Юравічы

Ю́равічы — вёска ў Беларусі, на левым беразе Прыпяці.

Цэнтар сельсавету Каленкавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 743 чалавекі. Знаходзяцца за 31 км на паўднёвы ўсход ад Каленкавічаў, за 34 км ад чыгуначнай станцыі Каленкавічы (лінія Гомель — Лунінец); на аўтамабільнай дарозе Хвойнікі — Каленкавічы. Рачная прыстань.

Юравічы
лац. Juravičy
Касьцёл і калегіюм езуітаў
Касьцёл і калегіюм езуітаў
Першыя згадкі: 1552
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Каленкавіцкі
Сельсавет: Юравіцкі
Вышыня: 161 м н. у. м.
Насельніцтва: 708 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2345
Паштовы індэкс: 247722
СААТА: 3223882026
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°56′40″ пн. ш. 29°31′37″ у. д. / 51.94444° пн. ш. 29.52694° у. д. / 51.94444; 29.52694 29°31′37″ у. д. / 51.94444° пн. ш. 29.52694° у. д. / 51.94444; 29.52694
Юравічы на мапе Беларусі ±
Юравічы
Юравічы
Юравічы
Юравічы
Юравічы
Юравічы
Юравічы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Юравічы — старажытнае сяло, пазьней мястэчка гістарычнай Мазыршчыны, адзін з рэлігійных цэнтраў Палесься. Да нашага часу тут захаваўся комплекс калегіюму езуітаў з касьцёлам Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя. У касьцёле колісь захоўваўся цудоўны абраз Маці Божай, які карыстаўся вялікаю пашанаю ў навакольнага насельніцтва.

Назва

Тапонім Ю́равічы мае патранамічнае паходжаньне і ўтварыўся ад патроніму Юровіч, вытворнага ад асабістага імя Юры.

Гісторыя

Раньнія часы

Выяўленыя археолягамі гарадзішча Х—XI стст. (складаецца зь дзядзінца і вакольнага гораду) і курганны могільнік — складаўся з 14 насыпаў (на поўдзень ад гарадзішча), стаянка позьняга палеаліту (у цэнтры вёскі), эпохі мэзаліту (за 1—1,5 км на паўднёвы захад ад цэнтру вёскі) і паселішча эпохі нэаліту (1 км на захад ад вёскі) сьведчаць пра засяленьне гэтай мясцовасьці ў глыбокай старажытнасьці.

Паводле легенды тут (прыкладна ў 1170 годзе) існаваў горад Міжмосьце, але войны і набегі татараў яго ўшчэнт зруйнавалі. Згодна зь іншымі зьвесткамі, тут існаваў замак Відолічы, які ў 1240 годзе спалілі татары. На думку археоляга Алега Ёва, на тэрыторыі Юравічаў знаходзіўся летапісны Тураў (X—XI стагодзьдзі), які пазьней перанесьлі на яго сучаснае месца.

Вялікае Княства Літоўскае

Юравічы 
Абраз Маці Божай Юравіцкай

Першы пісьмовы ўпамін пра Юравічы датуецца 1430—1432 гадамі. У 1510 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў «на вечнасьць» сяло Багдану Сербіну. Пад 1552 годам Юравічы ўпамінаюцца ў інвэнтары Мазырскага замка як уладаньне зямяніна Касьцюшковіча, пазьней яны перайшлі ў валоданьне С. Аскеркі. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Мазырскага павету.

У 2-й палове XVII ст. у Юравічах зьявіліся прадстаўнікі каталіцкага ордэна езуітаў, зь дзейнасьцю якіх зьвязваюць зьяўленьне цудоўнага абраза Маці Божай і ўзьвядзеньне тут сакральнага комплексу. 8 верасьня 1673 году адбылося асьвячэньне капліцы, у якую ўрачыста ўнесьлі цудоўны абраз. У 1683 годзе кароль і вялікі князь Ян Сабескі выдаў прывілей, паводле якога паселішча атрымала статус мястэчка.

Паводле адных зьвестак, мураваны касьцёл у Юравічах пачалі ўзводзіць у 1701 годзе і завяршылі да 1715 году, згодна з другімі — яго заклалі ў 1717 годзе і будавалі амаль 40 гадоў. 27 красавіка 1727 году кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў мястэчку прывілей на штотыднёвыя таргі ў панядзелкі, а таксама 4 кірмашы штогод: першы на сьвятога Юр’я рускага ўвесну, другі — на сьвятога Юр’я ўвосень, трэці — на нараджэньне Панны Марыі сьвята рымскае, а чацьверты — на Пакровы рускія. У 1742 годзе ў Познані выйшла кніга «Крыніца ласкаў духоўных Панны Марыі з гораў Юравіцкіх». У 1756 годзе ў Юравічах адкрылася школа, пераўтвораная ў 1778 годзе ў калегіюм. 5 верасьня 1758 году абраз Божай Маці перанесьлі з драўлянага касьцёла ў мураваны. У 1778 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі наноў павысіў статус на той час сяла да мястэчка.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Юравічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Рэчыцкім павеце Менскай губэрні. Па ліквідацыі ордэна езуітаў у 1820 годзе кляштар перайшоў да мазырскіх бэрнардынаў. У 1836 годзе ў мястэчку збудавалі драўляную царкву Сьвятой Багародзіцы.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня расейскія ўлады зачынілі Юравіцкі кляштар, аднак у 1841 годзе будынкі вярнулі каталікам. На 1834 год існавалі аднайменныя мястэчка (51 двор) і сяло (66 двароў), на 1848 год — 115 двароў, на 1866 год — 134. У 1865 годзе з мэтаю маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага расейскія ўлады адкрылі народную вучэльню (у 1885 годзе — 45 навучэнцаў), у 1875 годзе — жаночую (у 1885 годзе — 28 навучэнак). Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1866 годзе яны гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1873—1876 гадох у межах палітыкі русіфікацыі на сьвятыню надбудавалі 12 купалоў-цыбулінаў. У 1890 годзе ў Юравічах адкрылі лякарню. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі аднайменныя мястэчка (201 двор, царква, капліца, 2 малітоўныя школы, 40 крамаў, 4 майстэрні апрацоўкі скуры, 2 карчмы), сяло (108 двароў; капліца, 2 народныя вучэльні, паштова-тэлеграфная кантора, аптэка, хлебазапасны магазын, 2 вятракі, конны млын, карчма) і фальварак. У пачатку XX ст. працавалі школа і аптэка, на 1901 год зь мясцовай прыстані адправілі 501 тыс. пудоў грузаў (лес, сельскагаспадарчыя прадукты) і разгрузілі 4 тыс. пудоў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Юравічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Юравічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Мазырскі павет («падраён») Гомельскага раёну, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 6 сьнежня 1926 году Юравічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёну (з 8 ліпеня 1931 году ў Рэчыцкім раёне). На 1930 год існавалі вёскі Юравічы-1, Юравічы-2 (разам 2300 двароў) і мястэчка (114 двароў). У 1936 годзе ўтварыўся народны хор, які неўзабаве атрымаў шырокую вядомасьць. 27 верасьня 1938 году статус паселішча панізілі да вёскі.

Паводле вынікаў перапісу 1959 году, у Юравічах існавалі цагельня, швацкая і шавецкая майстэрні, лясьніцтва, тэхнікум, сярэдняя школа, школа-інтэрнат, дзіцячы сад, краязнаўчы музэй, клюб, бібліятэка, лякарня, аптэка, вэтэрынарны ўчастак, пошта, 5 крамаў. У 1958 годзе на загад мясцовага старшыні калгасу касьцёл пачалі разьбіраць на цэглу. У наш час вядзецца аднаўленьне сьвятыні як уласнасьці Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату. На 2004 год у вёсцы было 333 гаспадаркі.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVI стагодзьдзе: 1552 год — 23 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1845 год — 528 чал.; 1882 год — 900 чал.; 1897 год — 1320 чал. у мястэчку Юравічах і 600 чал. у сяле Юравічах
  • XX стагодзьдзе: 1930 год — 1537 чал. у вёсках Юравічах-1 і Юравічах-2 і 463 чал. у мястэчку Юравічах; 1939 год — 2546 чал.; 1959 год — 1861 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 751 чал.; 2004 год — 743 чал.

Інфраструктура

У Юравічах працуюць сярэдняя школа і школа-сад, лякарня, амбуляторыя, аптэка, бібліятэка, дом культуры, пошта.

Забудова

Плян Юравічаў складаецца з доўгай, дугападобнай вуліцы, блізкай да мэрыдыянальнай арыентацыі, якая ў цэнтры перасякаецца амаль прасталінейнай шыротнай вуліцай. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

Транспарт

Існуе транспартнае злучэньне палявой дарогай з шашой Р35 (Гомель — Лунінец), якая праходзіць за 2 км на ўсход ад вёскі.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Помнікі археалёгіі: горад пэрыяду Сярэднявечча ва ўрочышчы Гарадку, на правабярэжнай тэрасе ракі Прыпяці; стаянкі пэрыяду верхняга палеаліту (менавіта тут 26 тыс. гадоў таму на рацэ Прыпяці месьцілася стаянка першабытнага чалавека). Адкрыў стаянкі ў 1929 годзе археоляг Юльян Попель.

Страчаная спадчына

  • Капліца

Галерэя

Дадатковыя зьвесткі

  • На Юравіцкім абразе месьцілася срэбная карона, што ўскосна сьведчыць пра малавядомы, але важны момант — магчыма, мясцовы абраз Маці Божай быў каранаваны (агулам у сьвеце налічваецца менш за тры дзясяткі каранаваных абразоў)
  • Каля Юравічаў знаходзіцца найвышэйшы пункт Каленкавіцкага раёну (167,5 м над узроўнем мора)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Юравічы НазваЮравічы ГісторыяЮравічы НасельніцтваЮравічы ЗабудоваЮравічы ТранспартЮравічы Турыстычная інфармацыяЮравічы ГалерэяЮравічы Дадатковыя зьвесткіЮравічы КрыніцыЮравічы ЛітаратураЮравічы Вонкавыя спасылкіЮравічыБеларусьВёскаГомельГомельская вобласьцьКаленкавіцкі раёнКаленкавічыЛунінецПрыпяцьХвойнікіЮравіцкі сельсавет (Каленкавіцкі раён)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Літаратурныя жанрыУладзімер КонанХвойнікі1989КрывічыМагілёў15 красавікаVPNКанадаСьвятлана АлексіевічПФранцыск СкарынаПрыматыБеларускі рубельПятрусь БроўкаРэжым ЛукашэнкіМадэль OSIУладзімер ПуцінМікола ГамолкаВадзім Саранчукоў2020-яЮзэф МацкевічАнатоль ЗэкаўКушмакЗнакі прыпынкуІгар СідарукВольга ЧамаданаваСловаЛічэбнікСураж (Польшча)КарольПарнафільм у ФранцыіШашкіСэксПорнафільмы дарослых з падлеткаміПаўночна-Заходні крайПрыназоўнікДаўгатаСанта-КляўсУладзімер ДубоўкаГорадняАкторы парнафільмаўАндрэй ДынькоАбудТаварыства беларускай школыБудынакЖаночая рыфмаАнтонімыДалярWЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)Бісэксуальная парнаграфіяВікіПарнакапытныяPHPЛетуваКатэдра сьвятога Марціна (Сьпіска капітула)Тадэвуш КасьцюшкаТрыбадызмСтаніслаў ШушкевічМоваВерасеньСяброўстваПорнгабРакета-носьбітПэтэр ПэлегрыніІзбутТып (біялёгія)ПружаныСьцяг КанадыПрыёрбанкГісторыя Полацку🡆 More