Магілёўская Школа Дойлідзтва

Магілёўская школа дойлідзтва, Магілёўскае барока — самабытная школа стылю барока, якая склалася ў XVII—XVIII стагодзьдзях у грамадзянскай і сакральнай архітэктуры Магілёва.

Адметныя рысы Магілёўскага барока таксама выявіліся ў некаторых іншых збудаваньнях, пераважна на тэрыторыі гістарычнай Аршаншчыны.

Магілёўская Школа Дойлідзтва
Мікольская царква, Магілёў

Фармаваньне

Магілёўская Школа Дойлідзтва 
Траецкая царква, Ворша

Зьяўленьню самастойнай школы ў Магілёве паспрыялі высокі ўзровень эканамічнага разьвіцьця места, пэўная палітычная незалежнасьць, наяўнасьць значнай колькасьці дойлідаў, маляроў, сьніцараў і іншых майстроў (апрача архітэктурнай, сфармаваліся таксама самабытныя малярская і гравёрная школы). Магілёўская школа дойлідзтва ўзьнікла ў выніку сынтэзу ўсходніх і заходніх плыняў, іх спалучэньня зь мясцовымі мастацкімі традыцыямі.

Сьпярша пад уплывам стылю рэнэсанс у XVII ст. выпрацаваліся найважнейшыя прыёмы стварэньня кампазыцыі і дэкараваньня. У XVIII ст. стыль барока узбагаціў сродкі выразнасьці, яшчэ больш павысіў ролю дэкору ў аздабленьні фасадаў і інтэр’ераў будынкаў. У другой палове XVIII ст. школа заняпала.

У XVIII ст. магілёўскія майстры прынесьлі арыгінальны стыль зь земляў Вялікага Княства Літоўскага на Кіеўшчыну і левабярэжную Ўкраіну, дзе ён стаў асновай мазепінскага барока. У Расейскай імпэрыі архітэктар Барталямэа Растрэлі выкарыстаў матывы магілёўскага дэкору пры будаваньні Прачысьценскай саборнай царквы ў Смаленску.

Асаблівасьці

Найбольш адметныя помнікі магілёўскага барока — мураваныя цэрквы. Яны звычайна будаваліся крыжова-цэнтрычнымі, з купалам над сяродкрыжжам (Пакроўская і Прачысьценская цэрквы). Характэрная рыса сакральных збудаваньняў — сынтэз структуры рускіх 3-апсыдных крыжова-купальных храмаў і заходне-эўрапейскіх 3-нэфных базылік. Найбольш выразна традыцыі школы ўвасобіліся ў Богаяўленскай, Мікольскай і Спаскай цэрквах, у якіх крыжова-цэнтрычная кампазыцыя спалучалася з асымэтрычнай базылікальнай, а 2-вежавы галоўны фасад аздабляўся паярусна разьмешчанымі нішамі рознай формы. Дэкараваныя нішамі ярусныя франтоны выконвалі функцыю сымбалічных вынасных вулічных іканастасаў.

Асноўная мастацкая роля ў інтэр’еры надавалася разным іканастасам, алтарам, ківотам і іншым элемэнтам у традыцыях беларускай рэзі.

Многія помнікі магілёўскага барока страцілі аўтэнтычнае аблічча ў выніку перабудоваў XIX ст., што праводзіліся ўладамі Расейскай імпэрыі. Аднак большасьць зь іх зьнішчаная за савецкім часам. Адзіны захаваны помнік — царква Сьвятога Мікалая ў Магілёве.

У наш час Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры распрацавала навукова абгрунтаваны праект аднаўленьня Пакроўскай царквы ў яе аўтэнтычным архітэктурным абліччы. Таксама існуе праект аднаўленьня царквы ў выглядзе па перабудове 1863—1866 гадоў, вынікам якой стала зьнішчэньне арыгінальных рысаў магілёўскага барока. Менавіта другі, не аўтэнтычны праект абраў дзеля ажыцьцяўленьня Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату.

Галерэя

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Магілёўская Школа Дойлідзтва ФармаваньнеМагілёўская Школа Дойлідзтва АсаблівасьціМагілёўская Школа Дойлідзтва ГалерэяМагілёўская Школа Дойлідзтва Глядзіце таксамаМагілёўская Школа Дойлідзтва КрыніцыМагілёўская Школа Дойлідзтва ЛітаратураМагілёўская Школа Дойлідзтва Вонкавыя спасылкіМагілёўская Школа ДойлідзтваАршанскі паветБарокаМагілёў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2011—2012 гадоўАборакНавіныВостраў ПасхіДгамападаУдачныЭндр і ЛюараРост (імя)ПрастытуцыяІрляндцыНаваградакДарожная сеткаБарыс НямцоўСтатыстычныя рэгіёны Паўночнай МакедонііСьцяг ЛібііТэйлар ЛотнэрNokia 6131Нямецка-савецкая вайнаМаксім ГаявыШыла (неадназначнасьць)Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма ТанкаБеларуская ВікіпэдыяТаксіРуды лесЛацінка403 да н. э.Юр’яБеларусыШпакГальшанскі замакКітайЎэнздэйВэб-дызайнГрэм ГрынТрыбуна працыМаладэчнаЮрка ВіцьбічПружаныБывайце здаровыВалянцін ЕрмаловічЎільям Д’юсбэрыCreative CommonsЛетуваАльгерд БахарэвічДэбі робіць ДалясДрафт НБАПраскі мэтрапалітэнІгнат ГрынявіцкіКордаваСмаленскі паветШаксна (Шаксьнінскі раён)Nokia N72Марат МаркаўЮдэнратГАЗ-53СамасейМенскі замакМэдыяВікіПрыдарожны крыж (карціна Казімера Альхімовіча)Беларускі студэнцкі саюзВяснаАнтоні ТызэнгаўзCarol of the BellsАла (мужчынскае імя)ЖывіляАляксандар ІвулінÃ🡆 More