Канстантынопальская Праваслаўная Царква

Канстантыно́пальская правасла́ўная царква́ (грэц.

Οικουμενικό Πατριαρχείο Κωνσταντινουπόλεως) таксама Сусьветны або Канстантынопальскі патрыярхат — адна з найбольш старажытных аўтакефальных праваслаўных цэркваў, якой традыцыйна адводзяць першае месца ў структуры Сусьветнага праваслаўя.

Катэдра — сабор Сьвятога Юрыя Пераможца ў Фанары (цяпер раён Стамбулу).

Гісторыя

Утварылася ў 381 годзе на базе Канстантынопальскай япархіі Рымскай царквы ў Бізантыйскай імпэрыі з цэнтрам у Канстантынопалі (цяпер Стамбул), што абумовіла першаснае значэньне мясцовага япіскапа (у пра­васлаўным сьвеце яго ўважаюць «пер­шым сярод роўных»). Адзін з айцоў царквы — канстантынопальскі япіскап Сьвяты Рыгор Багаслоў — нямала спрыяў станаўленьню Канстантынопальскай царквы, зьняпраўджваньню ерасі арыянства і фармуляваньню вучэньня Царквы аб Трыадзіным Богу і Богаўцелаўленьні. Іншым выдатным дзеячом быў канстантынопальскі япіскап Сьвяты Ян Залатавуст. З 451 году ачольваецца патрыярхам.

Зь сямі Сусьветных Сабораў тры зьбіраліся ў Канстантынопалі. Гэта саборы другі (381 год), пяты (553 год) і шосты (680/681 гады). Апроч таго, у Канстантынопалі зьбіраўся гэтак званы «пяты-шосты» або «Трульскі сабор» (691 год), які адыграў немалую ролю ў фармаваньні кананічнай традыцыі царквы. Пазыцыі КПЦ асабліва ўзмацніліся ў VII ст., калі арабы заваявалі тэрыторыі іншых усходніх патрыярхатаў. Выдатным дзеячом гэтага пэрыяду быў патрыярх канстантынопальскі Сьвяты Фоці, якога ў Грэцыі называюць «Вялікім». Фоці быў адным з найбольш адукаваных людзей свайго часу. Ён адным зь першых супрацьстаяў зьменам у царкоўнай традыцыі, якія пачалі зьяўляцца на Захадзе. Гэтыя зьмены тычыліся як літургічнай і царкоўнай практыкі, так і вучэньня Царквы. Сьвяты Фоці зрабіў грунтоўны аналіз і зьняпраўджваньне лацінскага вучэньня аб тым, што Дух Сьвяты зыходзіць ад Айца і ад Сына (гэтак званае вучэньне аб filioque). Таксама зь імем Фоція зьвязваюць пачатак місіі сярод славянаў, якая ажыцьцяўлялася братамі сьвятымі Кірылам і Мятодам.

Пазьней усё больш узрасталі супярэчнасьці паміж усходняй і заходняй часткамі Рымскай імпэрыі і, адпаведна, Усходняй і Заходняй цэрквамі, цэнтрамі якіх былі адпаведна Канстантынопаль і Рым. Рым усё больш прэтэндаваў на гегемонію ў хрысьціянскім сьвеце. Вынікам гэтай непрыязнасьці стала тое, што, калі з Захаду пачалі адпраўляцца крыжовыя паходы з мэтай вызваленьня Сьвятых зямель ад мусульманскага валадарства, у дарозе яны руйнавалі месты і цэрквы ўсходніх хрысьціянаў, успрымаючы іх ужо не як братоў, а як сваіх ворагаў. Урэшце крыжакі ў 1204 годзе захапілі Канстантынопаль, які стаў сталіцай Лацінскай імпэрыі. На катэдру праваслаўных Канстантынопальскіх патрыярхаў пасадзілі лацінскага патрыярха. Такое становішча працягвалася да 1261 году, калі імпэратар Міхал VIII Палеалёг адваяваў Канстантынопаль.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Канстантынопальская Праваслаўная Царква  Канстантынопальская праваслаўная царквасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Грэцкая моваПраваслаўе

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Мікола ПапекаГенадзь КарпенкаКазахстанЯгмін1923ХарэйШпакСымон Будны1874Ян СерадаАлесь ПісьмянкоўВайшнорыяСьвятлана АлексіевічПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуСьпіс гарадоў БеларусіАнгельшчынаТрыбуна працыЖаночая рыфмаДрысьвяты (вёска)ВільгельмПастава на каленяхЗаходнеславянскія мовыСэкс10 студзеня1891Беларуская моваЛюбарт (імя)ЖывапісДротЮрка МонічСьпіс праектаў ВікімэдыіАндрэй ФедарэнкаАршанскі чыгуначны вузелЯўгенія ЯнішчыцАніта ДаркЖазэф Люі Гей-ЛюсакПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)Беларуская мінуўшчына (часопіс)Макс ШчурМіра (імя)Тутэйшыя (фільм, 2007)УкраінаМастацтваРусіфікацыяЯнка БрыльСэксуальныя пазыцыіЛіза КудроўНестар МахноМацьвей СьвідзінскіДаўгерд (імя)Уладзімер АнісковічМаёнтакВікіслоўнікЯўген ВалошынДзікРука (імя)Людміла СільноваАркадзь КуляшоўЧасьціна мовыМенскРэформа беларускага правапісу 1933 году.aqАфарызмФіліпіныНямеччына🡆 More