Шклоў: горад у Беларусі

Шклоў — места ў Беларусі, на правым беразе Дняпра.

Адміністрацыйны цэнтар Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 16 300 чалавек. Знаходзіцца за 30 км на поўнач ад Магілёва. Чыгуначная станцыя на лініі Ворша — Магілёў.

Шклоў
лац. Škłoŭ
Меская ратуша
Меская ратуша
Шклоў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Шклова
Першыя згадкі: 1520
Магдэбурскае права: 10 красавіка 1762
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Шклоўскі
Плошча: 10,7 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 16 300 чал.
шчыльнасьць: 1523,36 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2239
Паштовы індэкс: 213010
СААТА: 7258501000
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 54°12′30″ пн. ш. 30°17′13″ у. д. / 54.20833° пн. ш. 30.28694° у. д. / 54.20833; 30.28694 30°17′13″ у. д. / 54.20833° пн. ш. 30.28694° у. д. / 54.20833; 30.28694
Шклоў на мапе Беларусі ±
Шклоў
Шклоў
Шклоў
Шклоў
Шклоў
Шклоў
Шклоў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Шклоў — магдэбурскае места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся меская ратуша, касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і Вялікая сынагога, помнікі архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся комплекс дамініканскага кляштару (барока, XVII ст.), зруйнаваны расейскімі ўладамі і царква Ўваскрасеньня Хрыстова (магілёўскае барока, XVII ст.), зьнішчаная савецкімі ўладамі.

Назва

Тапонім Шклоў, пэўна, утварыўся ад слова шкло.

Варыянт напісаньня назвы места лацінай на мапе 1595 году — Sklou.

Гісторыя

Шклоў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Панарама Шклова, гравюра XVIII ст.

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Шклоў зьмяшчаецца ў «Запісках» З. Гербэрштэйна і датуецца 1520 годам. Даўняе паселішча знаходзілася на месцы сучасных вёсак Стары Шклоў і Хоцімка. У XVI—XVІI стагодзьдзях у Шклове існаваў магутны замак і мескія ўмацаваньні. З другой паловы XVI стагодзьдзя места стала сталіцай графства. У 1619 годзе ваявода троцкі Аляксандар Хадкевіч фундаваў у Шклове кляштар дамініканаў. На 1643 год у месьце налічвалася 850 дамоў, на 1650 год — 1220.

Упершыню маскоўскія войскі спалілі Шклоў у 1535 годзе. У Інфлянцкую вайну захопнікі тройчы (у 1562, 1564 і 1581 гадох) палілі места. У выніку ваенных спусташэньняў у канцы XVI стагодзьдзя адбыўся перанос Шклова на цяперашняе месца (паводле гісторыка М. Ткачова ў 1580 годзе або, паводле іншых зьвестак, па 1668 годзе).

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Шклова і ваколіцаў ліцьвінамі: «…Федорка в роспросе сказала: <…>, что он [ее муж] родом литвин и в Литве в Шклове племени у него много» (1629 год), «…в роспросе один человек сказал: Гришкою зовут, Степанов сын, прозвище Новиков, родом он де литвин, Шкловского повету» (1684 год).

У пачатку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе жыхары Шклова вытрымалі маскоўскую аблогу, але пазьней здалі места; улетку 1655 году ў Шклове разьмясьцілася часовая стаўка маскоўскага гаспадара Аляксея Міхайлавіча. Толькі ў 1660 годзе войска Вялікага Княства Літоўскага вызваліла места, аднак неўзабаве ягоныя жыхары вытрымалі яшчэ адну маскоўскую аблогу. На 1661 год у Шклове засталося толькі 490 будынкаў. У 1666 годзе маскоўскія войскі зноў захапілі Шклоў (акупацыя працягвалася да 1667 году), мясцовую шляхту за «здраду» прымусова вывезьлі ў Казань.

За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1708 годзе расейскія войскі зруйнавалі Шклоў за дапамогу швэдам. У 1731 годзе места перайшло ў валоданьне Чартарыйскіх. На 1739 год тут дзейнічалі 2 царквы. 10 красавіка 1762 году кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Шклову Магдэбурскае права, пячатку і герб: «у блакітным полі рука, якая трымае срэбны бязьмен». У 1769 годзе па тым, як вялікі пажар зьнішчыў амаль 300 дамоў Старога Места, пачалося ўзьвядзеньне Новага Места (сучасная тэрыторыя Шклова).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Шклоў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1773 годзе стаў цэнтрам павету Магілёўскай правінцыі, пазьней губэрні. Аднак у 1777 годзе расейскія ўлады панізілі статус паселішча да мястэчка, якое стала цэнтрам воласьці Магілёўскага павету. У 1778 годзе колішняе магдэбурскае места перадалі ў валоданьне расейскаму вайскоўцу С. Зорычу, які заснаваў тут музычныя школы. У канцы XVIII стагодзьдзя ў Шклове працавалі шаўковая мануфактура (38 работнікаў у 1797 годзе) і гадзіньнікавая фабрыка, а таксама канатнае (у 1790—1799 гадох), парусінавае (у 1794—1845 гадох), гарбарнае (53 работнікі ў 1796 годзе) і суконнае (108 работнікаў у 1797 годзе) прадпрыемствы. У трупе прыгоннага тэатру (існаваў у 1788—1800 гадох) былі сьпевакі, танцоры, драматычныя акторы і музыкі-інструмэнталісты. На пачатак ХІХ стагодзьдзя Шклоў быў важным гандлёвым цэнтрам, прыстаньню на Дняпры. У 1827 годзе тут штогод праводзіліся 2 кірмашы. З другой паловы 1820-х гадоў мястэчка пачынае губляць сваё ранейшае эканамічнае значэньне.

На 1848 год у Шклове было 1158 двароў, мураваныя 2-павярховы жылы дом, мужчынскі манастыр і будынак былога дамініканскага кляштару, драўляныя царква і касьцёл, на 1861 год — 1515 дамоў, штогод праводзіліся 3 кірмашы. У 1864 годзе з мэтай маскалізацыі краю расейскія ўлады адкрылі народную вучэльню. У 1870-я гады працавалі крупадзёрка, цагельны завод, завод вытворчасьці шроту, 5 ткацкіх прадпрыемстваў. На пачатак 1880-х гадоў у Шклове было 872 дамы, у тым ліку 11 мураваных, 203 крамы (154 мураваныя), 7 ткацкіх, 2 цагельныя, вінакурнае і воўнаткацкае прадпрыемствы, кафельны завод, аптэка. Насельніцтва займалася кавальскім, кравецкім і шавецкім промысламі. У 1898 годзе А. Крывашэін заснаваў кардонавую фабрыку. У пачатку ХХ стагодзьдзя празь места прайшла чыгунка Ворша — Магілёў, каля яе ў 1906 годзе пачаў працаваць лесапільны завод «Дняпро».

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Шклоў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шклоў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У месьце прызначылі павятовага старшыню БНР. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Шклоў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну. У 1925 годзе паселішча зноў атрымала статус места. У Другую сусьветную вайну зь сярэдзіны ліпеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

26 ліпеня 2002 году афіцыйна зацьвердзілі гістарычны герб Шклова.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Шклоў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
  • XVII стагодзьдзе: 1643 год — 4750 чал.; 1650 год — 8540 чал.; 1661 год — 4375 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1861 год — 11 363 чал.; 1880 год — 2393 чал., зь іх 1268 праваслаўных, 33 каталікі, 1092 юдэі
  • XX стагодзьдзе: 1924 год — 6617 чал.; 1939 год— 8,1 тыс. чал.; 1959 год — 7,8 тыс. чал.; 1979 год — 11,8 тыс. чал.; 1991 год — 15 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 16,1 тыс. чал.; 2004 год — 15,9 тыс. чал.; 2006 год — 15,6 тыс. чал.; 2008 год — 15,6 тыс. чал.; 2009 год — 16 439 чал. (перапіс); 2015 год — 16 359 чал.; 2016 год — 16 425 чал.; 2017 год — 16 310 чал.; 2018 год — 16 300 чал.

Адукацыя

У Шклове працуюць 3 сярэднія школы, школа мастацтваў, спэцшкола, цэнтар разьвіцьця і рэабілітацыі, сацыяльны прытулак.

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэка.

Мас-мэдыя

У месьце выдаецца газэта «Ўдарны фронт».

Забудова

Плян

Сучасная меская тэрыторыя выцягнулася ўздоўж Дняпра. Забудова галоўным чынам сядзібнага тыпу. У цэнтры і жылых масівах узводзяцца 2—5-павярховыя будынкі. Захаваўся фрагмэнт пабудоваў XVIII ст. Ёсьць паркавая зона.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Дзікуна вуліца Сялянская вуліца
Ленінская вуліца Прабойная вуліца
Луначарскага вуліца Касьцельная вуліца
Пралетарская вуліца Маставая вуліца
Савецкая вуліца Мяшчанская вуліца

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, папяровай, камбікормавай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Шклоў уваходзіць у турыстычныя маршруты «Гістарычна-культурная спадчына Магілёўскага краю» і «Айчыны славутыя імёны». Спыніцца можна ў гасьцініцы «Крынічка».

Славутасьці

У Шклове знаходзіцца геалягічны помнік прыроды дзяржаўнага значэньня Ніжнінскі роў. На паўднёвай ускраіне места (в. Рыжкавічы) захаваўся археалягічны комплекс ХІV—XVIIІ стагодзьдзяў, які складаецца з замчышча, рэштак касьцёла і кляштару дамініканаў і руінаў царквы Ўваскрасеньня Хрыстова.

Страчаная спадчына

Галерэя

Асобы

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Шклоў НазваШклоў ГісторыяШклоў НасельніцтваШклоў ЗабудоваШклоў ЭканомікаШклоў Турыстычная інфармацыяШклоў ГалерэяШклоў АсобыШклоў ЗаўвагіШклоў КрыніцыШклоў ЛітаратураШклоў Вонкавыя спасылкіШклоўБеларусьВоршаГорадДняпроМагілёўМагілёўская вобласьцьШклоўскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Свабодная дэмакратычная партыя (Нямеччына)ГайАмонімНекамэрцыйная арганізацыяІван ЧыгрынаўМасковія (назва)ҐІрына Ханунік-РамбальскаяІмёны ліцьвінаўМаладэчнаЗвычайная вавёркаЛітваГісторыя МаладэчнаПярнуРасейцыMemento moriВіетнамская моваПрыдатак (мовазнаўства)БукельПамяць (энцыкляпэдычнае выданьне)ПрыназоўнікМэдыяВікі17 красавікаРадаўніцаЖанчына зьверхуІван Альгімонтавіч ГальшанскіЧарнобыльская АЭСМаксім ЛужанінГенадзь ПашкоўКейстутСаматэвічыВікісховішчаВэб-старонкаРужанецМаскоўская дзяржаваВольга КараткевічАляксей БацюкоўЛексычнае значэньнеНавасадзкі ўнівэрсытэтІнфармацыяДжэймз Эрл КартэрISO 4217Гаўрыіл (арханёл)ГарнастайULISСурвэтка1874Анатоль ВярцінскіАляксей ДудараўНовы СадМінэтАнатоль СысЛюбоўСябарЧарнобыльская катастрофаАтлетыку Паранаэнсі КурытыбаБеларус на варцеЎБабёрНямеччынаАнтонімыЖамойцьКітайГарлачМаладняк (часопіс)Джынсавая рэвалюцыяСьвятлана АлексіевічВікіЦыгарэтаЛітКуяба (футбольны клюб)🡆 More