Канут Русецкі: беларускі і польскі маляр

Кану́т Русе́цкі (па-польску: Kanuty Rusiecki, па-летувіску: Kanutas Ruseckas; 20 студзеня 1801, вёска Сьцябякі Панявескага павету Ковенскай губэрні — 21 жніўня 1860, Вільня) — мастак і пэдагог; прадстаўнік клясыцызму.

ст. 9 жніўня] 1860, Вільня) — мастак і пэдагог; прадстаўнік клясыцызму.

Канут Русецкі
Канут Русецкі: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Галерэя
К. Русецкі. Аўтапартрэт, паміж 1831—1840
Дата нараджэньня 10 лютага 1800(1800-02-10)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 21 жніўня 1860(1860-08-21) (60 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр
Навуковая сфэра малярства
Жанры партрэт і пэйзаж
Плынь пераходная ад клясыцызму да рамантызму
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Русецкі.

Жыцьцяпіс

Канут Русецкі: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Галерэя 
«Ліцьвінка зь вербамі» (1847). Памеры 34х45 см. Паводле некаторых меркаваньняў, дзяўчына — беларуска ў нацыянальным строі з «пальмамі віленскімі» на фоне віленскага касьцёлу сьв. Міхала. Карціна набытая Іванам Луцкевічам для Беларускага музэю (у інвэнтары жывапісу музэю №89). К. Русецкі неаднойчы рабіў яе копіі, адна зь іх знаходзілася ў Таварыстве сяброў навук, яшчэ адна належала Ю. Курнатоўскаму. Падчас перадачы фондаў Беларускага музэю ў Менск у 1950-я карціна засталася ў Вільні.

Нарадзіўся ў зьбяднелай шляхецкай сям’і віленскага судзьдзі Яна Русецкага і Тарэзы з Рамановічаў. Першапачатковую адукацыю атрымаў у бэрнардынскай школе ў Трашкунах (18091815).

У 1816 пачаў вучобу ў Віленскім унівэрсытэце — спачатку на факультэце права, таксама вучыўся архітэктуры на фізыка-матэматычным факультэце. У 1818 паступіў у школу мастацтваў пад кіраўніцтвам Яна Рустэма і з тае пары цалкам прысьвяціў сябе мастацтву. Займаўся таксама скульптурай у Казімера Ельскага. Дэбютаваў на першай выставе вытанчаных мастацтваў у Вільні (1820). Падчас вучобы ва ўнівэрсытэце быў зьвязаны зь філяматамі.

Пазьней вучыўся ў Парыжы (па-француску: E'cole des Beaux-Arts, 1821—1822) і з 1823 у Рыме ў Акадэміі Сьвятога Лукі. Падчас вучобы ў Рыме быў нефармальным правадыром мясцовых польскіх артыстаў, першым прадставіў праграму польскага рамантычнага мастацтва.

Вярнуўшыся ў Вільню ў 1831, даваў прыватныя ўрокі маляваньня. У 1834 стаў настаўнікам у віленскім дваранскім пансіёне пры гімназіі, пазьней у Дваранскім інстытуце. У яго клясе атрымалі першыя ўрокі выяўленчага мастацтва Альберт Жамет, Альфрэд Ромэр, Тадэвуш Гарэцкі, Ян Зянкевіч. З 1840-х рокаў жыў і працаваў у Беларусі.

Быў жанаты з Антанінай Чарвінскай, меў пяцёра дзяцей — Ганну, Баляслава, Тадэвуша, Міхала і Прасьпера. Пахаваны на Бэрнардынскіх могілках(lt) на Зарэччы ў Вільні.

Творчасьць

Канут Русецкі: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Галерэя 
Канут Русецкі. Аўтапартрэт

Пісаў карціны на рэлігійныя тэмы, пэйзажы і акварэльныя партрэты. Таксама капіраваў італійскія палотны, паўтараў мастакоў італійскага Рэнэсансу. Падчас вучобы за мяжой пісаў творы зь міталягічнымі і рэлігійнымі матывамі, партрэты, рымскія пэйзажы. У сваіх карцінах выкарыстоўваў выразны малюнак і гладкую паверхню.

Аўтар твораў «Італьянец, які ўсьміхаецца» (1823), «Клятва карбанарыяў» (1826), «Уцёкі ў Эгіпет» (1828), аўтапартрэту, партрэту сына Баляслава (1843), «Жняя» і «Партрэт бацькі» (1845), «Ліцьвінка зь вербамі» (1847), «Літоўская рыбачка» (1856), «Млын Патоцкага ў Поплавах» (1855), «Селянін зь венікамі» (1851) і інш. Аўтар сэрыі пэйзажаў Белавескай пушчы, ваколіцаў Наваградку, Ашмяншчыны. 330 твораў захоўваецца ў Летувіскім мастацкім музэі і экспануецца ў Віленскай мастацкай галерэі.

У катэдральным саборы сьв. Станіслава і сьв. Уладзіслава ў Вільні знаходзяцца тры вялікія карціны Русецкага — «Зьвеставаньне Найсьвяцейшай Багародзіцы», «Уцёкі ў Эгіпет», «Таемная вячэра» (1855) і інш. Падчас кансэрвацыйных працаў у 1927 высьветлілася, што цяперашнія скрыжаваныя далоні выявы Маці Божай Вострабрамскай зьяўляюцца вынікам панаўленьня абразу, выкананага К. Русецкім.

Па сьмерці мастака яго сын Баляслаў захаваў майстэрню, а ў 1913 перадаў творы бацькі ў віленскі музэй. Невядомы лёс большай часткі вялікіх карцін з прыватных калекцый, а таксама раскіданых па летувіскіх касьцёлах твораў. Па меркаваньні Ўладаса Дрэмы, аўтара біяграфіі мастака, зьнікла значная частка твораў Русецкага ці, прынамсі, лёс шматлікіх твораў невядомы.

Галерэя

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
  • Kasperavičienė Audronė, Surwiło Jerzy. Przechadzki po Wilnie. Zarzecze. Cmentarz Bernardyński. — Wilno: Efekt, 1997. — 132 с.
  • Календарыюм // Czasopis. — № 7—8. — 2010.
  • Лабачэўская В. Віленскія пальмы // Наша вера. — 1999. — № 1.

Tags:

Канут Русецкі ЖыцьцяпісКанут Русецкі ТворчасьцьКанут Русецкі ГалерэяКанут Русецкі Крыніцы і заўвагіКанут Русецкі ЛітаратураКанут РусецкіВільняКлясыцызмКовенская губэрняЛетувіская моваМастакПанявескі паветПольская моваСьцябякі IЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ойча нашГрупавы сэксДзень ПерамогіСэрбіяЛявон ВашкоНадзея Дземідовіч.auДзеяслоўГальштукКрамянёвая тваньКультура (тэлеканал)ЖыдыБарысаўка (Падляскае ваяводзтва)КрыжМутаўтАлесь Аркуш.neАляксандар ЛукашэнкаАўкштотаПастава на каленяхПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)Максім ГарэцкіІван ЧыгрынаўVirusTotalКліматПрыназоўнікФранцішак СкарынаЛідсПраваслаўная царкваДругая сусьветная вайнаЕва ВежнавецПошукавая аптымізацыяЯкуб Наркевіч-ЁдкаБудынакЧас UnixМарк ШагалПаўлюк ТрусСьвятлана ЦіханоўскаяФранц КафкаКалюмныOperaКавалёўСлоўнік НасовічаМаксім БагдановічЛяхавіцкі замакHromadske.TVМінтаўтВадзім СаранчукоўМужчына зьверхуСяржук Сокалаў-ВоюшМаршы недармаедаўШпакТроп (літаратуразнаўства)Вейшнорыя1923Атрад (біялёгія)АльгімонтБарысаўГорад1051КітайПрыдатак (мовазнаўства)Сонечная энэргіяМенскДыяніз ІлкавічУкраінаСмаленскВугоршчынаУсебеларускі народны сходЛукіскі пляцКаскадныя табліцы стыляўВід (імя)Польшча7-Zip🡆 More