Купал-Цыбуліна

Купал-цыбуліна (рас.

купол-луковица, луковичная глава) — купал, які мае пукатую форму з плыўным завострываньнем у верхавіне і падобны на цыбуліну. Сымбаль расейскай культавай архітэктуры. Традыцыйна ўжываецца ў Расеі, Турэччыне, Індыі і на Сярэднім Усходзе. У Беларусі не выкарыстоўваўся да XIX стагодзьдзя, калі пачаў насаджацца ўладамі Расейскай імпэрыі ў рэчышчы палітыкі русіфікацыі.

Купал-Цыбуліна
Мячэт у Давамандзе (Іран), IX ст.
Купал-Цыбуліна
Царква Івана Вялікага ў Маскве, XVI ст.

Купалы-цыбуліны звычайна маюць большы дыямэтар, чым аснова, на якой яны стаяць, а іхная вышыня пераўзыходзіць шырыню. Асноўныя адрозьненьні гэтых купалоў ад традыцыйных для дойлідзтва Беларусі барокавых завяршэньняў сакральных будынкаў — баняў — брак падзелу на грані, просты сылюэт.

Гісторыя

Маскоўская дзяржава

Паводле найбольш папулярнага меркаваньня, выкладзенага ў падручніках, даведніках, навуковых і папулярных працах, купалы-цыбуліны ўпершыню пачалі выкарыстоўвацца ў архітэктуры Маскоўскай дзяржавы ў другой палове XVI ст. Гэтае датаваньне грунтуецца на тым, што купалы падобнага кшталту, старэйшыя за мяжу XVI—XVII стагодзьдзяў, да нашага часу не захаваліся.

Купал-Цыбуліна 
Пакроўскі сабор у Маскве, XVI ст.

Як мяркуецца, масавую папулярнасьць купалы-цыбуліны атрымалі толькі ў часе кіраваньня Івана IV Тырана. У 1555—1561 гадох ён па ўзяцьці татарскай Казані збудаваў на Краснай плошчы ў Маскве Пакроўскі сабор. На гэтым саборы ўпершыню ў маскоўскай архітэктуры зьявіліся купалы, падобныя сваёй формай да цыбуліны, да таго ж разнастайна і страката аздобленыя, што падкрэсьліла іх падабенства да ўсходніх галаўных убораў — цюрбанаў. Неадпаведнасьць падобнага разьвязку эўрапейскай эстэтыцы зазначыў францускі дасьледнік архітэктуры Э. Віяле-ле-Д’юк, які назваў гэты храм «кошыкам пачварнай гародніны». Аднак у далейшым менавіта такая цыбулепадобная форма купалоў вызначыла ўстойлівы вобраз храма артадаксальнага «сапраўды маскоўскага» (рас. истинно русского) веравызнаньня.

Купал-Цыбуліна 
Мячэт у Паўднёвай Афрыцы, 1880 г.

Звычайна дасьледнікі разглядаюць гэты архітэктурны элемэнт як запазычаньне ў мусульманаў, існуюць і іншыя тлумачэньні. На гэтым фоне асобна вылучаецца меркаваньне расейскага мастацтвазнаўца Сяргея Заграеўскага, што грунтуецца на наступным прынцыпе: «брак архітэктурна-археалягічнай інфармацыі пра купалы-цыбуліны, старэйшыя за XVI ст., ня можа быць інфармацыяй пра брак такіх элемэнтаў у рэчаіснасьці». Паводле сьцьвярджэньня самога дасьледніка, у сваёй працы ён «умоўна давёў», што купалы-цыбуліны ўпершыню пачалі выкарыстоўвацца на тэрыторыі сучаснай Украіны поруч з традыцыйнымі бізантыйскімі завяршэньнямі яшчэ ў XII ст. (у якасьці абгрунтаваньня гэтай гіпотэзы прыводзяцца галіцка-валынскія мініятуры, датаваныя 1164 годам), аднак шырокае пашырэньне яны атрымалі толькі ў другой палове XIII — канцы XVI стагодзьдзяў (часы мангольскай навалы). У той жа працы Заграеўскі пераканаўча даводзіць, што агучаная некаторымі дасьледнікамі тэорыя паступовай эвалюцыі ад бізантыйскіх да цыбулепадобных купалоў (праз шаломападобныя) ёсьць абсалютна неабгрунтаванай з прычыны браку якіх-кольвек пацьверджаньняў існаваньня купалоў-шаломаў да XVII—XVIII стагодзьдзяў. Менавіта ў гэты час расейскія ўлады пачалі масава замяніць на шаломы старыя цыбулепадобныя купалы з мэтай стылізацыі ўласных цэркваў «пад даўніну».

Беларусь

Купал-Цыбуліна 
Літоўскі (беларускі) купал-баня з 4-канцовым сонцакрыжам і маскоўская (расейская) цыбуліна з 8-канцовым маскоўскім крыжам

На тэрыторыі сучаснай Беларусі купалы-цыбуліны пачалі ўжывацца па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў, у рэчышчы палітыкі маскалізацыі і дээўрапеізацыі, што праводзіліся пад кіраўніцтвам Мураўёва-вешальніка. З гэтага часу ўсякая новая бажніца Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі мусіла адпавядаць сэрыі тыповых праектаў цэркваў-мураўёвак на 150—185, 250—300 або 450—500 чалавек. У 1863 годзе выйшаў «Збор тыповых праектаў пабудовы праваслаўных цэркваў у Беларускіх губэрнях», укладзены архітэктарамі Чагіным і Рэзанавым.

У наш час Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату масава насаджае купалы-цыбуліны на помнікі архітэктуры Беларусі, што зьяўляецца парушэньнем дзейнага заканадаўства ў сфэры аховы помнікаў. Новыя цэрквы таксама будуюцца пераважна з купаламі-цыбулінамі.

На думку беларускага мастацтвазнаўца Сяргея Харэўскага, сёньняшняе жаданьне Маскоўскага патрыярхату прыдаць як мага больш экзатычны, нетутэйшы выгляд сваім храмам на Беларусі зьяўляецца працягам русіфікацыйнай палітыкі, распачатай уладамі Расейскай імпэрыі.

Архітэктар-рэстаўратар Уладзімер Папруга зьвяртае ўвагу на тое, што мэтай насаджэньня купалоў-цыбулінаў ёсьць зьнішчэньне культурных асаблівасьцяў Беларусі:

Купал-Цыбуліна  І што такое нацягваньне расейскіх «цыбулін» на беларускія храмы, якія да Маскоўскай патрыярхіі нічога агульнага ня мелі ад пачатку? Гэта фактычна тая ж мэтафара — як зь Беларусі зрабіць Расею, то бок пазбавіць яе сваёй мовы. Калі чалавек мяняе свой унутраны код, пераходзіць на іншую мову, ён робіцца іншым. Калі мы на беларускія храмы нацягваем расейскія «цыбуліны», яны робяцца Расеяй. Гэта такі мэтадалягічны асыміляцыйны прынцып. Купал-Цыбуліна 

Сымбалізм

Да XVIII ст. Маскоўскай царква, увогуле, не надавала нейкага сымбалізму царкоўным купалам.

У 1917 годзе зьявілася тлумачэньне, што купалы-цыбуліны ў маскоўскай традыцыі ўвасабляюць ідэю глыбокага малітоўнага гарэньня да нябёсаў, празь якое зямны сьвет, нібы, робіцца датычным да тагасьветнага багацьця. Гэта стварае вобраз расейскага храма як «языка полымя, што сканчаецца крыжам».

Аднак як падкрэсьлівае Заграеўскі:

Усякі пошук сымболікі тых або іншых формаў праваслаўных храмаў у адрыве ад дасьледаваньня шляхоў генэзы гэтых формаў непазьбежна вядуць да вылучна суб’ектыўных меркаваньняў на ўзроўні «я так бачу», якія лёгка зьняпраўджваюцца статыстыкай, фактамі і вылучэньнем іншых такіх жа суб’ектыўных меркаваньняў, якія выглядаюць ня менш пераканаўча.

Купал-Цыбуліна 
«Frauenkirche» ў Мюнхэне (XV ст.) зь «вежамі-цыбулінамі» (ням. Zwiebelturm)

У пацьверджаньне гэтай тэзы дасьледнік адзначае, што ў даўнія часы золатам пакрывалася параўнальна малая колькасьць купалоў (толькі ў найбольшых храмах), тым часам шматлікія зялёныя, сінія, карычневыя і чорныя завяршэньні ніякіх асацыяцыяў з полымем не выклікаюць.

Дадатковыя зьвесткі

  • У вайну 1812 году Напалеон пры падыходзе да сталіцы Расеі (паглядзеўшы на яе ў сваю падзорную трубу) напісаў Жазэфіне, што ўжо бачыць «мячэты Масквы» (франц. mosquées à Moscou), такім чынам зблытаўшы праз купалы-цыбуліны тамтэйшыя цэрквы з мусульманскімі бажніцамі.
  • У нямецкамоўнай мастацтвазнаўчай тэрміналёгіі існуе паняцьце такога архітэктурнага элемэнту, як «вежа-цыбуліна» (ням. Zwiebelturm), што ўжываецца датычна вежаў, завершаных падобнымі на цыбуліны купаламі (гранёнымі і без пазалоты). Гэты архітэктурны разьвязак лічыцца адметнасьцю дойлідзтва Баварыі эпохі барока.

Галерэя

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

  • Габрусь Т. Дыялог з небам: генезіс і семантыка кампазіцыйных дамінант у сакральным дойлідстве Беларусі // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия F: Строительство. Прикладные науки. №16, 2017. С. 2—9.
  • Страчаная спадчына / Т. Габрусь, А. Кулагін, Ю. Чантурыя, М. Ткачоў: Уклад. Т. Габрусь. — Менск: Беларусь, 2003. — 351 с.: іл. ISBN 985-01-0415-5.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Купал-Цыбуліна ГісторыяКупал-Цыбуліна СымбалізмКупал-Цыбуліна Дадатковыя зьвесткіКупал-Цыбуліна ГалерэяКупал-Цыбуліна Глядзіце таксамаКупал-Цыбуліна КрыніцыКупал-Цыбуліна ЛітаратураКупал-Цыбуліна Вонкавыя спасылкіКупал-ЦыбулінаІндыяБеларусьКупалРасейская моваРасейская імпэрыяРасейцыРасеяРусіфікацыя БеларусіСярэдні ЎсходТурэччына

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВікізьвесткіX (сацыяльная сетка)ГукРадГісторыя СалігорскуУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціКастусь ГубарэвічЭякуляцыяУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціСтрачаны рай17 красавікаСтаніслаў ЯроцкіЗімаІндыяПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуПрыслоўеДанута БічэльРэформа беларускага правапісу 1933 годуІван ХавалкаДзесяцідзённая вайнаПадляшшаЧарнігаўскае княстваПалітыкаПорнафільмы міжрасавыяПорнгабДыплёмЧорны сьпіс ЭўразьвязуІгар ЛосікАнатоль ВялюгінВіктар ШніпМотарДрыгавічыКрысталь БойдГавейкаНаркамаўкаРэшаўГедзімінавічыУрадУладзімер ТарасевічСакавікСакрат ЯновічСэрбіявозАснабрукЛявон ВашкоАдам ГлёбусВісконсінІталіяПрыродаГрэбляППалешукіЛеў ЧайлыткаЭнэргіяКрыж Эўфрасіньні ПолацкайМерулаСлуцкі збройны чынПаронімыОрдэн япіскапа ПлятонаСайга15 красавікаУладзіслаў ГалубокІван ЧыгрынаўГарбатаГаштольд (імя)АлегСалдускі крайРодВялікабрытаніяБеларускі клясычны правапіс🡆 More