Шчучынскі Раён

Шчу́чынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі.

Плошча раёну складае 1,9 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 39 375 чалавек. Адміністрацыйны цэнтар — места Шчучын.

Шчучынскі раён
Шчучынскі Раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Шчучын
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Аляксей Садоўскі[d]
Насельніцтва (2018) 39 375
Шчыльнасьць 21 чал./км²
Плошча 1908,69 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 161 м
Месцазнаходжаньне Шчучынскага раёну
Шчучынскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-15-14
Паштовыя індэксы 231 5хх
Афіцыйны сайт
Шчучынскі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічнае становішча

Шчучынскі раён мяжуе на поўначы зь Летувой, на захадзе з Гарадзенскім, на ўсходзе і поўдні зь Вярэнаўскім, Зьдзецельскім, Лідзкім і Мастоўскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці.

Рэльеф і карысныя выкапні

Шчучынскі раён разьмяшчаецца ў паўночна-заходняй частцы Гарадзенскай вобласьці, на захадзе Ўсходне-Эўрапейскай раўніны. Значная частка тэрыторыі раёну знаходзіцца ў межах Лідзкай раўніны, паўднёвая ўскраіна — у межах Верхнянёманскай нізіны. Паверхня раёну плоскахвалістая, зь дзялянкамі марэнавых узгоркаў і шырокімі забалочанымі далінамі рэчак. Найвышэйшы пункт тэрыторыі раёну 196 м над узроўнем мора (каля вёскі Вялікае Мажэйкава), найніжэйшая адзнака — 109 м (зрэз Нёману) на поўдні раёну.

Карысныя выкапні: торф, пяскова-жвіровы матэрыял, крэйда, будаўнічыя пяскі, цагляная сыравіна, бузы, гліна.

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −5,5 °C, ліпеня 17,7 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 663 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 196 дзён.

Лясы (33% тэрыторыі раёну) пераважна іглічныя і бярозавыя. Буйны масіў лесу — Катранская пушча знаходзіцца на паўночным захадзе раёну. Ляндшафтавыя заказьнікі дзяржаўнага значэньня: Котра, Ліпічанская пушча і Азёры (абодва часткова).

Гідраграфія

Найбольшая рака — Нёман з прытокамі Лебяда, Котра. Буйныя азёры — Берштаўскае, Доўгае.

Гісторыя

Утвораны 15 студзеня 1940 году ў складзе Баранавіцкай вобласьці. З 20 верасьня 1944 году перападпарадкаваны Гарадзенскай вобласьці.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 47 764 чалавекі (перапіс); 2016 год — 40 930 чалавек; 2017 год — 40 130 чалавек; 2018 год — 39 375 чалавек

Згодна зь перапісам 2009 року, беларусы складаюць 45% ад усяго насельніцтва, палякі — 46,4%, расейцы — 6,4%. У невялікай колькасьці на тэрыторыі раёну пражываюць таксама ўкраінцы, летувісы, татары і прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў.

Гаспадарчая дзейнасьць

Сельскагаспадарчую галіну Шчучынскага раёну (грамадзкі сэктар) прадстаўляюць 8 сельскагаспадарчых вытворчых каапэратываў, 3 унітарныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, адкрытае акцыянэрнае таварыства «Васілішкі», 3 экспэрымэнтальныя базы, племпттушкапрадуктар, 28 фэрмэрскіх гаспадарак. Асноўны вытворчы кірунак сельскагаспадарчай галіны раёну — мяса-малочны, з вырошчваньнем збожжавых, бульбы і цукровых буракоў.

Прадпрыемствы харчовай, машынабудаўнічай і дрэваапрацоўчай прамысловасьці. Найбольш буйныя зь іх — адкрытыя акцыянэрныя таварыствы «Шчучынскі завод „Аўтапровад“» і «Шчучынскі масласырзавод».

Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгунка Масты — Ліда, аўтамабільныя дарогі Горадня — Ліда, Масты — Шчучын — Астрына — Радунь.

Турыстычная інфармацыя

Захаваліся помнікі архітэктуры:

  • Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква (царква-фартэцыя) ў вёсцы Мураванка
  • Сядзіба ў в. Андрушаўцы
  • Спаса-Праабражэнская царква у в. Астрына
  • Сьвята-Параскева-Пятніцкая царква ў в. Бершты
  • Касьцёл сьвятога Яна Хрысьціцеля ў в. Васілішкі
  • Касьцёл Ушэсьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Жалудок
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, ў в. Ішчална
  • Касьцёл сьвятога Антонія Падуанскага ў в. Каменка
  • Сядзіба ў в. Касьцянёва
  • Касьцёл сьвятога Станіслава ў в. Лядзк
  • Царква Раства Багародзіцы — царква пабудаваная ў 1524 годзе ля вёскi Мураванкi
  • Сьвята-Мікалаеўская царква ў в. Нарашы
  • Касьцёл Ушэсьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і капліца ў в. Новы Двор
  • Сьвята-Пакроўская царква ў в. Сабакінцы
  • Касьцёл сьвятых апосталаў Пятра і Паўла
  • Капліца і сядзіба ў в. Ражанка
  • Сьвята-Пакроўская царква ў в. Ятвеск

Асобы

Крыніцы

Літаратура

  • Щучинский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Шчучынскі Раён Геаграфічнае становішчаШчучынскі Раён Рэльеф і карысныя выкапніШчучынскі Раён Клімат і расьліннасьцьШчучынскі Раён ГідраграфіяШчучынскі Раён ГісторыяШчучынскі Раён НасельніцтваШчучынскі Раён Гаспадарчая дзейнасьцьШчучынскі Раён Турыстычная інфармацыяШчучынскі Раён АсобыШчучынскі Раён КрыніцыШчучынскі Раён ЛітаратураШчучынскі Раён Вонкавыя спасылкіШчучынскі РаёнБеларусьГарадзенская вобласьцьМестаШчучын

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ільля ХрэнаўЛеанід ГалубовічНарэлаБука (імя)ДыназаўрБлакітная сойкаБусел белы1874ПадляшшаМар’ян ДуксаБыў. Ёсьць. БудуСэксСалдускі крайЗьміцерТаджыцкая моваПапугаепадобныяАВіктар ШніпАўгуст МоцныСям’яВязынка (Маладэчанскі раён)Вуліца Янкі Лучыны (Менск)ForbesВалерыя КуставаДражна (Менская вобласьць)Ян Гляўбіц1923Генадзь Бураўкін1877Управа КДБ па Гомельскае вобласьціВольфганг Амадэй МоцартВіктар МарціновічАлесь ДуброўскіУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьКрэдытСорга двухколернаеСурвэтка.orgІван ЧыгрынаўБаркэмпХарэйЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўБасовішчаБелы вершПолацкае ваяводзтваДзікЛезьбіянстваАвечкаАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаМутЭнэргіяПошукавая аптымізацыяАсенМужчына зьверхуПрамысловасьцьБанкаўскі рахунакПарнаграфіяАтрад (біялёгія)Уладзімер Арлоў (гісторык)Сьвір (мястэчка)Лявон ВашкоЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)Алесь АркушБітаўтТрстэнікВасіль ІгнаценкаЛаскаценьСяргей ДавідовічБортніцтва🡆 More