зямнога і нябеснага. У ерагліфічным пісьменстве гэты знак меў значэньне «жыцьцё». Раньнія хрысьціяне Эгіпту, копты, выкарыстоўвалі гэты сымбаль дзеля пазначэньня замагільнага жыцьця. У канцы 1960-х гадоў «Анх» быў папулярным сымбалем міру і праўды (рух Гіпі).

Кельцкі

Крыж: Асноўныя тыпы, Крыніцы 

Кельцкі крыж — сымбаль кельцкага хрысьціянства. Часам завецца крыжам Ёны або круглым крыжам. Круг сымбалізуе як сонца, так і вечнасьць. Гэты крыж зьявіўся ў Ірляндыі яшчэ да XVII ст. Існуе здагадка пра яго паходжаньне ад «Хі-Ро» (гл. Крыж Канстантына), што абумовіла яго шырокае выкарыстаньне як сымбаля Хрыста.

Лацінскі

Крыж: Асноўныя тыпы, Крыніцы 

Лацінскім (Crux immissa, Crux capitata) называюць крыж, у якога гарызантальная лінія падзяляецца вэртыкальнай напалову, пры гэтым гарызантальная лінія мусіць разьмяшчацца вышэй за сярэдзіну вэртыкальнай лініі. Як правіла, ён асацыюецца з укрыжаваньнем Хрыста, дзякуючы чаму зьяўляецца найбольш пашыраным хрысьціянскім рэлігійным сымбалем ў заходнім сьвеце.

Грэцкі

Крыж: Асноўныя тыпы, Крыніцы 

Грэцкім (таксама Crux quadrata) называюць крыж простай формы з канцамі роўнай даўжыні. Ён ужываўся з дагістарычных часоў у разнастайных значэньнях — як сымбаль бога сонца, бога дажджу, элемэнтаў, зь якіх утвараецца сьвет: паветра, зямлі, агню і вады. У часы раньняга хрысьціянства грэцкі крыж сымбалізаваў Хрыста. На нацыянальным сьцягу Грэцыі гэты крыж, белы на сінім, упершыню зьявіўся ў 1820 годзе як сымбаль змаганьня супраць туркаў-мусульманаў. Белы «грэцкі крыж» на чырвоным зьявіўся на вайсковым сьцягу Швіц ў 1291 годзе. Хоць у Швайцарыі яго малюнак на сьцягу сустракаўся з 1339 году, гэты «знак Сьвятога крыжа» («Жэнэўскі крыж») афіцыйна прынялі як нацыянальны толькі ў 1848 годзе.

Паводле прафэсара Міхася Раманюка, найбольш пашыраная форма хрысьціянскіх крыжоў у Беларусі — 4-канцовыя. Увогуле, беларускі філёзаф і тэоляг Ірына Дубянецкая паказвае на тое, што самі па сабе крыжы не бываюць канфэсійнымі, яны — адзнака мясцовай традыцыі. Крыжы беларускай традыцыі ўмоўна называюць «сонцакрыжы», яны ўвасабляюць Сонца-Хрыста, новае сьвітаньне, новую Праўду, якая асьвятляе сьвет. Яны ня маюць фіксаванай формы, але маюць канцэпцыю: апроч чатырох асноўных промняў ёсьць цэнтральны квадрат ці круг, а таксама прамежкавыя промні, якія часам могуць быць у выглядзе зьмеек.

Патрыяршы

Крыж: Асноўныя тыпы, Крыніцы 

Патрыяршым, або Лятарынскім, называюць крыж зь дзьвюма або трыма гарызантальнымі лініямі. Часам называецца падвоеным крыжом, пад якім разумеюць два грэцкія крыжы, спалучаныя разам. Дзьве гарызантальныя лініі разьмяшчаюцца ў верхняй частцы крыжа, прычым верхняя карацейшая за ніжнюю. Трэцяя гарызантальная лінія (калі яна ёсьць) таксама кароткая, разьмяшчаецца ў ніжняй частцы крыжа. Клясычны патрыяршы крыж мае шэсьць канцоў-промняў, што сымбалізуе створаны Богам за шэсьць дзён Сусьвет. Выкарыстоўваецца ў якасьці сымбаля, як заходняга, так і ўсходняга хрысьціянства.

Быў вельмі пашыраным у Бізантыі ў X ст. Падобная форма крыжа ніколі не была пераважнай на землях усходніх славянаў і найчасьцей сустракалася на беларускай этнічнай тэрыторыі. Найбольш вядомым крыжам такога тыпу зьяўляецца Крыж Эўфрасіньні Полацкай, нацыянальная сьвятыня беларусаў. Гэты крыж разьмяшчаецца на гербе «Пагоня».

Васьміканцовы

Крыж: Асноўныя тыпы, Крыніцы  Крыж: Асноўныя тыпы, Крыніцы 

Васьміканцовы крыжхрысьціянскі сымбаль у форме лятарынскага крыжа з кароткай папярочкай унізе, гарызантальнай або дыяганальнай. Узьнік у часы Бізантыйскай імпэрыі, да падзелу хрысьціянаў на каталікоў і праваслаўных. Нахіл ніжняй папярочкі зьявіўся ня згодна з кананічнымі пастановамі, а ў выніку творчага пошуку царкоўных мастакоў дзеля наданьня ўмоўнага аб’ёму плоскай выяве ў выяўленчым мастацтве і падкрэсьленьня адметнасьці ніжняй папярочкі ў структуры Гальгоцкага крыжа. Як адна з адзнак бізантыйскай царкоўнай традыцыі часам завецца бізантыйскім крыжам.

Крыж: Асноўныя тыпы, Крыніцы 
Мініятура, каля 850 г.

Ад часоў кананічнай ізаляцыі Маскоўскай царквы і зьяўленьня канцэпцыі «Трэцяга Рыму», згодна зь якой Масква абвяшчалася адзінай сапраўднай спадкаемніцай Канстантынопалю («Другога Рыму»), улады Маскоўскай дзяржавы з палітычнымі мэтамі ўзялі сабе варыянт васьміканцовага крыжа з касой ніжняй папярочкай. Маскоўскія багасловы прыдумалі абгрунтаваньне нахілу ніжняй папярочкі і абвясьцілі гэты варыянт васьміканцовага крыжа «сапраўдным праваслаўным крыжам» (рас. «истинно православный крест»), а іншыя традыцыйныя хрысьціянскія крыжы — не праваслаўнымі. У 1551 годзе з ініцыятывы маскоўскага гаспадара Івана IV Тырана ўкосны васьміканцовы крыж упершыню ў гісторыі пачаў ставіцца на купалы маскоўскіх цэркваў (раней ён, як і васьміканцовы крыж з роўнай ніжняй папярочкай, ужываўся толькі ў сакральным выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве). Таксама з гэтага часу ўкосны васьміканцовы крыж пачаў выкарыстоўвацца на маскоўскай дзяржаўнай і вайсковай сымболіцы. У 2-й палове XIX ст. ён насаджаўся ўладамі Расейскай імпэрыі ў рэчышчы палітыкі русіфікацыі Беларусі і Ўкраіны. Да канца XX ст. укосны васьміканцовы крыж стаў сымбалем Расейскай праваслаўнай царквы і адметнасьцю культурнага ляндшафту Расеі. Гэта прывяло да таго, што варыянт васьміканцовага крыжа з касой ніжняй папярочкай стаў называцца маскоўскім (расейскім) крыжам і атаясамлівацца з расейскай рэлігійнай экспансіяй. Існуе таксама шасьціканцовы ўкосны расейскі крыж.

У Юнікодзе сымбаль, адпаведны ўкоснаму васьміканцоваму крыжу (☦, U+2626), пазначаецца як «Праваслаўны крыж» (анг. Orthodox cross). Аналягічная эмблема ў Міністэрстве па справах вэтэранаў ЗША называецца «Расейскі праваслаўны крыж» (анг. Russian Orthodox cross).

Расейскі

Крыж: Асноўныя тыпы, Крыніцы 

Расейскі крыж — шасьціканцовы крыж з кароткай дыяганальнай папярочкай унізе. Адметнасьць Расейскай праваслаўнай царквы і культурнага ляндшафту Расеі.

У беларускіх энцыкляпэдычных крыніцах апісваецца як расейскі праваслаўны крыж. Аднак беларускі філёзаф і тэоляг Ірына Дубянецкая паказвае на тое, што самі па сабе крыжы не бываюць канфэсійнымі, яны — адзнака мясцовай традыцыі. У расейскамоўных крыніцах звычайна апісваецца як расейскі крыж (рас. русский крест), часам — шасьціканцовы праваслаўны крыж (рас. шестиконечный православный крест). Назву «праваслаўны крыж» Ірына Дубянецкая тлумачыць сьвядомых зьмяшэньнем «праваслаўнага» і «расейскага» дзеля падмены паняцьцяў. Такім жа чынам у пачатку XX ст. улады Расейскай імпэрыі называлі ўсё расейскае славянскім, каб потым усё славянскае назваць расейскім.

Паходжаньне ўкоснага шасьціканцовага крыжа няпэўнае. У XIX ст. улады Расейскай імпэрыі шырока выкарыстоўвалі расейскі крыж у геральдыцы: яго адлюстравалі на гербах Арэнбурскай, Тыфліскай, Херсонскай і Эрыванскай губэрняў. У 1843 годзе расейскія ўлады распрацавалі новыя гербы местаў колішняга Вялікага Княства Літоўскага з адлюстраваньнем Пагоні ў ніжняй частцы гербавай тарчы (пад расейскім двухгаловым арлом), пры гэтым на шчыце вершніка замест традыцыйнага патрыяршага разьмясьцілі расейскі крыж. У 2-й палове XIX ст. расейскія ўлады прасоўвалі расейскі крыж (разам з укосным варыянтам васьміканцовага) у рэчышчы палітыкі русіфікацыя Беларусі: згодна з пастановай урадавага сыноду Расейскай імпэрыі новыя прыдарожныя крыжы ў Беларусі мусілі быць укоснымі васьміканцовымі або шасьціканцовымі і іх можна было ставіць толькі з дазволу расейскіх уладаў паводле адмысловых правілаў.

Крыніцы

Tags:

Крыж Асноўныя тыпыКрыж КрыніцыКрыжГеамэтрычная фігураПрастакутнікПростаяХрысьціянства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вячаслаў АдамчыкЛетуваСымон БудныЗаходнерусізмЯўгенія ПфляўмбаўмЛяхавіцкі замакЛязьбійская парнаграфіяNokia 6233БуценьFTPВіктар ШніпАнатоль БутэвічРэжым ЛукашэнкіПФрыдрыхІксвідэаСпакусьнікіКірыл СтаселькаГісторыя БеларусіЯнка МаўрПаўночна-Заходні крайІван МележЗьмітрок БядуляМікалай МірскіБеларускі клясычны правапісШвайцарыяЯн ЧэрскіДарога Р6 (Беларусь)Вольга ЧамаданаваВерасеньРэлігія ў БеларусіТутэйшыя (п’еса)ГадзьЮры ГумянюкПарнаграфія ў ІталііМікола ПапекаПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)Канстытуцыя ССРБ 1919 годуСельская гаспадарка БеларусіРадаўніцаГісторыя беларускай мовыЖаночая эякуляцыяПадзелы Рэчы ПаспалітайСьвяты ЮрыТрыбуна працыІталіяСамасейПаўстаньне 1794 годуКруглянскі мостЯўгенія ЯнішчыцРАУСУладзімер ЛенінУкраінская моваСэксуальныя пазыцыіВацлаў ЛастоўскіТадзіяна КляшторнаяСтраўнікМарыя МартысевічНацыяналізацыяБеларуская літаратураВіетнамМастацтваСельская гаспадаркаЧасьціна мовыОкель22 красавікаБабруйскПарнаграфія ў сецівеДотык пісі рукою🡆 More