Полацак Сабор Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа

Помнік гісторыі
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Краіна Беларусь
Места Полацак
Каардынаты 55°30′15″ пн. ш. 28°46′48″ у. д. / 55.50417° пн. ш. 28.78° у. д. / 55.50417; 28.78 28°46′48″ у. д. / 55.50417° пн. ш. 28.78° у. д. / 55.50417; 28.78
Эпархія Полацкая япархія 
Архітэктурны стыль нэабізантыйскі стыль[d]
Аўтар праекту Уладзімір Фёдаравіч Коршыкаў[d]
Сайт spas-monastery.by
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Полацак Сабор Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы

Царква саборная Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа — помнік гісторыі канца XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Полацку. Знаходзіцца ў цэнтры комплексу Спаса-Эўфрасіньнеўскага манастыра. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

Полацак Сабор Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа 
Праект царквы, 1897 г.

Мураваную саборную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) пасярод Спаса-Эўфрасіньнеўскага манастыра збудавалі ў 1893—1897 гадох паводле праекту губэрнскага архітэктара Ўладзімера Коршыкава. Царкву ўрачыста заклаў 23 траўня 1893 году Антанін (Дзяржавін), япіскап полацкі і віцебскі.

У 1990 годзе праводзілася рэстаўрацыя сабора.

Архітэктура

Прыклад расейска-бізантыйскага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Амаль цэнтрычны крыжовы ў пляне аб’ём завяршаецца 5 паўсфэрычнымі купаламі з пазалочанымі крыжамі. Цэнтральны купал-шалом на высокім 12-гранным сьветлавым барабане падтрымліваецца кутнімі 8-граннымі вежамі з такімі ж купальнымі пакрыцьцямі. Тры ўваходы вылучаюцца асобнымі прытворамі-рундукамі. Паўкруглая апсыда мае 2 ярусы, верхні зь якіх завяршаецца конхавым купалам, з бакоў далучаюцца 2 нізкія рызьніцы. На фоне русту фасадаў вылучаюцца вузкія высокія аркавыя аконныя праёмы, зтроеныя ў цэнтры і здвоеныя з бакоў. У дэкаратыўнай аздобе фасадаў выкарыстоўваюцца закамары, аркавыя ўваходныя парталы, паўкалёнкі, круглыя мэдальёны. Верхам фасадаў праходзяць прафіляваныя карнізы і зубчастыя фрызы. Гмах царквы стаіць на высокім філёнгавым цокалі, што надае будынку ўражлівую манумэнтальнасьць.

Інтэр’ер мае спрошчаную архітэктуру. Унутраная прастора разьвіваецца ў сфэрычнае падкупальле, сьветлавы барабан якога падтрымліваецца празь ветразі 4 магутнымі крыжовымі ў сечыве пілёнамі. На магутнай арцы прытвора трымаецца галерэя хораў. Такімі ж аркамі адкрываюцца ў прастору сяродкрыжжа бакавыя прыдзелы і апсыда, якая асьвятляецца круглым акном-люкарнай, вылучаецца драўляным 1-ярусным іканастасам спрошчанай мастацкай трактоўкі. Падлога выкладаецца мармуровымі плітамі.

Галерэя

Гістарычныя здымкі і графіка

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

Полацак Сабор Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  210Г000621

Tags:

Полацак Сабор Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа ГісторыяПолацак Сабор Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа АрхітэктураПолацак Сабор Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа ГалерэяПолацак Сабор Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа КрыніцыПолацак Сабор Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа ЛітаратураПолацак Сабор Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа Вонкавыя спасылкіПолацак Сабор Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

28 красавікаБеларуска-літоўскія летапісыГісторыя МенскуМараторыйПімен ПанчанкаМарыя МартысевічМаёнтакФранцішак СкарынаСусьветнае павуціньнеЗьмітрок БядуляЛічэбнікФульда (рака)Царства (біялёгія)@СалігорскМаркетынгУладзімер КонанКанстытуцыя ССРБ 1919 годуБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтАлесь ЖукНаркотыкMozilla FirefoxАфарызмОкельМіхаіл МураўёўГарбатаЛеў СапегаОйча нашЯўген ВалошынУладзіслаў ЧарняўскіПаўлюк ТрусСэксМастацкі творПалітыкАлесь ДуброўскіАнатоль СербантовічКаскадныя табліцы стыляўПаўстаньне 1863—1864 гадоўЭротыкаСамагубстваIRCРамантызмМужчына зьверхуТэхналёгіяСлавамір МрожакВалеры ГапееўНаша ўскраінаІвонка СурвілаГадзьМарына ВасілеўскаяІван ЧыгрынаўÆМенская вобласьцьТыраспальГеакэшынгРыекаАдлігаПаўночна-Заходні крайВіялянчэльМікола ПракаповічТравеньНацыяналізацыяРасеяАрубаДарожная сеткаЛізаньне похвыДразды (гурт)Камаі🡆 More