Народнасьць

Народнасьць — моўная супольнасьць плямёнаў на аснове сумеснага пражываньня ў адной мясцовасьці, гаспадарчых дачыненьняў і агульнай культуры.

Узьнікла пры пераходзе да саслоўнага грамадзтва (рабаўладальніцтва і фэадалізм).

Найбольш старажытныя: грэкі, кітайцы і эгіпцяне. У сярэдзіне IX ст., пасьля распаду Франкіі, пачалі ўтварацца ў Заходняй Эўропе. У IX — пачатку XII ст. у рамках Кіеўскай Русі на ўсходзе Эўропы склаліся русіны.

Беларусы

Усходне-славянскія плямёны (дрыгавічы, крывічы, радзімічы) засялялі землі сучаснай Беларусі ў VI—VIII стагодзьдзях. У IX ст. княствы перанялі вяршэнства ўлады ў племяннога ўладкаваньня ўсходніх славянаў. У IX—XII ст. на землях Беларусі існавала больш за 10 княстваў, якія траплялі ў залежнасьць ад Кіеўскай Русі. Пасьля здабыцьця незалежнасьці Наваградзкае, Полацкае і Тураўскае княствы ўвайшлі ў Вялікае Княства Літоўскае (ВКЛ). У канцы XIII—XVI ст. пры панаваньні ў ВКЛ адзінай старабеларускай мовы і культуры, пашырэньні фэадальных дачыненьняў згуртаваліся беларусы. Лучнасьці спрыяла самакіраваньне княстваў (Віцебскае, Мсьціслаўскае, Полацкае, Слуцкае і Тураўскае), пашырэньне гандлю ў выніку разьвіцьця промыслаў і рамёстваў у местах, упарадкаваньне агульнадзяржаўнага права. У XVII — сярэдзіне XIX ст. адмоўны ўплыў мелі акаталічваньне і апалячваньне. У выніку далучэньня земляў Беларусі да Расейскай імпэрыі (1772, 1793, 1795 гг.) да шкодных умоваў дадалася русіфікацыя. У 2-й палове XIX ст. пры пераходзе да капіталізму пачалося адражэньне беларусаў.

Крыніцы

Tags:

ГрамадзтваКультураМоваПлемяРабстваСтан (сацыяльная група)Фэадалізм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Пастава на каленяхМагілёўМэтафараАфанасі ФіліповічВугорская моваТаджыцкая моваЛюдміла СільноваПацолтКунілінгусУніфікаваная назва рэсурсуПрыметнікПаронімыРадыё ВызваленьнеФундацыя «Вікімэдыя»ПолацакІльля ХрэнаўКлеапатраСамароўкаПарнаграфія ў БеларусіЛезьбіянстваВадзім СаранчукоўГерб БеларусіГорадняСтарабеларуская моваНямеччына120-я зэнітна-ракетная брыгадаКонрадУладзімер КараткевічКрыж Эўфрасіньні ПолацкайГалаўны мозагУсебеларускі народны сходВількамірскі паветЧарнобыльская АЭСАндрэй КурэйчыкПрыродаРэшаўРаман СкірмунтПадляшшаЦмокКрысталь БойдУладзіслаў ГалубокБусел белыУладзімер Арлоў (гісторык)Март (імя)ЛетувісыМагатма ГандзіПарнафільм у ФранцыіПавал ДураўВольная Беларусь (рух)АснабрукХартыя’97Чорны сьпіс ЭўразьвязуМарыя АнтуанэтаСпакусьнікіГісторыя МенскуВялікабрытаніяБабёрПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуForbesМужчына зьверхуТацяна СапачБодаКрэдытІгар ЛосікЧэлесКасьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў (Наваградак)Прыслоўе🡆 More