Маладэчанскі Раён Гарадок

Гарадо́к — вёска ў Беларусі, на рацэ Бярэзіне.

Цэнтар сельсавету Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 395 чалавек. Знаходзіцца за 19 км на поўдзень ад Маладэчна, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Алёхнавічы.

Гарадок
лац. Haradok
Вуліца
Вуліца
Дата заснаваньня: 1161
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Маладэчанскі
Сельсавет: Гарадоцкі
Насельніцтва: 395 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1773
Паштовы індэкс: 222336
СААТА: 6238813036
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°9′25″ пн. ш. 26°55′10″ у. д. / 54.15694° пн. ш. 26.91944° у. д. / 54.15694; 26.91944 26°55′10″ у. д. / 54.15694° пн. ш. 26.91944° у. д. / 54.15694; 26.91944
Гарадок на мапе Беларусі ±
Гарадок
Гарадок
Гарадок
Гарадок
Гарадок
Гарадок
Маладэчанскі Раён Гарадок Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://horodok.by/

Гарадок — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.

Назва

Тапонім Гарадок сьведчыць пра існаваньне тут невялікага замка (гораду).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Гарадок датуецца 1646 годам. Ён уваходзіў у склад Менскага павету Менскага ваяводзтва і знаходзіўся ў валоданьні Галімскіх.

У Гарадку існаваў невялікі замак.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Гарадок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Віленскай губэрні. У XIX ст. мястэчкам валодалі Тышкевічы. У пачатку XX ст. у Гарадку існавалі валасная ўправа, 2 царквы, 2 сынагогі, бровар, 22 крамы, 3 карчмы, заезны двор, народная вучэльня, млын.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Гарадок занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Гарадоцкай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Гарадок апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Маладэчанскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Гарадок увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.

2 сьнежня 1994 году ў Гарадку адкрыўся гістарычна-літаратурны музэй. На 1996 год у вёсцы было 222 двары. 28 студзеня 2011 году Гарадок атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 2,5 тыс. чал.; 1921 год — 1420 чал.; 1996 год — 576 чал.; 1999 год — 555 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 480 чал.; 2010 год — 395 чал.

Інфраструктура

У Гарадку працуюць сярэдняя школа, лякарня, дом культуры, бібліятэка, камбінат побытавага абслугоўваньня, пошта.

Эканоміка

Лясьніцтва.

Забудова

Вуліцы і пляцы

З урбананімічнай спадчыны Гарадку да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Замкавая і Маладэчанская. Гістарычны Рынак ня мае афіцыйнай назвы. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Рынкавы пляц.

Турыстычная інфармацыя

Маладэчанскі Раён Гарадок 
Замчышча

Славутасьці

  • Забудова гістарычная (XIX — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
  • Замчышча (XI—XVII стагодзьдзі)
  • Млын водны (XIX ст.)
  • Могілкі юдэйскія
  • Сынагога (XIX ст.)
  • Царква Сьвятой Тройцы (1884; мураўёўка)

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1930)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Маладэчанскі Раён Гарадок НазваМаладэчанскі Раён Гарадок ГісторыяМаладэчанскі Раён Гарадок НасельніцтваМаладэчанскі Раён Гарадок ЭканомікаМаладэчанскі Раён Гарадок ЗабудоваМаладэчанскі Раён Гарадок Турыстычная інфармацыяМаладэчанскі Раён Гарадок ГалерэяМаладэчанскі Раён Гарадок КрыніцыМаладэчанскі Раён Гарадок ЛітаратураМаладэчанскі Раён Гарадок Вонкавыя спасылкіМаладэчанскі Раён ГарадокАграгарадокАлёхнавічы (Менская вобласьць)БеларусьБярэзіна (басэйн Нёмана)Гарадоцкі сельсавет (Маладэчанскі раён)Маладэчанскі раёнМаладэчнаМенская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ту-22МУнівэрсальны каардынаваны часВіленскі мэтрапалітэнГотыМазан1573СамасейМогілкі.ptБанкухаШпакАнгкор-ВатЯўхім КарскіМіжнародная касьмічная станцыяГуда (імя)ВедыМы выйдзем шчыльнымі радаміГаўд13841950Нор (імя)БеларусьГерб ЛепеляКаменкаКасьцёл Сьвятога Стэфана і калегіюм езуітаў (Полацак)Станіслаў Булак-БалаховічГаміяні або дзьве ночы залаволеньняФутболКеліхЖуан Пэдру да Сылва ПэрэйраДавід ПісараКазРасеяЮзаф ГалерКойданаўTor BandЮры БеленькіЮзэф ЯмантБлогМіл (імя)Моўная нормаВоінБеларускія летапісыІнданэзіяГіпстэрыВусякіМінялкСымболіка БеларусіМікола МятліцкіДзевятковая сыстэма зьлічэньняНазоўнікПанграмаМаніфэст Часовага рабоча-сялянскага ўраду БеларусіВікіслоўнікКарльскірхэУсяслаў Чарадзей.au12 красавікаУладзімер МархельАлегПандэмія каранавіруснай інфэкцыі (2019)БіткойнАлесь СавіцкіВіленскі Духаўскі манастырЛьвоўГедзімінTikTokІнфлянтыГомельская вобласьцьБраўзэрТрэйнчэ КээвэрВяйнямёйнэн🡆 More