Друя Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага І Кляштар Дамініканаў

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Антонія
Касьцёл Сьвятога Антонія
Краіна Беларусь
Вёска Друя
Канфэсія Каталіцкая царква
Архітэктурны стыль віленскае барока
Аўтар праекту Антоні Парака[d]

Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Друі. Знаходзіўся на Дамініканскай вуліцы. Твор архітэктуры віленскага барока.

Комплекс Друйскага дамініканскага кляштару складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса, брамы-званіцы і брамы. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна зачынілі кляштар, а ў 1909 годзе — узарвалі касьцёл. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі браму-званіцу.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1690 годзе (паводле іншых зьвестак, у 1706 годзе) падчашы браслаўскі А. Качаноўскі запрасіў у Друю манахаў-дамініканаў. Неўзабаве ў месьце збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар.

У 1765—1773 гадох паводле праекту архітэктара А. Парака вялося будаваньне мураванага кляштарнага комплексу.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Друя апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар. У 1839 годзе будынкі гвалтоўна адабралі ў Сьвятога Пасаду і перадалі Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве).

У канцы XIX ст. спустошаныя будынкі пачалі разьбіраць на цэглу. У 1909 годзе расейскія ўлады ўзарвалі касьцёл.

Найноўшы час

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі браму-званіцу.

Архітэктура

Касьцёл — 2-вежавая 3-нэфавая базыліка з трансэптам і прэзьбітэрыюмам, завершаным паўкруглай апсыдай. Вышыня будынка складала 35 мэтраў, шырыня сярэдняга нэфа — 9,5 мэтра. Трансэпт і сярэдні нэф мелі аднолькавую вышыню і значна большыя памеры, чым бакавыя нэфы. Бакавыя фасады падзяляліся лапаткамі. Галоўны фасад аздабляўся пілястрамі, масіўнымі карнізамі, фігурнымі валютамі.

Унутраная прастора перакрывалася крыжовымі скляпеньнямі на папружных арках. У аздобе ўваходнага парталу і інтэр’ераў выкарыстоўваўся дэкаратыўны арнамэнт. На восі галоўнага ўваходу была фігурная мураваная брама.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Друя Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага І Кляштар Дамініканаў ГісторыяДруя Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага І Кляштар Дамініканаў АрхітэктураДруя Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага І Кляштар Дамініканаў ГалерэяДруя Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага І Кляштар Дамініканаў КрыніцыДруя Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага І Кляштар Дамініканаў ЛітаратураДруя Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага І Кляштар Дамініканаў Вонкавыя спасылкіДруя Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага І Кляштар Дамініканаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларуская народная партызанкаАркадзь СмолічЧасьціна мовыГунтФартэпіянаМужчына зьверху23 красавікаЛіза КудроўКатэхізіс Сымона БуднагаАлесь БадакHromadske.TVМікола МаляўкаЛюдміла СільноваУладзіслаў ЧарняўскіІгар ТурГолас Часу (1945)ПорнгабФрыдрыхМіжнародны жаночы дзень1589Міхась ПазьнякоўДуброўнаМіхась Чарот20241996Янка СіпакоўСаргель14 красавікаКрыжПрыдатак (мовазнаўства)СказСонцаКамянецУладзімер ЛенінЛізаньне похвыZuzana (зброя)Беларуская Народная РэспублікаЧалавекПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)Лязьбійская парнаграфіяБабруйскПольшчаВіялянчэльВіктар МарціновічІгар БабкоўСтарабеларуская моваБісэксуальная парнаграфіяПесьня пра зубраЛюдміла РублеўскаяСавушкін прадуктТутэйшыя (літаб’яднаньне)ДзьвінскАлегорыяІгар СідарукЯўгенія ЯнішчыцМіндоўг (імя)Вадзім БолбасTor BandБярозка (часопіс)ВугоршчынаНаша думкаДзед ТалашБДСМMemento moriСубэтнасПлоцевы актГарбата🡆 More