Васьмярык

Васьмяры́к — у архітэктуры васьмівугольнае ў пляне збудаваньне або яго частка, якое звычайна ставілася на чатырохвугольную аснову, утвараючы г. зв.

васьмярык на чацьвярыку.

Васьмярык
Брамная вежа Любчанскага замку — характэрны прыклад васьмярыка на чацьверыку

Найстаражытнейшай васьміграннай пабудовай, верагодна, зьяўляецца Вежа Ветраў у Атэнах, пабудаваная ў сярэдзіне I стагодзьдзя да н. э. Форма васьмерыка пашырана ў архітэктуры Бізантыі, у паўднёвых славян (Баўгарыя), Армэніі, Грузіі і інш. У Заходняй Эўропе вядомы ў раманскай архітэктуры, готыцы, найбольш пашырана ў стылях рэнэсансу, барока і клясыцызму. Васьмерыкі ў завяршэньні культавых пабудоваў вядомы ў старажытна-рускім дойлідзтве і зьвязаны з уплывам бізантыйскай архітэктуры.

На Беларусі ў XVI—XVIII стагодзьдзях у форме васьмерыка будавалі некаторыя вежы гарадзкіх умацаваньняў, замкаў і палацаў, ратуш, а таксама культавыя будынкі, вежы манастыроў і кляштараў. Выкарыстоўваўся як у драўляным, так і ў мураваным дойлідзтве.

Пры роўных пэрымэтрах, васьмівугольная форма дазваляе атрымаць прыкладна на 20% большую плошчу. За кошт меншай пры роўных аб’ёмах паверхні дасягаецца эканомія будаўнічых матэрыялаў, меншае ахаладжэньне ўзімку і награваньне ўлетку, а акрамя таго — паляпшэньне асьвятленьня.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Васьмярык  Васьмярыксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

ЗбудаваньнеЧацьвярык (архітэктура)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Раман СкірмунтВітаўтАркадзь СмолічБяроза-Картускі канцэнтрацыйны лягерГомельPDFКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутЗШАСударгНезалежная БеларусьГавязнаЧавускі раёнІндустрыяльная рэвалюцыяAmazon.comЖыгімонт АўгустПіт ПаўлаўВацлаў ЛастоўскіАрыштДактрына БрэжневаЛязо ОкамаЧорны замак АльшанскіІнфарматыкаЯкуб ЯсінскіГорадПаўночная МакедоніяКаханьне без пранікненьняГаштольд (імя)Камала ГарысУрад Беларускай Народнай РэспублікіГімн БеларусіПошасьцьБеларускі нацыяналізмСмаленская рэспублікаРэджайнаTor BandСяргей Краўчанка (музыка)8Уладзімер ПуцінАлесь ПушкінБукавыяБеларускія татарыЧэраваногіяАсацыяцыя дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі20 сакавікаПацукГуамЛіцьвіныМяйлуныПадляскія дыялектыЗбанКоўнаДжымі ЎэйлзВікіманіяВасіль БыкаўМатчы зборнай Беларусі па футболе 2024 годуУладзіслаў СыракомляДзень РэспублікіМіхал Францішак СапегаБелая РусьЯнка БрыльГрамадзкі набытакЁсіф СталінСьпіс непрызнаных краінаўЛеанід Брэжнеў🡆 More