Інстытут Мастацтвазнаўства, Этнаграфіі І Фальклёру

27°36′11″ у. д. / 53.91694° пн. ш.

27.60306° у. д. / 53.91694; 27.60306

Інстыту́т мастацтвазна́ўства, этнагра́фіі і фальклёру імя Кандра́та Крапівы́ (рас. Институт искусствоведения, этнографии и фольклора) — дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў ліпені 1957 году.

Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру
наркам. Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору
Інстытут Мастацтвазнаўства, Этнаграфіі І Фальклёру
Бакавы ўваход у ІМЭФ (2019 год)
Абрэвіятура ІМЭФ
Папярэднік аддзел мастацтвазнаўства Інстытуту літаратуры і мастацтва
Дата ўтварэньня 11 ліпеня 1957 (66 гадоў таму)
Тып навуковая
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта дасьледаваньне этнакультурных працэсаў
Штаб-кватэра Першамайскі раён, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Сяброўства Цэнтар дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Кіраўнік Валеры Жук
Навуковы сакратар Аляксандар Гурко
Асноўныя асобы Міхаіл Піліпенка, Тамара Габрусь, Анатоль Кулагін
Матчына кампанія Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Зьвязаныя кампаніі Музэй старажытнабеларускай культуры
Колькасьць супрацоўнікаў 68 (2021 год)
Сайт imef.basnet.by

На 2021 год ІМЭФ налічваў 8 аддзелаў: 1) архітэктуры, 2) выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, 3) музычнага мастацтва і этнамузыкалёгіі, 4) народазнаўства, 5) старажытнабеларускай культуры, 6) тэатральнага мастацтва, 7) фальклярыстыкі і культуры славянскіх народаў, 8) экранных мастацтваў. У асьпірантуру і дактарантуру прымалі па 6 спэцыяльнасьцях: 1) выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і архітэктура; 2) гісторыя і тэорыя мастацтва; 3)кіна-, тэле- і іншыя экранныя мастацтвы; 4) музычнае мастацтва; 5) тэатральнае мастацтва; фальклярыстыка; 6) этнаграфія, этналёгія і антрапалёгія. Выдаваўся штогадовы зборнік навуковых артыкулаў «Пытаньні мастацтвазнаўства, этналёгіі і фальклярыстыкі». ІМЭФ зьяўляўся філіяй Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАНБ і ўваходзіў у склад Аддзяленьня гуманітарных навук і мастацтваў НАНБ. Пры Інстытуце дзейнічаў Музэй старажытнабеларускай культуры.

Паслугі

На 2019 год ІМЭФ аказваў наступныя паслугі: экскурсія па Музэі старажытнабеларускай культуры, экспэртыза народнагаспадарчых праграмаў і праектаў нарматыўных прававых актаў у галіне культуры, падрыхтоўка навукова-папулярных выданьняў і дасьледаваньні ў галіне мастацтвазнаўства.

Мінуўшчына

Інстытут Мастацтвазнаўства, Этнаграфіі І Фальклёру 
Таблічка ІМЭФ (2019 год)

11 ліпеня 1957 году Савет міністраў Беларускай ССР ухваліў Пастанову аб стварэньні Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру (ІМЭФ) на аснове сэктару этнаграфіі і фальклёру Інстытуту гісторыі і сэктару мастацтвазнаўства Інстытуту літаратуры Акадэміі навук БССР. Першым кіраўніком ІМЭФ стаў акадэмік Пятро Глебка. Таксама ў Інстытуце працаваў сябар-карэспандэнт Іван Гутараў. У 1966 годзе Ўладзімер Няфёд атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі за 3 манаграфіі: «Тэатар у вогненныя гады» (1959), «Сучасны беларускі тэатар (1946—1959)» (1961) і «Станаўленьне беларускага савецкага тэатру, 1917—1941» (1965). У 1967 годзе выйшла дасьледаваньне «Беларуская народная вуснапаэтычная творчасьць». У 1967 годзе ў Інстытуце было 5 сэктароў: 1) выяўленчага мастацтва, 2) музычнага мастацтва, 3) тэатру і кіно; 4) фальклёру; 5) этнаграфіі. Дасьледнікі ІМЭФ выдалі 328 манаграфіяў, 6 зборнікаў навуковых артыкулаў і 12 зборнікаў фальклёрных твораў. У Інстытуце налічвалася 77 супрацоўнікаў, зь іх 25 кандыдатаў навук, 4 дактары навук, 1 сябар-карэспандэнт і 1 акадэмік Акадэміі навук БССР. У 1969 годзе Дзяржаўны камітэт па навуцы СССР і Прэзыдыюм Акадэміі навук БССР зацьвердзілі Пастановы аб падрыхтоўцы шматтомнага «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі», для чаго стварылі адпаведны сэктар. У 1969—1970 гадах выдалі 2-томнік «Гісторыя беларускага кіно». У 1973-м выйшла супольная праца «Беларускае народнае жыльлё». У 1974-м — «Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў». У 1975-м — «Беларускае народнае адзеньне». У 1976-м Лідыя Цягака выдала «Нарысы па антрапалёгіі Беларусі».

У 1976 годзе сэктар тэатру і кіно падзялілі на сэктар кінамастацтва і сэктар тэатральнага мастацтва. У выніку навуковых выправаў пры ўдзеле Юрыя Хадыкі ў сэктары старажытнабеларускай культуры стварылі збор помнікаў мастацкай і матэрыяльнай культуры Беларусі. У 1979 годзе на яго аснове заснавалі Музэй старажытнабеларускай культуры. У 1978-м Інэса Салівон выдала працу «Антрапалёгія Беларускага Палесься». У 1964, 1970, 1972 і 1979 гадах 2-і кіраўнік ІМЭФ Васіль Бандарчык выдаў 4 манаграфіі па гісторыі беларускай этнаграфіі. У 1980-м выпусьцілі супольную працу «Этнічныя працэсы і лад жыцьця». У 1981 годзе Аляксей Мікуліч выдаў працу «Біялягічнае і сацыяльнае ў фармаваньні антрапалягічных асаблівасьцяў». У 1981 годзе ў Інстытуце працавала 174 чалавекі, зь іх 40 кандыдатаў навук, 6 дактароў навук і 3 сябры-карэспандэнты Акадэміі навук БССР. У 1985-м Зінаіда Мажэйка выпусьціла працу «Калядна-песенная культура Беларусі». Таксама ў 1985 годзе выйшла супольнай праца «Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнічная гісторыя». У 1986 годзе Музэй старажытнабеларускай культуры ІМЭФ ключавую ролю ва ўратавань помнікаў духоўнай і матэрыяльнай культуры раёнаў Беларусі, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы. У 1986-м дасьледнікі ІМЭФ атрымалі Дзяржаўную прэмію Беларусі за выдаваны 44-томнік «Беларуская народная творчасьць» (1970—1997). У 1983—1987 гадах выйшаў 3-томнік «Гісторыя беларускага тэатру». У 1988-м выдалі «Экран і культура: беларускае кіно і тэлебачаньне ў сыстэме мастацкай культуры». У 1989 годзе ў Інстытуце стварылі дактарантуру. У 1987—1989 гадах выйшла 3 працы па гісторыі беларускай фальклярыстыкі. У 1990-м дасьледнікі ІМЭФ атрымалі Дзяржаўную прэмію Беларусі за 7-томнік «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (1984—1988).

7 жніўня 1992 году Кабінэт міністраў Беларусі зацьвердзіў Пастанову № 447 аб прысваеньні ІМЭФ імя Кандрата Крапівы. У 1993-м выдалі супольную працу «Грамадзкі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі», а таксама кнігі «Узроўні агульнасьці фальклёру ўсходніх славян» і «Усходнеславянскі фальклёр: слоўнік навуковай і народнай тэрміналёгіі». У 1994-м выпусьцілі «Помнікі мастацкай культуры Беларусі эпохі Адраджэньня». У 1995 годзе выйшаў 1-ы том абагульняльнай працы «Беларусы». У 1996-м выйшаў 1-ы том даведніка-каталёга «Усе беларускія фільмы» і праца «Экалягічныя зьмены і біякультурная адаптацыя чалавека». Таксама ў 1996 годзе дасьледнікі Інстытуту атрымалі Дзяржаўную прэмію Беларусі за 6-томнік «Гісторыя беларускага мастацтва» (1987—1994). У 1997 годзе ў Інстытуце працавала 105 дасьледнікаў, зь іх 35 кандыдатаў навук, 21 доктар навук і 4 сябры-карэспандэнты. У 1990—1997 гадах выпусьцілі 5-томнік «Музычны тэатар Беларусі». У 1997-м выйшлі «Беларуская этнамузыкалёгія: нарысы гісторыі (ХІХ—ХХ стст.)» і «Кампазытары Беларусі» Тацяны Мдзівані і Раісы Сергіенкі. На 1998 году ІМЭФ налічваў 10 аддзелаў: 1) антрапалёгіі і экалёгіі, 2) архітэктуры, 3) выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, 4) кіно і тэлемастацтва, 5) музычнага мастацтва і этнамузыкалёгіі, 6) тэатральнага мастацтва, 7) славістыкі, 8) фальклярыстыкі, 9) этналёгіі. Асноўнымі кірункамі дасьледаваньняў былі: заканамернасьці разьвіцьця беларускага мастацтва, яго значэньне ў беларускай культуры і ўзаемінах зь іншымі народамі; народны побыт, беларуская духоўная і матэрыяльная культура, грамадзкія заканамернасьці ўтварэньня іх рысаў; гісторыя і тэорыя беларускай народнай творчасьці, яе ўзаемасувязь з вуснай паэзіяй іншых славянскіх народаў; вывучэньне гаспадарча-культурнага разьвіцьця вёсак і гарадоў Беларусі, беларускага дойлідзтва і помнікаў старажытнабеларускага мастацтва. 2 жніўня 2001 году Савет міністраў Беларусі ўхвалі Пастанову № 137, які аднёс да нацыянальнага набытку збор фальклёрных запісаў і збор аддзелу старажытнабеларускай культуры ІМЭФ. У 2012 годзе Інстытут улучылі ў якасьці філіі ў склад Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры (ЦДБКМЛ) НАНБ. Кіраўнік ІМЭФ Аляксандар Лакотка стаў ягоным кіраўніком. Пасаду кіраўніка ІМЭФ заняў Валеры Жук.

Шматтомнікі

  • «Гісторыя беларускага кіно» (2-томнік, 1969—1970)
  • «Гісторыя беларускага тэатру» (3-томнік, 1983—1987).
  • «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (7-томнік, 1984—1988, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1990 году)
  • «Гісторыя беларускага мастацтва» (6-томнік, 1987—1994, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1996 году)
  • «Беларусы» (1-ы том, 1995)
  • «Усе беларускія фільмы» (1-ы том даведніка-каталёга, 1996)
  • «Беларуская народная творчасьць» (44-томнік, 1970—1997, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1986 году)
  • «Музычны тэатар Беларусі» (5-томнік, 1990—1997)
  • «Архітэктура Беларусі» (энцыкляпэдыя)
  • «Гарады і вёскі Беларусі» (18-томная энцыкляпэдыя, 2004—2019)

Кіраўнікі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Інстытут Мастацтвазнаўства, Этнаграфіі І Фальклёру ПаслугіІнстытут Мастацтвазнаўства, Этнаграфіі І Фальклёру МінуўшчынаІнстытут Мастацтвазнаўства, Этнаграфіі І Фальклёру КрыніцыІнстытут Мастацтвазнаўства, Этнаграфіі І Фальклёру Вонкавыя спасылкіІнстытут Мастацтвазнаўства, Этнаграфіі І ФальклёруГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Марыя МартысевічСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіВікісховішчаWi-FiАльбэрт АйнштайнСавушкін прадуктЗавершшаЦукровы буракКарл III (кароль Вялікабрытаніі)КарольМіхась ЧаротАфарызмСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамНаша НіваІвана-ФранкоўскБеніцаСельская гаспадаркаВоины светаТроіца (гурт)Шляхецкая сядзібаЛеанід ГалубовічГраматычнае значэньнеАлена Масла120-я зэнітна-ракетная брыгадаПлоцевы актПімен ПанчанкаБаркэмпБатафогу Рыю-дэ-ЖанэйруЖвірПавал КалечыцМінэтМацярдушкаІван Альгімонтавіч ГальшанскіКаецянятыДэмакратычная Рэспубліка КонгаАнатоль ЗэкаўСэрбіяЖывіля (імя)Люцыян ЖалігоўскіАлесь ДуброўскіЖыгімонтТалімонт (імя)Нью-ЁркГомльскі замакІгар СлучакIP-адрасКадзіла сармацкаеДурбанВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)ГорадМагілёўская вобласьцьВіківэрсытэтНазоўнікГалоўная старонкаФінляндыяПратакол перадачы гіпэртэкстуІван ПташнікаўУладзімер ПуцінАлесь ПісьмянкоўГрупавы сэксІранВасіль ІгнаценкаПарнаграфія ў сецівеВільгейдаПлюсМар’ян ДуксаСяргей ЧыгрынКрайняя плоцьПачобуты-АдляніцкіяСамасейЭтнічная тэрыторыя беларусаўРаўданскі рукапісБеларуская мова🡆 More