Астро́ўна — вёска ў Беларусі, сярод азёраў Астроўна і Доўгага.
Цэнтар сельсавету Бешанковіцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 1993 год — 1173 чалавекі. Знаходзіцца за 33 км на ўсход ад Бешанковічаў; на аўтамабільнай дарозе Менск — Віцебск.
Астроўна лац. Astroǔna | |
Былы дамініканскі касьцёл | |
Магдэбурскае права: | XVIII ст. |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Бешанковіцкі |
Сельсавет: | Астровенскі |
Насельніцтва: | 603 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2131 |
Паштовы індэкс: | 211364 |
СААТА: | 2205836061 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°8′16″ пн. ш. 29°51′27″ у. д. / 55.13778° пн. ш. 29.8575° у. д. 29°51′27″ у. д. / 55.13778° пн. ш. 29.8575° у. д. |
± Астроўна | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Астроўна — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Віцебшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, радзіма канцлера Льва Сапегі. Да нашага часу тут захаваўся былы дамініканскі Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XIX ст., які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся кляштар дамінканаў, помнік архітэктуры XVIII ст., зьнішчаны расейскімі ўладамі.
Прыкладна ў 1520-я гады ваявода віцебскі Іван Сапега заснаваў Астровенскі замак. Гэтыя землі належалі да маёнтку Палоннай у складзе Віцебскага павету і засталіся яму і брату Янушу ў спадчыну ад маці, князёўны Фядоры Друцкай-Сакалінскай. Першы пісьмовы ўпамін пра Астроўну як спадчыну дзяцей І. Сапегі датуецца 1546 годам, калі ягоная ўдава атрымала вялікакняскі дазвол заснаваць каля замка мястэчка. Пазьней маёнткам валодалі сын Іван (сын Івана) і Міхал (сын Януша) Сапегі. У 1591 годзе Астроўна перайшла да Рыгора, сына Івана Сапегі. У 1600—1633 гадох гэтым маёнткам валодаў адзіны сын Рыгора, Аляксандар Дажбог Сапега. Адначасна частка Астроўна належала ўнукам Януша, Мікалаю і Льву Сапегам, потым сыну Мікалая, Фёдару.
У 1622 годзе Аляксандар Дажбог Сапега заснаваў у Астроўна кляштар дамініканаў. Па ягонай сьмерці частка мястэчка адышла да дачкі Ганны і яе мужа Станіслава Нарушэвіча; удзел Фёдара ў 1650 годзе падзялілі сыны ягоных сясьцёр — Валовічы, Трызны і Камароўскія.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Астроўна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні. На канец XVIII ст. у мястэчку было 19 двароў, на галоўным пляцы стаяла ратуша. У гэты час тут штогод з 15 жніўня да 1 верасьня праводзіўся кірмаш.
У пачатку Вайны 1812 году у ваколіцах Астроўна адбылася бітва паміж францускім авангардам Ж. Мюрата і і часткай сілаў I Заходняй арміі М. Б. Барклая дэ Толі. На 1888 год у мястэчку было 70 дамоў, у пачатку XX ст. — 126 дамоў.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сураж абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Астроўну вярнулі ў склад БССР, дзе яна стала цэнтрам сельсавету.
На 1969 год у Астроўне было 264 двары, на 1990 год — 535, на 1994 год — 554. У 2005 годзе Астроўна атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
У Астроўна працуюць сярэдняя школа, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Астроўна, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.