Вільня Царква Сьвятой Тройцы

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы па маскоўскай перабудове
Царква Сьвятой Тройцы па маскоўскай перабудове
Краіна Летува
Места Вільня
Каардынаты 54°40′31″ пн. ш. 25°17′18″ у. д. / 54.67528° пн. ш. 25.28833° у. д. / 54.67528; 25.28833 25°17′18″ у. д. / 54.67528° пн. ш. 25.28833° у. д. / 54.67528; 25.28833
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Летувы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы

Царква Сьвятой Тройцы — помнік гісторыі і архітэктуры XVI—XIX стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на Вастрабрамскай вуліцы. Дзейнічае. Твор гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага і барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку маскоўскай перабудовы. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Траецкая царква — адна з найстарэйшых у Вільні, заснаваная на месцы казьні віленскіх мучанікаў. Архітэктурная дамінанта комплексу Траецкага базылянскага манастыра.

Гісторыя

Вільня Царква Сьвятой Тройцы 
Маці Божая Віленская

Вялікае Княства Літоўскае

Першую драўляную Траецкую царкву ў Вільні збудавалі ў 1347 годзе ў дуброве, на месцы казьні Віленскіх мучанікаў сьвятых Антона, Яна і Яўстаха. У 1514—1516 гадох з фундацыі Канстантына Астроскага збудавалі мураваную царкву абарончага тыпу. У канцы XVI або пачатку XVII стагодзьдзя ўнутраныя сьцены царквы атынкавалі і аздобілі фрэскамі.

Па складаньні Берасьцейскай уніі царква разам з манастыром адразу прынялі яе. У 1622—1624 гадох да бакавых фасадаў царквы прыбудавалі дзьве капліцы і рызьніцу. Направа ад уваходу разьмясьцілася капліца, збудаваная на сродкі Януша Скуміна Тышкевіча і асьвячоная пад тытулам Покрыва Багародзіцы. Налева ад уваходу — капліца Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа, неўзабаве прыстасаваная пад царкву жаночага базылянскага манастыра.

У 1706 і 1748 гадох царква атрымала моцныя пашкоджаньні ад пажараў. Неўзабаве яе аднавілі ў барокавым стылі: на месцы заходняй сьцяны зрабілі прыбудову, якая надала інтэр’еру базылікальную падоўжанасьць. У адноўленай царкве, апроч галоўнага алтара, уладкавалі шэсьць новых — Сьвятога Крыжа, Сьвятога Васіля Вялікага, Божай Маці, Сьвятога Язафата (Кунцэвіча), Сьвятога Мікалая і Сьвятога Анупрэя. Перад галоўным алтаром паставілі здымны іканастас.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вільня апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзейнічаць як уніяцкая.

Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі царкву ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Адначасна з канчатковай ліквідацыяй манастыра ў 1869 годзе, мастацкае аблічча царквы зьнявечылі маскоўскай перабудовай паводле праекту расейскага архітэктара Мікалая Чагіна. У 1878 годзе на кутнімі кампартамэнтамі заходняй часткі царквы надбудавалі дзьве невялікія вежы. У канцы XIX — пачатку XX ст. да ўсходняга фасаду капліцы Покрыва Багародзіцы прыбудавалі царква Сьвятога Яна Багаслова.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе абразы, якія захоўваліся ў манастырскай царкве, вывезьлі ў Расею.

Найноўшы час

У 1940 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву.

У 1991 годзе ўлады Летувы перадалі царкву Ўкраінскай грэцка-каталіцкай царкве.

Архітэктура

Вільня Царква Сьвятой Тройцы 
Эпітафія Апанаса Брагі, 1874 г.
Вільня Царква Сьвятой Тройцы 
Эпітафія сёстраў Яленскіх

Помнік гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага і барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку маскоўскай перабудовы.

Гэта прастакутная ў пляне 3-нэфавая пабудова пад 2-схільным дахам, якая заканчваецца трыма паўцыркулярнымі апсыдамі. Ад пачатку мела блізкі да квадрата плян, купал і фартыфікацыйныя элемэнты (схаваныя пад тынкоўкай масіўныя сьцены гатычнага мура захавалі сьляды контрфорсаў). У выніку рэканструкцыя 1761 году пад кіраўніцтвам Яна Глаўбіца на кутох заходняга і ўсходняга фасадаў збудавалі чатыры вежы (захаваліся дзьве пры ўсходнім фасадзе). 2-ярусныя вежы з валютамі і ляпнінай у пляне маюць форму авалу, кожны ярус аздабляецца чатырма парамі пілястраў. Вежы завяршаюцца купаламі-банямі ў выглядзе званоў з глухімі імітацыямі паддашкавых акенцаў. Да паўночнага і паўднёвага фасадаў далучаюцца капліцы.

У выніку маскоўскай перабудовы 1869 году надбудавалі невялікія вежы над галоўным заходнім фасадам і паставілі новы ўсходні франтон кілепадобнай формы, а таксама зрабілі драўляны купал з размаляванымі вокнамі (разабраны ў сярэдзіне XX ст.).

Унутраная прастора перакрываецца крыжовымі скляпеньнямі. Масіўныя 8-гранныя пілёны завяршаюцца стукавымі капітэлямі. Пад тынкам на сьценах захаваліся сьляды фрэсак. Інтэр’ер аздабляюць клясыцыстычны алтар і арган. На пілёнах, якія падтрымлівалі купал, разьмяшчаліся выявы сьвятых. Драўляны іканастас быў простым, пафарбаваныьм алейнай фарбай і месцамі аздоблены пазалотай. Абраз Збаўцы ў царскай браме зьмяшчаўся ў масіўнай срэбранай шаце. У інтэре’ры захоўваліся абразы, напісаныя Янам Хруцкім, які быў сынам уніяцкага сьвятара, а таксама абразы Сьвятога Анупрэя, сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ды іншыя, выкананыя Францішкам Смуглевічам.

У паўднёвай сьцяне на вышыні прыкладна аднаго мэтра ад падлогі месьціцца надмагільная мэталёвая рэльефная пліта (памерам 1,55 на 2,25 мэтра) канца XVI стагодзьдзя. Пліта складаецца зь дзьвюх частак: у левай частцы знаходзіцца гербавы картуш, вакол якога — ляўровы вянок, лісьце аканта і галоўкі анёлаў, направа — апраўленае арнамэнтам надмагільле з кірылічнай эпітафіяй віленскага бурмістра Апанаса Брагі і яго сына Антона:

Вільня Царква Сьвятой Тройцы 

Түт лежит раб Божии Ѡѳана
сеі Ѳедорович Брага, бүрми
стр места Виленского. А пре
стависѩ в лето ѡт вопло
щеніѩ Сп(а)са нашего ҂а҃ф҃оs (1576)
мѣсеца ѡктебра к҃s҃ (26) днѩ.
А жил на свете лѣт н҃з҃ (57). Түт
же лежит і сын его Анто
ніи. Ѡн же престависѧ
в лето ҂а҃ф҃п҃ (1580), м(еся)ца ѡк
тебра г (3) днѧ

Вільня Царква Сьвятой Тройцы 

Мастацкім асаблівасьцям гэтага надмагільля прысьвяціла свае працы летувіская дасьледніца Марыя Матушакайце.

У процілеглай паўночнай сьцяне месьціцца пліта з эпітафіяй сёстрам Яленскім, якія памерлі ў 1757 і 1758 гадох.

Налева ад галоўнага ўваходу пры заходнім фасадзе, у нішы — выява сьвятых віленскіх мучанікаў Антонія, Яна і Яўстаха. Пад гэтай нішай зьмяшчаецца мэталёвая мэмарыяльная табліца. Побач з уваходам у царкву ёсьць мэмарыяльная шыльда ў памяць Сьвятога Язафата (Кунцэвіча).

У капліцы направа ад уваходу ў багатым мармуровым саркафагу спачыў яе фундатар Ян Скумін Тышкевіч з сваёй жонкай Барбарай, народжанай Нарушэвіч, пра што сьведчыць надпіс на пліце ў сьцяне.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вільня Царква Сьвятой Тройцы ГісторыяВільня Царква Сьвятой Тройцы АрхітэктураВільня Царква Сьвятой Тройцы ГалерэяВільня Царква Сьвятой Тройцы ЗаўвагіВільня Царква Сьвятой Тройцы КрыніцыВільня Царква Сьвятой Тройцы ЛітаратураВільня Царква Сьвятой Тройцы Вонкавыя спасылкіВільня Царква Сьвятой Тройцы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вадзім СаранчукоўМастацкі творВершаваны памерЛістападЗнак рашоткі (актаторп)АснабрукКанстытуцыя БеларусіISO 3166-1Станіслаў ЯроцкіЧорны сьпіс ЭўразьвязуВышэйшая школа (выдавецтва)YouTubeКаскадныя табліцы стыляўІндыяЯндаВіктар МарціновічШуляк-галубятнікАксана БязьлепкінаТаджыцкая моваБісэксуальная парнаграфіяКузьма ЧорныБеларускае нацыянальнае адраджэньнеГукВенанцы БутрымПаронімыВісконсінГенадзь ПашкоўЛязьбійская парнаграфіяБілінгвізмКонрадIP-адрасБеларускі клясычны правапісПастава на каленяхЛетувісыМагатма ГандзіГісторыя МенскуМаксім ТанкСоня садоваяНямеччынаФёдар ЛапавухаўСемівалокіМольГрэцкая моваДжавагарлал НэруМаркёрКрумкач1989Другая сусьветная вайнаВасіль БыкаўААскеменКлеапатраБелы вершThe SuperbullzАнатоль БутэвічУладзімер КараткевічАнатоль ІвашчанкаМаксім БагдановічЮрась БарысевічУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіВагінальны сэксРаман СкірмунтАляксандар РужанцоўЦэглаІгар БабкоўГісторыя СалігорскуГрупавы сэксЧалавекЁзэф Гёбэльс🡆 More