Казімер Альхімовіч: мастак

Казі́мер Альхімо́віч (20 сьнежня 1840, мяст.

Дэмбрава Лідзкага павету, цяпер Шчучынскі раён — 31 сьнежня 1916, Варшава) — мастак.

Казімер Альхімовіч
Казімер Альхімовіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Творы
Казімер Альхімовіч. Фатаграфія часоў паўстаньня 1863-1864 гадоў
Дата нараджэньня 20 сьнежня 1840(1840-12-20)[…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 31 сьнежня 1916(1916-12-31) (76 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр
Навуковая сфэра малярства
Плынь рамантызм

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і, старэйшы брат Гіяцынта Альхімовіча. Скончыў Віленскую гімназію, дзе м. інш. атрымаў пачатковую мастацкую адукацыю. Разам з братам удзельнічаў у паўстаньні 1863—1864 гадоў, быў сасланы на Ўрал. Вярнуўся ў 1869 г., вучыўся ў мастацкай школе В. Герсана(pl) ў Варшаве, скончыў Акадэмію мастацтваў у Мюнхене (1875). У 18761877 гадах жыве ў Францыі, выстаўляе свае карціны ў парыскіх салёнах. З 1877 года жыве пераважна ў Варшаве. З 1890 году выкладаў у прыватнай школе малюнку і разьбы Б. Пасьвіковай.

Творчасьць

К. Альхімовіч лічыцца адным з апошніх польскіх мастакоў рамантычнага накірунку. Ён маляваў карціны на гістарычную і міталягічную тэматыку, пэйзажы Літвы і Татраў, рэлігійныя палотны (сярод якіх «Найсьвяцейшая Марыя Панна» для царквы ў Закапаным, «Сьвятая Тройца» для катэдры Ў Любліне), жанравыя сцэнкі. На мастацкае станаўленьне Казімера Альхімовіча аказала моцны ўплыў творчасьць вядомага віленскага мастака Канута Русецкага. Творчасьці Казімера Альхімовіча характэрная гістарычная і міталягічная тэматыка.

Выстаўляўся ў Варшаве (1874—1912), Мюнхэне, Адэсе, Кракаве (1873—1902), Вене. Ягонае палатно «Пахаваньне Гедыміна» (1888) двойчы атрымоўвала ўзнагароды. Паводле паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш» створана карціна «Над магілай Робака» («Вяртаньне герояў»).

Акрамя жывапісу мастак захапляўся росьпісам парцаляну і фаянсу, а таксама разьбой па дрэве. Вялікая колькасьць працаў К. Альхімовіча захоўваецца ў варшаўскім Нацыянальным музэі.

Ствараў карціны на тэмы беларускае, польскае й літоўскае гісторыі: «Пахаваньне Гедыміна», «Пасьля бітвы», «Лізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні Пяруна», «Абарона Ольштына» (1883), «Сьмерць Глінскага ў турме» (каля 1884), «Багіня Мілда». Яго палатно «Пахаваньне Гедыміна» (1888) двойчы заваёўвала ўзнагароды. У творах, створаных пад уплывам сыбірскай высылкі, гучыць пратэст супраць самадзяржаўя: «Сьмерць у выгнаньні», «Пахаваньне на Ўрале» (Каля 1890), «На этапе» (1884) і іншыя. У карцінах на бытавыя тэмы паказаны праца парабкаў, іх цяжкая доля: «Жніва» (1869), «Найманьне працаўнікоў» (1893), «Хата парабка» і іншыя.

Казімер Альхімовіч вядомы як ілюстратар твораў Юльюша Славацкага й Адама Міцкевіча. Паводле паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» стварыў карціну «Над магілай Робака» («Вяртаньне герояў»)

Творы

нумар назва дата напісаньня памеры знаходзіцца ілюстрацыя
1. Па Бітве 1874 Казімер Альхімовіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Творы 
2. Лізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні Пяруна 1876 14, 3 × 9, 4 см Казімер Альхімовіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Творы 
3. Абарончыя муры 1877 18, 5 × 26, 6 см Казімер Альхімовіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Творы 
4. Абарона Ольштына 1881 186 × 272 см Нацыянальны музэй у Варшаве Казімер Альхімовіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Творы 
5. Зінгара 1879 37, 5 × 29, 5 см Казімер Альхімовіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Творы 
6. Гапляна 1881 Казімер Альхімовіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Творы 
7. Краявід 1886 25, 5 × 37, 5 см Нацыянальны музэй у Кракаве Казімер Альхімовіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Творы 
8. У даліне Татраў 1887 41, 5 × 31, 5 см Казімер Альхімовіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Творы 
9. Пахаваньне Гедыміна 1888 220 × 350 см Нацыянальны музэй у Кракаве Казімер Альхімовіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Творы 
10. Багіня Мілда 1890 208 × 142 см Нацыянальны музэй у Варшаве Казімер Альхімовіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Творы 
11. Вандроўны разносьнік 1890 193 × 138 см Казімер Альхімовіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Творы 
12. Карчаваньне 1891 48 × 61 см Казімер Альхімовіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Творы 
13. Найманьне працаўнікоў 1893 91 × 134, 5 см Нацыянальны музэй у Варшаве Казімер Альхімовіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Творы 
14. Высланцы 1894 140 × 97 см Нацыянальны музэй у Варшаве Казімер Альхімовіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Творы 
15. Сьвіцязянка 1898
1900
81 × 111 см Казімер Альхімовіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Творы 
16. Каплічка на гары Біруты 1899 41 × 30, 5 см Казімер Альхімовіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Творы 
17. Водны млын 1901 37 × 60 см Казімер Альхімовіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Творы 
18. Над магілай Робака або Вяртаньне герояў 1901 Казімер Альхімовіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Творы 
19. Жніва 1902 57 × 85, 5 см Музэй у Лешна Казімер Альхімовіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Творы 
20. У крухце касьцёлу 1904 41, 8 × 37 см Нацыянальны музэй у Варшаве Казімер Альхімовіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Творы 
21. Прыдарожны крыж 1905 68 × 52 см Казімер Альхімовіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Творы 
22. Пэйзаж з бацянам 1905 62, 8 × 77 см Казімер Альхімовіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Творы 
23. Войскі з рогам 1907 108 × 65,5 см Казімер Альхімовіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Творы 
24. Шляхціч і селянін 1908 60 × 37 см Казімер Альхімовіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Творы 
25. Адсюль ліцьвіны вярталіся 1909 9 × 14 см Казімер Альхімовіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Творы 
26. Багіня Мілда 1910 133 × 76 см Нацыянальны музэй у Варшаве Казімер Альхімовіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Творы 
27. Бірута 1914 37 × 60 cm Нацыянальны мастацкі музэй імя Мікалоюса Чурлёніса Казімер Альхімовіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Творы 

Крыніцы

Літаратура

  • Бібікава А. Зорка Казіміра Альхімовіча: (аб творчасці беларускага мастака) / Ала Бібікава // Милицейский вестник: еженедельная газета УВД Гродненского облисполкома / учредитель: УВД Гродненского облисполкома. — 2006. — 26 окт. (№ 43). — С. 12.
  • Календарыюм // Czasopis № 12/2005.
  • Загідуліна М. Духоўны свет Казіміра Альхімовіча / М. Загідуліна // Мастацтва. — 1998. — № 4. — C. 28-32.
  • Савук А. Жывапісец паганскай Літвы: (Казіміру Альхімовічу — 160 год з дня нараджэння) // Лідскі Летапісец № 12.
  • Kazimierz Alchimowicz — powstaniec i malarz, Nasz Dziennik Nr 196 (3517), 22-23 sierpnia 2009
  • Artyzm, K. Alchimowicz
  • Kraków wczoraj i dziś, Malarstwo historyczne K. Alchimowicz
  • Mieczysław Treter, w: Polski Słownik Biograficzny. T. 1. Kraków: Polska Akademia Umiejętności — Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1935, s. 55-56. Reprint: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Kraków 1989, ISBN 83-04-03484-0
  • T. Dobrowolski, W. Tatarkiewicz, Historia sztuki polskiej w zarysie, Tom III, Kraków 1962, s. 268;
  • L. Grajewski, Bibliografia ilustracji w czasopismach polskich, Warszawa 1972, s. 14 i nast.;
  • Saur Allgemeines Künstlerlexikon, Tom II, München/Leipzig 1992, s. 173 i nast.;
  • Halina Stępień, Maria Liczbińska, Artyści polscy w środowisku monachijskim w latach 1828—1914. Materiały źródłowe, Warszawa 1994, s. 11, 27;
  • Egzotyczna Europa. Kraj urodzenia na płótnach polskich monachijczyków, katalog wystawy, Suwałki 2015.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Казімер Альхімовіч ЖыцьцяпісКазімер Альхімовіч ТворчасьцьКазімер Альхімовіч ТворыКазімер Альхімовіч КрыніцыКазімер Альхімовіч ЛітаратураКазімер Альхімовіч Вонкавыя спасылкіКазімер АльхімовічВаршаваДэмбраваЛідзкі павет (Расейская імпэрыя)Шчучынскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Дэйвід КэмэранКасьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (Пінск)ІндаэўрапейцыМіхал Сэрвацы ВішнявецкіДраўляныя цэрквы славацкіх КарпатаўКрэтынскі раёнБэрацкая вобласьцьБяроза (горад)1384Вольныя матэрыялыГарадзішча (Баранавіцкі раён)Вясельле1989Бізантыйская імпэрыяКасьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў (Вільня)ГалакостРафал ЧарвякоўскіПінскі паветХэрсонская вобласьцьЭліяс КанэцьціХрысьціянстваСлавамір МрожакБеларуская ВікіпэдыяСтавангерБеларуская ССРБерасьцейскі раёнМальтыйскі ордэн681EBayСыднэйМігдалыМаларыцкі раёнЛеў XКарэйская вайнаПольшчаБэрнСавілаСаюзная рашучасьць-2022Брус ЛіМалакроўе1655СярэднявеччаЗнак рашоткі (актаторп)Стэфэн КарыКрэменецкі раёнГалоўная старонкаБітва пад Монтэ-КасынаІсак Лур’еInstagramСмаргоньБэрлінЛязо ОкамаПінскі замакДэсмонд ТутуЯлтаСтолінСлаваччынаЛатвіяДойлідзтваГрамадзянская вайна ў ЗШАМарына ВасілеўскаяДзьвінскДрапежныяЗянон ПазьнякСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіПаўночная ІнгрыяРасеяДжозэф Рабінэт БайдэнРэспубліка КоміGoogle Chrome🡆 More