Барысаў Сабор Уваскрасеньня Хрыстова

Помнік гісторыі
Сабор Уваскрасеньня Хрыстова
Уваскрасенскі сабор
Уваскрасенскі сабор
Краіна Беларусь
Места Барысаў
Каардынаты 54°14′42″ пн. ш. 28°30′14″ у. д. / 54.245° пн. ш. 28.50389° у. д. / 54.245; 28.50389 28°30′14″ у. д. / 54.245° пн. ш. 28.50389° у. д. / 54.245; 28.50389
Канфэсія праваслаўе і Беларускі экзахат
Эпархія Барысаўская япархія[d] 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Аўтар праекту Пётр Пятровіч Мяркулаў[d] і Віктар Іванавіч Струеў[d]
Дата заснаваньня 1874
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сайт borisov-spas.com
Сабор Уваскрасеньня Хрыстова на мапе Беларусі
Сабор Уваскрасеньня Хрыстова
Сабор Уваскрасеньня Хрыстова
Сабор Уваскрасеньня Хрыстова
Барысаў Сабор Уваскрасеньня Хрыстова Сабор Уваскрасеньня Хрыстова на Вікісховішчы

Царква́ сабо́рная Ўваскрасе́ньня Хрысто́ва — помнік гісторыі другой паловы XIX ст. (мураўёўка) у Барысаве. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на гістарычным Рынку. Дзейнічае, катэдральны сабор Барысаўскай япархіі. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

Мураваную саборную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Барысаве збудавалі на месцы драўлянай царквы Ўваскрасеньня Хрыстова (Сьвяты Пасад), якая згарэла ў 1865 або 1867 годзе. Праект саборнай царквы распрацаваў расейскі архітэктар П. Мяркулаў пры ўдзеле рэктара Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу Л. Бенуа. Гэты праект зацьвердзілі з асабістага хадайніцтва менскага япіскапа Аляксандра (Дабрыніна). У верасьні 1871 году на Рынку адбылася закладка сьвятыні. 20 кастрычніка 1874 году япіскап Аляксандар асьвяціў новазбудаваны сабор.

Паводле зьвестак за 1901 год, у прыходзе налічвалася 2954 мужчыны і 2966 жанчын месьцічаў, а таксама жыхары 9 навакольных вёсак. У 1907 годзе перад саборам паводле праекту расейскага архітэктара В. Струева збудавалі мураваную званіцу.

У 1937 годзе савецкія ўлады зачынілі сабор. У Другую сусьветную вайну ён зноў пачаў дзейнічаць. У 1945 годзе савецкія ўлады перадалі сабор Маскоўскаму патрыярхату (пры гэтым зачынілі тутэйшы касьцёл).

Архітэктура

Царква

Яскравы прыклад Маскоўска-Яраслаўскага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі, у якім прысутнічаюць прыкметы стылізацыі формаў маскоўскага царкоўнага дойлідзтва XVII стагодзьдзя. Гэта крыжова-купальны храм з амаль квадратным у пляне цэнтральным аб'ёмам. Даўжыня будынка складае 27 мэтраў, шырыня — 23 мэтры, вышыня — 12 мэтраў. Кубападобны асноўны аб'ём завяршаецца 5-купальлем на 4-схільным даху, які мае ў цэнтры цыліндрычны сьветлавы барабан і вялікі купал-цыбуліну, а з кутоў — цыліндрычныя барабаны зь меншымі купаламі-цыбулінамі. Такія ж купалы прысутнічаюць над апсыдай і бакавымі прыбудовамі. Урачыстасьць вобразу будынка надае калярыстычны кантраст чырвоных цагляных муроў і белых элемэнтаў архітэктурнай плястыкі. Сярод дэкаратыўных элемэнтаў фасада — какошнікі, ліштвы з паўкруглымі і трыкутнымі франтонамі, прафіляваныя карнізы, кутнія руставаныя пілястры і філёнгі. Каб падкрэсьліць галоўны аркавы ўваход выкарыстоўваецца вялікі партал, які мае выгляд прафіляванай аркі на чатырох бочкападобных слупах.

Унутраная прастора асьвятляецца двума радамі аконных праёмаў і падзяляецца чатырма магутнымі слупамі на тры нэфы, перакрытыя крыжовымі скляпеньнямі. Тыя ж чатыры слупы пры дапамозе ветразяў падтрымліваюць сьветлавы барабан з купалам над сяродкрыжжам. Сьцены падзяляюцца пры дапамозе профіляў і лапатак. У апсыдзе знаходзіцца фрэскавая выява Бога Саваофа, на крыжовых скляпеньнях на падпружных арках — арнамэнтальная размалёўка. Над уваходам знаходзяцца хоры, адкрытыя аркавым праёмам. На хоры вядуць сходы з тамбура. Галоўны прастол у імя Уваскрасеньня Хрыстова разьмяшчаецца ў апсыдзе, зь левага боку ад яго знаходзіцца прастол у імя князя Ўладзімера, з правага — прастол у імя Аляксандра Неўскага. У інтэр'ер тры дубовыя нефарбаваныя іканастасы. Галоўны мае чатыры ярусы з 24 абразамі, іканастасы з абодвух прыдзелаў — 1-ярусныя з 10 абразамі кожны. Іх упрыгожваюць пазалочаныя калёны, разьба, рамы і карнізы.

Званіца

Перад саборам на адной восі з ім знаходзіцца мураваная званіца, збудаваная ў тым жа стылі. Гэта вежападобны 3-ярусны (васьмярык на двух чацьверыках) будынак, завершаны шатром з купалам-цыбулінай. Першы ярус займае брама.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

Барысаў Сабор Уваскрасеньня Хрыстова  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  612Г000004

Tags:

Барысаў Сабор Уваскрасеньня Хрыстова ГісторыяБарысаў Сабор Уваскрасеньня Хрыстова АрхітэктураБарысаў Сабор Уваскрасеньня Хрыстова ГалерэяБарысаў Сабор Уваскрасеньня Хрыстова ЗаўвагіБарысаў Сабор Уваскрасеньня Хрыстова КрыніцыБарысаў Сабор Уваскрасеньня Хрыстова ЛітаратураБарысаў Сабор Уваскрасеньня Хрыстова Вонкавыя спасылкіБарысаў Сабор Уваскрасеньня Хрыстова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Славамір АдамовічБеласток — Горадня23 красавікаПалацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)Аляксей БелыФранцыяСпакусьнікіЛісьце каштанаўА1919Алесь АркушКультура (радыё)Дотык пісі рукоюПарнаграфія ў БеларусіАлесь БадакАрмэніяАлег ЯнкоўскіВерасеньЭканомікаСалатная цыкорыяЗагляне сонца і ў наша аконцаБярозка (часопіс)Порнафільмы дарослых з падлеткаміЧовенПрымакі (п’еса)БайструкНазоўнікБандароўнаСяргей НавумчыкІгар СідарукБеларускі рубельРаскіданае гняздо (п’еса)27 красавікаБабёрКатэдра сьвятога Марціна (Сьпіска капітула)ГарбатаПаўлінка (п’еса)Яўгенія ЯнішчыцОрдэн ПагоніВікіпэдыяБуйвідБялыніцкі абраз Маці БожайПавал ДураўАпавядальны сказМаларытаЛявон ВаласюкКастрычнікМачанкаЭйтмінПратэстанцкая РэфармацыяМенскДругая сусьветная вайнаТравеньАрцём АрашонакАляксандар КосінецВялікі выбухСказКасілаўцыВіктар ЖыбульБэерСавушкін прадуктВольная Беларусь (рух)ПрыматыГорадняДвукосьсеДалярВікіВэб-дызайнІпаці Пацей🡆 More