Дэмбрава

Дэ́мбрава — вёска ў Беларусі, на рацэ Слушанцы.

Цэнтар сельсавету Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 578 чалавек. Знаходзіцца за 23 км на захад ад Шчучына, за 46 км ад Горадні, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Скідзель.

Дэмбрава
лац. Dembrava
Касьцёл
Касьцёл
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Шчучынскі
Сельсавет: Дэмбраўскі
Насельніцтва: 578 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1514
Паштовы індэкс: 231557
СААТА: 4258817041
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°38′20″ пн. ш. 24°28′36″ у. д. / 53.63889° пн. ш. 24.47667° у. д. / 53.63889; 24.47667 24°28′36″ у. д. / 53.63889° пн. ш. 24.47667° у. д. / 53.63889; 24.47667
Дэмбрава на мапе Беларусі ±
Дэмбрава
Дэмбрава
Дэмбрава
Дэмбрава
Дэмбрава
Дэмбрава
Дэмбрава Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дэмбрава — даўняе мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Дэмбрава (пад назвай Дзебрава) упамінаецца ў XVI ст. як шляхецкае ўладаньне ў Лідзкім павеце Віленскага ваяводзтва.

У XVII ст. Дэмбрава атрымала статус мястэчка, у якім Міхал і Крыстына Рынвіды заснавалі місію езуітаў (падпарадкоўвалася Гарадзенскаму езуіцкаму калегіюму), існавалі касьцёл і парафія. Кароль і вялікі князь Ян Казімер перадаў місіі фальварак Аплейкі. Дэмбраўскія манахі займаліся ліхвярствам.

Пад уладай Расейская імпэрыі

Дэмбрава 
Касьцёл па маскоўскай перабудове

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дэмбрава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лідзкім павеце Віленскай губэрні. У 1804 годзе ў мястэчку працавала вучэльня. У 1863 годзе маёнтак Дэмбрава складаўся з аднайменнага мястэчка і вёсак Вострава, Завалкі, Пісклюкі, Навасёлкі; 212 душ мужчынскай стаці. На 1866 год існавалі аднайменныя мястэчка (19 двароў) і фальварак (1 двор). На 1886 год у мястэчку было 9 двароў, валасная ўправа, 2 царквы, школа, крамы, піцейны дом. На 1905 год існавалі аднайменныя сяло (179 дзесяцінаў зямлі), маёнтак і млын, уладаньні князёў Сапегаў (239 дзесяцінаў зямлі), лясная старожка, таксама ўладаньне Сапегаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дэмбрава занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дэмбрава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР. Паводле Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дэмбрава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Лідзкага павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час існавалі аднайменныя мястэчка (37 двароў) і фальварак.

У 1939 годзе Дэмбрава ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Шчучынскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1940 год тут быў 51 двор, няпоўная сярэдняя школа, вадзяны млын, фэльчарскі і акушэрскі пункты, тэлефон; фальварак лічыў 6 дамоў. На 1964 год у Дэмбраве 81 двор, сярэдняя школа, крама, кавярня, пошта, лякарня і фэрма, на 1997 год — 204 двары, на 1 студзеня 2001 году — 195.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1862 год — 107 чал.; 1866 год — 151 чал. у мястэчку Дэмбраве і 62 чал. у фальварку Дэмбраве; 1886 год — 116 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 16 чал. у сяле Дэмбраве, 50 чал. у маёнтку Дэмбраве і 5 чал. у лясной старожцы; 1921 год — 199 чал. у мястэчку Дэмбраве і 46 чал. у фальварку Дэмбраве; 1964 год — 338 чал.; 1997 год — 612 чал.; 1999 год — 618 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2001 году — 605 чал.; 2010 год — 578 чал.

Інфраструктура

У Дэмбраве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Фальварак

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Дэмбрава ГісторыяДэмбрава НасельніцтваДэмбрава Турыстычная інфармацыяДэмбрава АсобыДэмбрава КрыніцыДэмбрава ЛітаратураДэмбрава Вонкавыя спасылкіДэмбраваБеларусьВёскаГарадзенская вобласьцьГорадняДэмбраўскі сельсаветСкідзельСпушанкаШчучынШчучынскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

HTMLФільмУсходняя ЭўропаБеларускі клясычны правапісГадзьНью-МэксыкаФундацыя «Вікімэдыя»Франак ВячоркаВікіпэдыяСэксуальныя цацкіБайтВіктар АстроўскіРэал Бэтыс СэвільляМужчынская зборная Славаччыны па баскетболеTor BandУзровень жыцьцяПалачкаГедзімінМазанКеліхБеларуская ВікіпэдыяПортуРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Сьпіс стагодзьдзяўЧас UnixНаркамаўкаЛагашЭмінэмП’ер-Сымон ЛяплясВысакосны годВікікнігіПарнаграфія ў Чэхіі292Савушкін прадуктАндрэй МукавозчыкСяргей КартэсРод (біялёгія)Рада Беларускай Народнай РэспублікіЛітваФранцузыРадзівілыГадзіньнікКоміксIQ48Адраджэньне (1922)Парнафільм у ФранцыіПарагвайSAAB 90Вагінальны сэксКарльскірхэІгарg3zvnПалятухаВедыВікіВэктарная графікаДавід ПісараТэракт у «Крокус Сіці Холе»Расейская мова ва ЎкраінеКракадзілыРобін ЎільямзКаскадныя табліцы стыляўМіхал БаброўскіБусел белыЗораa7l01Аляксандар Вішнеўскі🡆 More