Франак Вячорка: беларускі палітык

Франці́шак Валянці́навіч Вячо́рка (нар.

26 сакавіка 1988) — беларускі грамадзкі дзяяч, журналіст, палітык. Старэйшы палітычны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай.

Франак Вячорка
Франак Вячорка: Біяграфія, Грамадзкая дзейнасьць, Праца
Стыпэндыят праграмы Вацлава Гаўла на Радыё Свабода
2012 — цяперашні час
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 26 сакавіка 1988(1988-03-26) (35 гадоў)
Менск, БССР
Партыя:
Бацька: Вінцук Вячорка
Маці: Арына
Адукацыя:
Узнагароды: «Залаты апостраф» за найлепшы дэбют у прозе (2011), ляўрэат прэміі Хартыі’97 «за асабістую мужнасьць»(2009), прэміі «Новае пакаленьне» (2008),

Біяграфія

Нарадзіўся 26 сакавіка 1988 году ў Менску. Бацька — Вінцук Вячорка, маці — Арына Вячорка(be) — пэдагог, заснавальнік рыцарскага клюбу «Вялікае княства», прадусар музычнага праекту «Легенды Вялікага княства», працавала ў выдавецтве «Ковчег».

У 1994—2001 гадах вучыўся ў сярэдняй школе №20 (Гімназія №8). З 2001 да 2005 ў Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Старшыня Вучнёўскага самакіраваньня ліцэю з 2002 па 2004 . Заснавальнік і галоўны рэдактар ліцэйскай газэты «Трыкутнік». Летам 2003 арганізаваў шэраг акцыяў пратэсту ў абарону ліцэю.

У 2005 годзе Вячорка паступіў на факультэт журналістыкі БДУ. 18 лютага 2008 году ён быў адлічаны з трэцяга курсу з фармулёўкай «за акадэмічную непасьпяховасьць». Фармальным чыньнікам адлічэньня стала тое, што студэнт ня змог своечасова здаць сэсію: у гэты час Ф. Вячорка адбываў 15-сутачны адміністрацыйны арышт па абвінавачваньні ў дробным хуліганстве, якое ён зьдзейсьніў 16 студзеня ў будынку суду Цэнтральнага раёну Менску, дзе праходзіў працэс па справе актывісткі моладзевага дэмакратычнага руху Юліі Сіўцовай.

У 2008 пачаў навучаньне ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце (Вільня) на завочным аддзяленьні па спэцыяльнасьці «Мэдыя і камунікацыі», аднак мусіў прыпыніць, бо быў забраны на тэрміновую вайсковую службу.

У 2009—2010 праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў вайсковай часьці 48694 супрацьпаветранай абароны ў Мазыры. Аспрэчваў свой прызыў у судзе. Паводле Ф. Вячоркі, мэдычнае абсьледаваньне не было аб’ектыўным, а яго вынікі сфальшаваныя. У войску вёў дзёньнік у інтэрнэце пра вайсковую службу. Быў пакараны за ўжываньне камандаў на беларускай мове. Камісаваны па стане здароўя за тры месяцы да канца службы. Будучы салдатам, балятаваўся ў Мазырскі раённы Савет, але безвынікова .

Франак Вячорка: Біяграфія, Грамадзкая дзейнасьць, Праца 
Выбарчыя матэрыялы Франака Вячоркі ў Мазыры

У 2010 сем беларускіх навучальных установаў адмовілі Ф. Вячорку ва ўзнаўленьні. У 2012 годзе закончыў Варшаўскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «Public Relations і Мэдыя Маркетынг». У 2018 годзе закончыў Амэрыканскі Універсытэт па спэцыяльнасьці «міжнардныя адносіны». Выкладае ў College of Europe

Валодае ангельскай, беларускай, расейскай, украінскай, францускай і польскай мовамі.

Грамадзкая дзейнасьць

Франак Вячорка кіраваў укладаньнем некалькіх музычных праектаў («Я люблю ліцэй», «Я люблю ліцэй: Веру ў Цябе», «Партызанская школа», «Янка Купала» (2007), «НезалежныЯ» (2008)), каардынаваў праект па дубляваньні замежных фільмаў на беларускую мову, у межах якога былі перакладзеныя «Шрэк 2», «Шрэк 3», «Крымінальнае чытво», «Любоў насамрэч».

Аўтар кнігі «Падарожны Дапаможнік для беларусаў».

Адзін з ініцыятараў кампаніі «Народны журналіст».

Адзін зь вядучых папулярных курсаў беларускай мовы «Мова ці кава».

Адзін з заснавальнікаў і намесьнік старшыні грамадзкай ініцытывы «Арт Сядзіба». У 2014 быў адным з ініцыятараў кампаніі прамоцыі беларускай вышыванкі і нацыянальнага арнамэнту, за што газэта «Наша Ніва» прызнала яго «чалавекам году». Адзін з арганізатараў мерапрыемстваў на 100-годзьдзе БНР у 2018 годзе.

З 2020 года зьяўляецца старэйшым дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай, суправаджае яе ў міжнародных паездках. Выступае ў беларускай і замежнай прэсе. Зьяўляецца кіраўніком аддзелу міжнародных адносінаў Офісу Сьвятланы Ціханоўскай.

У 2020 годзе быў сярод арганізатараў вулічных пратэстаў.

Праца

Ад 2003 году супрацоўнічаў з Радыё Рацыя, Радыё Свабода, БелаПАН. Быў рэдактарам UDF.by, UFF-by.org, Moladz.by ды іншых. Публікаваўся на ангельскім сэрвісе Радыё Свабода, у часопісе The Atlantic ды інш.

Ад 2008 працаваў каардынатарам прасоўваньня тэлеканалу Белсат. Ад студзеня 2012 — на Радыё Свабода. Стыпэндыят праграмы Вацлава Гаўла. На Радыё Свабода кіраваў аддзелам новых мэдыя.

З 2017 па 2020 працаваў спэцыялістам у Агенцтве ЗША па глябальных мэдыях у Вашынгтоне.

Ад 2019 году зьяўляецца прэзыдэнтам міжнароднай арганізацыі Digital Communication Network.

Ад 2020 працуе старшым спэцыялістам у Атлянтычнай Радзе.

Выкладае ў Эўрапейскім каледжы ў Варшаве. Чытаў лекцыі па новых мэдыях для студэнтаў Карлавага ўнівэрсытэту, а таксама Ню-Ёрскага Унівэрсытэту ў Празе.

Кіно

У 2005—2006 годзе Франак Вячорка выступіў у якасьці галоўнага героя дакумэнтальнага фільму «Урок беларускай мовы» польскага рэжысэра Міраслава Дэмбіньскага. Фільм паказвае змаганьне дэмакратычнай беларускай моладзі супраць дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі. Франак апавядае пра сваё дзяцінства, навучаньне ў нелегальным Коласаўскім ліцэі, носіць турэмныя перадачы бацьку Вінцуку Вячорку, удзельнічае ў кампаніі адзінага кандыдата на прэзыдэнта ад дэмакратычных сілаў (2006) Аляксандра Мілінкевіча. Заканчваецца фільм кадрамі з брутальнага разгону акцыі 25 сакавіка 2006 году. Фільм быў паказаны на кінафэстывалях, у кінатэатрах, школах розных краінаў: Польшчы, Нямеччыне, Канадзе, Вялікабрытаніі, Літве, Галяндыі і інш. Фільм атрымаў 22 міжнародныя ўзнагароды, сярод іх «Movies that matter» (2007, Амстэрдам), «Prix Europa» (2007, Бэрлін) — як «Найлепшы дакумэнтальны фільм Эўропы» . Фільм дэманстраваўся па тэлебачаньні ў розных краінах, даступны да спампаваньня ў сеціве .

Франак Вячорка быў адным са стваральнікаў і акторам у кінаспэктаклі «Тутэйшыя» паводле аднайменнай п’есы Янкі Купалы. Фільм зьняты польскім і беларускім рэжысэрамі — Дарыюшам Шадам-Бажэшкоўскім і Валерыем Мазынскім на замову тэлеканалу «Белсат». У фільме ўдзельнічаюць зоркі беларускага тэатру і кіно: Павал Харланчук, Анатоль Кот, Дзяніс Тарасенка. Франак Вячорка сыграў пана. здымкі адбываліся ў польскім мястэчку Тыкоцін. Фільм дэманстраваўся на Белсаце, польскім тэлебачаньні TVP, распаўсюджваўся на дысках і ў інтэрнэце, аднак вялікага посьпеху ня меў. Міністэрства культуры Беларусі палічыла тэлеспэктакль «экстрэмісцкім» і забараніла да паказу ў Беларусі

У 2013 году адбылася прэм’ера фільму «Жыве Беларусь» паводле сцэнару польскага рэжысэра Кшыштафа Лукашэвіча і Франака Вячоркі. Дзеяньне фільму адбываецца ў сучаснай Беларусі. Саліста папулярнага рок-гурта «Форца» — Мірона Захарку — гвалтоўна забіраюць у войска, дзе ён пачынае весьці так званы «армейскі дзёньнік». Заканчваецца фільм падзеямі Плошчы-2010. У фільме выкарыстаныя дэталі зь біяграфіі Франака Вячоркі. У фільме здымаюцца польскія і беларускія акторы Караліна Грушка, Зьміцер «Вінсэнт» Папко, Анатоль Кот, акторы Купалаўскага і Свабоднага тэатраў.

Войска

Франак Вячорка: Біяграфія, Грамадзкая дзейнасьць, Праца 
Франак Вячорка прыняў прысягу са словамі «Жыве Беларусь». Баранавічы, 7 лютага 2009

15 кастрычніка 2008 году Менская абласная ваенная мэдычная камісія прызнала Франака Вячорку прыдатным да ваеннай службы «з абмежаваньнямі». Яму была дадзена адтэрміноўка ад службы да сакавіка 2009 году.

Аднак 16 студзеня 2009 году ваенкамат Савецкага раёну Менску прызнаў Ф. Вячорку прыгодным да ваеннай службы, а суд гэтага ж раёну, дзе было абскарджана рашэньне ваенкамата, 23 студзеня пакінуў гэтае рашэньне ў сіле. Рашэньне суда было прынятае ў адсутнасьць Франака Вячоркі і яго адваката. 7 лютага Франак Вячорка прыняў прысягу ў 8-й радыётэхнічнай брыгадзе ў Баранавічах. Адсюль ён быў накіраваны ў Мазыр для праходжаньня тэрміновай службы ў ваеннай часьці № 48694 супрацьпаветранай абароны.

Прысягу лідэр моладзевай арганізацыі прымаў на беларускай мове. Пад канец прысягі замест словаў «Служу Рэспубліцы Беларусь!» Франак Вячорка сказаў «Жыве Беларусь!».

18 лютага 2009 году ён быў дастаўлены на абсьледаваньне ў 432-і Галоўны ваенны клінічны медычны цэнтар Узброеных сілаў у Менску. 19 лютага яго перавялі ў 222-і лячэбны цэнтар ВПС і войскаў СПА (Баранавічы), дзе ён праходзіў лячэньне ў сувязі з высокім артэрыяльным ціскам і праблемамі з сардэчнымі клапанамі. 23 ліпеня пакараны за ўжываньне каманды на беларускае мове. У войску на Франка Вячорку аказваўся псыхалягічны ціск. У выніку Міністэрства абароны падрыхтавала статуты на беларускай мове і канфлікт сябе вычарпаў .

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Франак Вячорка БіяграфіяФранак Вячорка Грамадзкая дзейнасьцьФранак Вячорка ПрацаФранак Вячорка КіноФранак Вячорка ВойскаФранак Вячорка КрыніцыФранак Вячорка Вонкавыя спасылкіФранак ВячоркаСьвятлана Ціханоўская

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Станіслаў Булак-БалаховічПавал ЖаўрыдДаўгінаўскі трактВольная Беларусь (газэта)Пакаленьне ZМэрАрыштМіцкевіч на скале Аю-ДагMelbetАлесь БяляцкіПскоўЧыкагаМіндоўгМіхаіл Гарбачоў88 да н. э.Вайна Пунсовай і Белай ружыMazdaВанда ЛявіцкаяВікіпэдыяАнтон АстаповічВейшнорыяРак (знак задыяку)Парнаграфія ў ЧэхііВялікдзеньАўганска-савецкая вайнаКарлес ПудждэмонСямён ПалазовічПлян МаршалаПаўднёва-Афрыканская РэспублікаВітаўт (імя)Лацінская АмэрыкаБанкаўскі рахунакКрытыка ВікіпэдыіМіл (імя)ЭўрыпідЯзэп НайдзюкВіківэрсытэтКубінскі крызісСтыхійнае бедзтваГалакост120-я зэнітна-ракетная брыгадаЛіянэль МэсіКузьма ЧорныДзень РэспублікіНаркамаўкаЮр’яУсяслаў ЧарадзейВагінальны сэксAmazon.comПятрусь БроўкаБраты МарксВікінавіныБарыЛетувіская моваВятрак (млын)Алег ЛатышонакЛібэралізмЛічэбнікE (літара)Apple Inc.ІнфарматыкаПартугаліяКамала ГарысБелы колерМіжнародны стандартны кніжны нумарМузэй прафэсійнай мастацкай мініяцюры Генрык Ян Даміняк ў ТыхыЛёзнаПаўстаньне 1830—1831 гадоўГлінішча (Гомельская вобласьць)🡆 More