Кобрынь Царква Сьвятога Мікалая

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Мікалая
Мікольская царква (направа). Н. Орда, 7 красавіка 1864 г.
Мікольская царква (направа). Н. Орда, 7 красавіка 1864 г.
Краіна Беларусь
Места Кобрынь
Каардынаты 52°13′00″ пн. ш. 24°21′39″ у. д. / 52.216667° пн. ш. 24.36083° у. д. / 52.216667; 24.36083 24°21′39″ у. д. / 52.216667° пн. ш. 24.36083° у. д. / 52.216667; 24.36083
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Берасьцейская і Кобрынская япархія 
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Кобрынь Царква Сьвятога Мікалая Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры XVIII ст. у Кобрыні. Знаходзіцца ў цэнтры места, на правым беразе ракі Мухаўцу пад адрасам вуліца Мікольская, 2. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, мастацкае аблічча якога пацярпела ад надбудовы купала-цыбуліны. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Кобрынь Царква Сьвятога Мікалая 
Царква, да 1939 г.

Драўляную грэцка-каталіцкую (уніяцкую) царкву збудавалі ў 1750-я гады, сьпярша па-за межамі Кобрыню.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Кобрынь апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзейнічаць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1841 годзе будынак царквы перавезьлі ў Кобрынь. У другой палове XIX ст. пацярпела ад маскоўскай перабудовы.

Найноўшы час

У 1960-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву, будынак якой выкарыстоўваўся музэем імя Суворава як складзкое памяшканьне. У 1989 годзе будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Архітэктура

Кобрынь Царква Сьвятога Мікалая 
Царква, сучасны стан

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Складаецца з асноўнага зруба, 5-граннай апсыды і чатырох чацьверыковых аб’ёмаў, разьмешчаных з вуглоў асноўнага зруба. Усе аб’ёмы накрываюцца агульным шматсхільным дахам, у сярэдзіне якога на чацьверыковым пастамэнце ўзвышаецца вялікі 8-гранны сьветлавы барабан з купалам-цыбулінай. Да маскоўскай перабудовы асноўны аб’ём накрываўся 2-схільным дахам і меў 2-вежавы фасад. Галоўны фасад дэкаруецца з бакоў выступамі і аздабляецца 2 калёнамі. Вэртыкальна ашаляваныя сьцены праразаюцца прастакутнымі вокнамі.

Усярэдзіне барабан купала з дапамогай ветразяў абапіраецца на 4 калёнкі ў цэнтры залі. Над уваходам месьцяцца хоры. У 1970-я гады супрацоўнікі Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН Беларусі знайшлі ў царкве драўляныя скульптуры, у тым ліку Сьвятога Мікалая (цяпер захоўваецца ў музэі старажытнабеларускай культуры Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру).

Крыніцы

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

Кобрынь Царква Сьвятога Мікалая  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000389

Tags:

Кобрынь Царква Сьвятога Мікалая ГісторыяКобрынь Царква Сьвятога Мікалая АрхітэктураКобрынь Царква Сьвятога Мікалая КрыніцыКобрынь Царква Сьвятога Мікалая ЛітаратураКобрынь Царква Сьвятога Мікалая Вонкавыя спасылкіКобрынь Царква Сьвятога Мікалая

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Пастава 69Беларуская Народная РэспублікаКастрычнік (кінатэатар, Менск)Рэфэрэндум у Беларусі 1995 годуГентылаПанкрэатытГаміяні або дзьве ночы залаволеньняБеларускі нацыяналізмКома (імя)ЛьвоўApple Inc.Вытворнае словаЭнтрапія (неадназначнасьць)Сан-ФранцыскаКутнічнае выйсьцеКарл XIV Юган2008Сямейства (біялёгія)Стадыё АлімпікаКлаўдзі Дуж-ДушэўскіЛітваРада Беларускай Народнай РэспублікіПлаваньнеЗнак бядыМарат КазейБраніслаў Эпімах-ШыпілаКанфлікт у Паўночнай ІрляндыіЁган КройфБерасьцеСьпіс гарадоў БеларусіАральны сэксГуджаратНапалеон IIПандэмія каранавіруснай інфэкцыі (2019)НясьвіжАрцём Доўбік120-я зэнітна-ракетная брыгада1771Нор (імя)Белая РусьГніваньСмаргонь25 студзеняHTMLСлуцкі збройны чынБераБеларуская моваІголкаваскурыяНавінкі (газэта)Іван ПташнікаўНубіяГалоўная старонкаМарат МаркаўЭратычнае кіноДыялекты беларускай мовыТутэйшыя (п’еса)ПарнафільмГадзіньнікАльгерд БахарэвічРэформа беларускага правапісу 1933 годуЖуан Пэдру да Сылва ПэрэйраКрысталь БойдШпакВалейболСпліт-альбомa7l01Групавы сэксВікіслоўнікКаўкаскі Эмірат🡆 More