Міхаіл Мураўёў: дзяржаўны і вайсковы дзяяч Расейскай імпэрыі

Міхаіл Мікала́евіч Мураўё́ў, вядомы пад мянушкамі вешальнік і людаед (рас.

Михаил Николаевич Муравьёв; 1 (12) кастрычніка 1796 — 10 верасьня 1866) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Расейскай імпэрыі. Генэрал-губэрнатар Паўночна-Заходняга краю ў час здушэньня нацыянальна-вызвольнага паўстаньня. Разам зь Ёсіфам Сямашкам адзін з галоўных праваднікоў палітыкі русіфікацыі Беларусі.

Міхаіл Мураўёў
Міхаіл Мураўёў: Біяграфія, Ацэнкі, Заўвагі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 (12) кастрычніка 1796 або 1 кастрычніка 1796(1796-10-01)
Памёр: 31 жніўня (12 верасьня) 1866 (69 гадоў) або 29 жніўня 1866(1866-08-29) (69 гадоў)
Сужэнец: Пелагея Шарамецева[d]
Дзеці: Мікалай Мураўёў[d], Леанід Мураўёў[d] і Соф’я Мураўёва-Віленская[d]
Бацька: Мікалай Мураўёў[d]
Маці: Аляксандра Мардвінава[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Андрэя Першазванага Order of St. Vladimir, 1st class with Swords кавалер ордэна Сьвятога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла ордэн сьвятой Ганны I ступені ордэн сьвятога Ўладзімера IV ступені

Біяграфія

Раньнія гады

Нарадзіўся ў Маскве ў сям’і марскога афіцэра. Навучаўся ў Маскоўскім унівэрсытэце, заснаваў Маскоўскае таварыства матэматыкаў, потым, разам з бацькам — вучэльню калёнаважатых (штабных афіцэраў) — правобраз будучай Акадэміі генэральнага штабу.

Удзельнічаў у Вайне 1812 году, за ўдзел у бітве пад Барадзіно атрымаў ордэн Уладзімера IV ступені з бантам. У 1813 годзе ўдзельнічаў у «бітве народаў» пад Дрэздэнам.

Па вяртаньні на радзіму зацікавіўся таемнымі таварыствамі і ў 1816 годзе ўступіў у «Саюз благадзеяньня». У час голаду ў Смаленскай губэрні браў удзел у арганізацыі дапамогі галадаючым у Рослаўскім павеце, у якім меў маёнткі. Па радыкалізацыі руху дэкабрыстаў, калі ў Статут «Саюзу» ўнесьлі пункт аб забойстве цара, не пагадзіўся з гэтым і выйшаў з арганізацыі. Быў арыштаваны за ўдзел у «Саюзе», але неўзабаве яго цалкам апраўдалі.

Кар’ерны рост

12 чэрвеня 1827 году атрымаў прызначэньне на пасаду віцэ-губэрнатара Віцебскай губэрні, 15 верасьня 1828 году — губэрнатара Магілёўскай губэрні, 24 жніўня 1831 году — губэрнатара Гарадзенскай губэрні, 11 студзеня 1835 году — губэрнатара Курскай губэрні.

У сьнежні 1831 году атрымаў званьне генэрал-лейтэнанта, 21 траўня 1849 году — генэрал-маёра, 28 жніўня 1856 году — генэрала ад інфантэрыі.

1 студзеня 1850 году стаў сябрам Дзяржаўнага савету, у 1850—1857 гадох быў віцэ-прэзыдэнтам Расейскага геаграфічнага таварыства, у 1857—1861 гадох — Міністрам дзяржаўных маёмасьцяў.

Карупцыя

У час знаходжаньня на высокіх дзяржаўных пасадах здабыў рэпутацыю буйнога карупцыянэра. У 1858 годзе дзеля адной службовай паездкі ўзяў зь дзяржаўнага скарбу камандзіровачныя («прагоны») ува ўсіх трох ведамствах, дзе займаў пасады, за што атрымаў мянушку «трохпрагоннага». Дапамог старшыні Дзяржаўнага савету А. Арлову прадаць у дзяржаўны скарб дом, які Арлоў раней купіў за дзяржаўныя грошы. Паспрыяў прызначэньню свайго старэйшага сына на пасаду вяцкага губэрнатара. Выдзяліў ад імя падначаленага яму Ляснога ведамства грашовую ўзнагароду за «захаваньне лясоў» вяцкаму і ніжагародзкаму губэрнатарам. Пасаду ніжагародзкага губэрнатара на той час займаў родны брат Мураўёўва. Таксама прызначыў на кіроўную пасаду свайго пляменьніка А. Лашкарова.

Падтрымка прыгону

Адназначна адмоўна паставіўся да сялянскай рэформы 1861 году, якая мела на мэце вызваліць сялянаў ад прыгоннай залежнасьці. Разам з князем В. Далгарукавым стаў лідэрам групы найвышэйшых ураднікаў, хто рабіў усё магчымае, каб перашкодзіць вызваленьню сялянаў. Аднак ня меў дастатковага ўплыву, каб спыніць рэформу: галоўным яе рухавіком стаў вялікі князь Канстанцін Мікалаевіч.

Русіфікацыя Вялікага Княства Літоўскага

Міхаіл Мураўёў: Біяграфія, Ацэнкі, Заўвагі 
Характэрная мураўёўка з купаламі-цыбулінамі, шатрамі, какошнікамі і інш.

У сьнежні 1830 году даслаў маскоўскаму гаспадару Мікалаю I лічбу, у якой настойліва рэкамэндаваў забараніць выкарыстаньне ў справаводзтве Магілёўскай губэрні Статуту Вялікага Княства Літоўскага. Загад Урадаваму Сэнату аб скасаваньні Статуту выйшаў ужо 1 студзеня 1831 году.

У адмысловай запісцы ад 22 сьнежня 1830 году на імя Мікалая I пра асновы адукацыі на тэрыторыі Магілёўскай губэрні пераконваў гаспадара ў тым, што трэба адхіліць ад навучальна-выхаваўчага працэсу каталіцкіх сьвятароў і цалкам перавесьці адукацыйны працэс на расейскую мову. У асобнай запісцы таксама рэкамэндаваў зачыніць Віленскі ўнівэрсытэт як месца навучаньня шмат каго зь неляяльных грамадзянаў.

Міхаіл Мураўёў: Біяграфія, Ацэнкі, Заўвагі 
Пакараньне паўстанцаў на шыбеніцах

Браў удзел у здушэньні паўстаньня 1830—1831 гадоў і наступных за ім рэпрэсіях. Выслаў у Сыбір князя Рамана Станіслава Сангушку. У 1832 годзе звольніў дырэктара вучэльняў Аляксея Сухадольскага. У 1833 годзе арыштаваў настаўніка матэматыкі ксяндза Ляскоўскага і двух вучняў другой клясы Гарадзенскай дамініканскай гімназіі. Пастанавіў выслаць ксяндза Зяленку. У выніку дамогся ліквідацыі дамініканскага кляштару і закрыцьця гімназіі пры ім. У ліпені 1833 году зацьвердзіў вырак аб павешаньні паўстанца Міхала Валовіча. У красавіку 1834 году замест зачыненай дамініканскай гімназіі адкрыў новую расейскую, дзе настаўнікамі сталі асобы расейскага паходжаньня.

Актыўна спрыяў япіскапу Ёсіфу Сямашку ў справе ўсталяваньня іканастасаў ува ўніяцкіх цэрквах. У 1833 годзе падаў запіску пра патрэбу запясьпечваць духавенства зь дзяржаўнага скарбу. У 1835 годзе ліквідаваў базылянскі манастыр у Чарлёне.

Міхаіл Мураўёў: Біяграфія, Ацэнкі, Заўвагі 
Расстрэл каталіцкага сьвятара Зямацкага на загад Мураўёва, 5.06.1863 г.

У час нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў атрымаў прызначэньне на генэрал-губэрнатара Паўночна-Заходняга краю з надзвычайнымі паўнамоцтвамі. На гэтай пасадзе жорстка змагаўся з паўстанцамі. Сярод іншага, 2 чэрвеня 1863 году ў адмысловым лісьце настаяў на публічным расстрэле каталіцкага сьвятара Раймунда Зямацкага за чытаньне ў касьцёле Маніфэсту Літоўскага паўстанцкага ўраду (вырак выканалі 5 чэрвеня), а першай ахвярай стаў ксёндз Станіслаў Ішора, расстраляны 3 чэрвеня. Неўзабаве 13 чэрвеня расстралялі ксяндза Адама Фалькоўскага — таксама толькі за чытаньне ў касьцёле Маніфэсту паўстанцаў. Шырока практыкаваў канфіскацыю маёмасьці і абкладаньне ўсёй шляхты вялікім «ваенным падаткам». У дадатак да тысячаў чалавек, якія загінулі ў баях, згодна з пастановамі трыбуналаў пакараў сьмерцю 128 паўстанцаў (у тым ліку нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага) і выслаў у Сыбір, паводле розных падлікаў, ад 2500 да 9423 чалавек.

Шырокую вядомасьць атрымаў дэвіз, які прыпісваюць Мураўёву:

Міхаіл Мураўёў: Біяграфія, Ацэнкі, Заўвагі 

Што не дарабіў расейскі штык — даробіць расейская школа і царква

Міхаіл Мураўёў: Біяграфія, Ацэнкі, Заўвагі 

Меў варожае стаўленьне да беларускай мовы: У Паўночна-Заходнім краі так званую беларускую мову неабходна звесьці на нішто, бо калі гэтага не зрабіць, яна бесьперапынна будзе інсьпірыраваць думку пра асобны беларускі народ і пра права гэтага народа на этнічную самастойнасьць і нацыянальна-дзяржаўную сувэрэннасьць, чаго дапусьціць нельга.

Запрасіў у Вільню прадстаўніка кансэрватыўнага кірунку ў «западно-руссизме» Ксенафонта Гаворскага і спрыяў пераносу яго кіеўскага выданьня «Вестник Юго-Западной и Западной России» пад новай назвай «Вестник Западной России». Аднак, нягледзячы нават на ўвядзеньне абавязковай падпіскі для духавенства і службоўцаў, часопіс ня меў папулярнасьці, і ў 1871 годзе яго закрылі.

Стаў ініцыятарам маштабнага будаваньня цэркваў-мураўёвак на тэрыторыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага, якія ўзводзіліся паводле тыповых праектаў і мусілі ўвасобіць праваслаўна-расейскія і царкоўна-традыцыйныя рысы архітэктуры Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Іхнае будаваньне мела вызначальную ідэйна-палітычную ролю ў справе маскалізацыі беларусаў:

Міхаіл Мураўёў: Біяграфія, Ацэнкі, Заўвагі  Праваслаўныя бажніцы маюць быць адвечнымі сьведкамі вялікай эпохі адраджэньня расейскай народнасьці ў Паўночна-Заходнім краі, спрадвеку расейскім, які доўгі час пакутаваў пад прыгнётам лацінска-польскай прапаганды. Міхаіл Мураўёў: Біяграфія, Ацэнкі, Заўвагі 
Міхаіл Мураўёў: Біяграфія, Ацэнкі, Заўвагі 
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Менску да (налева) і па (направа) маскоўскай перабудове

У гэты ж час ажыцьцяўлялася масавае зьнішчэньне старажытных праваслаўных цэркваў Вялікага Княства Літоўскага, а таксама перабудова ў стылі архітэктуры Маскоўскай дзяржавы колішніх рымска-каталіцкіх, уніяцкіх і нават спрадвеку праваслаўных сьвятыняў. Падобным чынам Маскоўская царква імкнулася абазначыць «кананічную» тэрыторыю. Фінансавалася гэтая справа з сродкаў, сабраных з удзельнікаў паўстаньня ў выглядзе штрафаў і кантрыбуцыяў. У выніку падобных рэканструкцыяў адбывалася зьнявечаньне кампазыцыяў і стылёвага разьвязку помнікаў архітэктуры, зьнішчаліся высокамастацкія фрэскі, алтары, амбоны і інш.

Зьвяртаючыся да шляхты колішняга Вялікага Княства Літоўскага казаў:

Міхаіл Мураўёў: Біяграфія, Ацэнкі, Заўвагі 

Забудзьцеся пра наіўныя летуценьні і мары, панове, і помніце, што калі вы ня станеце тут сваімі думкамі і пачуцьцямі расейцамі, вы будзеце іншаземцамі і мусіце тады пакінуць гэты край

Міхаіл Мураўёў: Біяграфія, Ацэнкі, Заўвагі 

Падтрымка летувіскай мовы

Міхаіл Мураўёў: Біяграфія, Ацэнкі, Заўвагі 
Жамойцкі (летувіскі) буквар, выдадзены ў 1864 годзе на загад Мураўёва-вешальніка

1 лютага 1864 году ў сваім цыркуляры дазволіў «незалежна ад расейскай мовы навучаньне мове жамойцкай як мясцовай гаворцы, а таксама і катэхізму на гэтай мове» (рас. «независимо от русского языка обучение языку жмудскому как местному наречию, а также и катехизису на этом языке»), а 5 лютага 1865 году выдаў загад «прапанаваць біскупу Валанчэўскаму, пад асабістым яго назіраньнем неадкладна распарадзіцца складаньнем зборніка або перакладу на жамойцкую мову пропаведзяў Бялабрэскага і Філіпецкага» (рас. «предложить епископу Волончевскому, под личным его наблюдением немедленно распорядиться составлением сборника или перевода на жмудский язык проповедей Бялобрежского и Филипецкого»).

Яшчэ 29 верасьня 1863 году жамойцкі біскуп Мацей Валанчэўскі (Валанчус) выступіў у Коўне з прамовамі па-польску і па-жамойцку, дзе «выкрываў усе дзеяньні, якія стымулявалі анархію і паўстаньне, раіў скарыстацца бязьмежнай міласьцю імпэратара, пакінуць паўстанцкія банды і зьявіцца з пакаяньнем перад уладамі; вучыў быць верным і прыхільным да законнай улады».

Апошнія гады

1 траўня 1865 году Мураўёва звольнілі з пасады губэрнатара Паўночна-Заходняга краю з максымальна магчымым ушанаваньнем: яму надалі тытул графа з найменьнем «Віленскі» і ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Расейскай імпэрыі — Сьвятога Андрэя Першазванага. Пры звальненьні з пасады ён нагадаў маскоўскаму гаспадару пра патрэбу ўзмацненьня ролі Маскоўскай царквы ў колішнім Вялікім Княстве Літоўскім:

Міхаіл Мураўёў: Біяграфія, Ацэнкі, Заўвагі 

Я растлумачыў Яго Вялікасьці, што край гэты ўтрымліваецца за намі сілаю зброі і трэба было б яго цяпер аб'яднаць маральна-палітычна-рэлігійным элемэнтам

Міхаіл Мураўёў: Біяграфія, Ацэнкі, Заўвагі 

У красавіку 1866 году Мураўёўва прызначылі старшынём сьледчай камісіі ў справе замаху на маскоўскага гаспадара з боку Дзьмітрыя Каракозава.

Памёр 29 жніўня (10 верасьня) 1866 году ў Пецярбурзе. Спачыў у Аляксандра-Неўскай Лаўры.

Ацэнкі

Адзін з начальнікаў Мураўёва князь Пётар Далгарукаў зазначаў высокую працаздольнасьць і эфэктыўнасьць свайго падначаленага, аднак пры гэтым вельмі нізка ацэньваў ягоныя маральныя якасьці:

Міхаіл Мураўёў: Біяграфія, Ацэнкі, Заўвагі  Пачуцьцё асабістай годнасьці, гонар, сумленьне — для яго толькі пустыя словы. Ягоная рэлігія — улада і грошы. Міхаіл Мураўёў: Біяграфія, Ацэнкі, Заўвагі 

16 красавіка 1866 году на абедзе ў Ангельскім клюбе Мікалай Някрасаў зачытаў оду, прысьвечаную Мураўёву: «Бокал заздравный поднимая, Еще раз выпить нам пора Здоровье миротворца края! Так много ж лет ему! Ура!». Пры гэтым частка расейскіх літаратараў (Леў Талстой, Фёдар Цютчаў і інш.) падтрымлівалі пазыцыю Някрасава, частка — яго моцна раскрытыкавалі. Расейскі пісьменьнік Карней Чукоўскі ў творы «Паэт і кат» зьвярнуў увагу на крывадушнасьць Някрасава, які з аднаго боку заклікаў моладзь змагацца за свабоду, а зь іншага прасіў Мураўёва узмацніць тэрор і заклікаў яго да новых пакараньняў сьмерцю і такім чынам здрадзіў той моладзі.

Міхаіл Мураўёў: Біяграфія, Ацэнкі, Заўвагі 
Карыкатура на помнік Мураўёву-вешальніку ў Вільні, 1898 г.

Расейскі пісьменьнік Аляксандар Герцэн даў наступную ацэнку поглядам, справам і вонкаваму выгляду Мураўёва:

Міхаіл Мураўёў: Біяграфія, Ацэнкі, Заўвагі  Такой мастацкай адпаведнасьці паміж зьверам і яго вонкавым выглядам мы ня бачылі ні ў статуях Банароці, ні ў бронзе Бэнвэнута Чэліні, ні ў клетках заалягічнага саду… Кат, замест кляйма, адзначыць сваімі рысамі паўшую частку расейскага грамадзтва, тую, якая пляскае ў далоні пакараньням сьмерцю, як перамогам, і выбрала гэтага вырадка сваім вялікім дзеячом. Усе брыльянты імпэратарскай кароны і ўвесь алей памазаньня ня выратуюць венчаны лоб чалавека, які адшукаў дзесьці закінутага людаеда, каб яго паслаць на «ўлагоджваньне» няшчаснага краю. Міхаіл Мураўёў: Біяграфія, Ацэнкі, Заўвагі 

Польскія гісторыкі называлі Мураўёва-вешальніка «новым расейскім Чынгісханам». Сучасьнік Мураўёва В. Пшыбароўскі апісваў яго наступным чынам: «Ён меў найгоршую рэпутацыю злодзея, рэакцыянэра <…> Партыя Заходнікаў шчыра яго ненавідзіла за гультайства і мангольскія капрызы, Славянафілы пагарджалі ім, зрэшты, не маглі лічыць сваім, бо ён ня меў на гэты конт ніякай дакладнай рэпутацыі, апрача адной, каб напоўніць уласную кішэню і задаволіць свае арыентальныя амбіцыі. Ня меў сяброў, усе яго не цярпелі, а яго маленькая тоўстая фігура, нездарова налітая, пасаджаная на кароткія ножкі, з апухлым, хваравіта-шэрым тварам, з выразам бульдога і мангольска-маскоўскім тыпам, з тыгрынымі вочкамі, круглымі і бліскучымі, як у зьмяі, сваім выглядам выклікала агіду».

Міхаіл Мураўёў: Біяграфія, Ацэнкі, Заўвагі 
Карыкатура на помнік Мураўёву-вешальніку ў Вільні, каля 1900 г.

Захаваліся сьведчаньні, што сам Мураўёў ганарыўся сваёй мянушкай «вешальнік»: маючы на ўвазе павешанага ў 1826 годзе на царскі загад рэвалюцыянэра-дзекабрыста Сяргея Мураўёва-Апостала, віленскі генэрал-губэрнатар любіў паўтараць: «Я ня з тых Мураўёвых, якіх вешаюць, а з тых, якія самі вешаюць».

У канцы XIX ст. расейскія ўлады і структуры Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) спрабавалі стварыць культ асобы Мураўёўва. У 1895 годзе ў віленскім прадмесьці Сьніпішках на Кальварыйскай вуліцы ўрачыста адкрылі царкву-школу ў імя Мураўёўва, а ў 1900 годзе ў ягоны гонар асьвяцілі будынак царкоўна-прыходзкай школы ў Горадні. Апроч таго, шырокая прапагандысцкая кампанія разгарнулася ў афіцыйным друку. Некаторыя матэрыялы таго часу зьяўляюцца яскравым прыкладам расейскай шавіністычнай публіцыстыкі: «Сям’я не бяз вырадка» — гаворыць прыслоўе. У нашай славянскай сям’і такім вырадкам зьяўляюцца, бяз сумневаў, палякі <…> расейскі чалавек — усечалавек <…> нездарма мы — Сьвятая Русь <…> Адзін толькі М. Мураўёў, не баючыся ні Эўропы, ні дамарослых нашых лібэралаў сьмела і адкрыта сказаў, што тут [у колішнім Вялікім Княстве Літоўскі] Расея і даў дарогу расейцам. Кульмінацыяй гэтай кампаніі стала ўсталяваньне ў 1898 годзе помніка Мураўёўву ў Вільні. Напярэдадні, у час і па адкрыцьці помніка сярод віленчукоў пашыраліся праклямацыі і адозвы антымураўёўскага зьместу. Вобраз помніка Мураўёву-вешальніку стаў цэнтральным адразу ў некалькіх карыкатурах. Неўзабаве да помніка мусілі прыставіць гарадавога, які фактычна ахоўваў яго ад месьцічаў. Нагодай да гэтага стала акцыя пратэсту, апісаньне якой пакінула беларуская грамадзкая дзяячка Паўліна Мядзёлка: «Каля помніка шпацыруе ўзад і ўперад гарадавы. <…> Ён паявіўся пасьля адной штукі, якую выкінула віленская моладзь. Набралі хлопцы ў бойні трыбухаў і кішок, ноччу абляпілі імі помнік з галавы да ног, а на пастамэнт вылілі некалькі бутэлек валерыянкі. Зляцеліся з ўсяго места сабакі да трыбухаў, а каты на пах валерыянкі. І што там тварылася ў падножжа помніка, можна сабе ўявіць! З таго часу гарадавы днём і ноччу сьцеражэ гэты помнік».

У 1915 годзе пры падрыхтоўцы да эвакуацыі зь Вільні расейскія ўлады дэмантавалі помнік. Пазьней на яго месцы збудавалі грамадзкія прыбіральні. Мінімум адна зь іх існавала яшчэ ў 1990-х гадох.

27 лістапада 2016 году ў Менску ў царкве Покрыва Багародзіцы з бласлаўленьня кіраўніка Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату Паўла (Панамарова) прайшла канфэрэнцыя «Готов собою жертвовать…» (пазыцыянавалася арганізатарамі як навуковая), прысьвечаная памяці Мураўёва, якога назвалі «яскравай і выдатнай асобай». Загаднік катэдры царкоўнай гісторыі Менскай духоўнай сэмінарыі протаярэй Аляксандар Раманчук выступіў з дакладам, у якім разглядаў маральна-этычны аспэкт учыненага на загад Мураўёва публічнага забойства 8 каталіцкіх сьвятароў за «вуснае злачынства» — чытаньне ў касьцёлах Маніфэста нацыянальна-вызвольнага паўстаньня. У сваім дакладзе ён прыйшоў да наступнай высновы:

Міхаіл Мураўёў: Біяграфія, Ацэнкі, Заўвагі  Фактычна ён паставіў пытаньне, ці мае ў вачах Бога расейскі праваслаўны сьвет такую каштоўнасьць, каб дзеля яго караць сьмерцю каталіцкіх сьвятароў. Быўшы праваслаўным вернікам, ён адказаў на гэтае пытаньне станоўча і выканаў прысуды. Такім чынам ён пагадзіўся ў поўнай ступені несьці адказ за свае дзеяньні перад Богам у пытаньні выратаваньня душы. Такім чынам, мы ня можам адмаўляць, што граф Мураўёў, расстраляўшы 8 каталіцкіх ксяндзоў, выступіў у ролі расейскага рэлігійнага і нацыянальнага лідэра і тым зьдзейсьніў асабісты духоўны подзьвіг самаахвярнасьці. Міхаіл Мураўёў: Біяграфія, Ацэнкі, Заўвагі 

Беларускі гісторык Уладзімер Арлоў вызначае Мураўёва як «хітрага і бязьлітаснага царскага сатрапа <…>, які ня грэбаваў ніякімі сродкамі: дзейнічаў подкупамі і шантажом, падпісваў сьмяротныя выракі і загадваў заліваць магілы экскрэмэнтамі, каб не дапусціць там патрыятычных маніфэстацыяў». На думку беларускага гісторыка Сяргея Абламейкі, галоўным антыгероем беларускай гісторыі зьяўляецца не Мураўёў-вешальнік, а Ёсіф Сямашка, які «зрабіў найболей для перамогі „русского дела в Западном крае“…»

Беларускі літаратуразнавец і палітоляг Аляксандар Фядута ацэньвае Мураўёва наступным чынам: «Ні вялікім патрыётам, ні пачварай дэспатызму Міхаіл Мікалаевіч ня быў. <…> Жорсткі і валявы кіраўнік ў ім спалучаўся з карупцыянэрам, а патрыёт — з сапраўдным кар’ерыстам».

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Міхаіл Мураўёў БіяграфіяМіхаіл Мураўёў АцэнкіМіхаіл Мураўёў ЗаўвагіМіхаіл Мураўёў КрыніцыМіхаіл Мураўёў ЛітаратураМіхаіл Мураўёў Вонкавыя спасылкіМіхаіл Мураўёў12 кастрычнікаЁсіф (Сямашка)Паўночна-Заходні крайПаўстаньне 1863—1864 гадоўРасейская моваРасейская імпэрыяРусіфікацыя Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ДзейнікПробашчТытанікПалешукіПятро ДудоПарнафільм у ФранцыіІталіяGoogleФульда (рака)РэгіёнБеларуская мінуўшчына (часопіс)Міхась РудкоўскіМаладняк (часопіс)Майкрасофт(486958) 2014 MU69Адам МіцкевічБабруйскВыказьнікБлогОйча нашСтаніслаў ВалодзькаЛетувісыМарат МаркаўІван ЧыгрынаўЖырандоляМарына ВасілеўскаяБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтВячаслаў ЧамярыцкіЛяндварова1923ЛінкарБеларуская ВікіпэдыяВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)СяброўстваЖазэф Люі Гей-ЛюсакУладзімер Конан29 красавікаЛохГомельЯн ЧэрскіАльгерд БахарэвічНаваполацакСельская гаспадаркаЛетувіская моваФара Вітаўта (Горадня)16 красавікаГісторыя МагілёваЛетувізацыя2005РыекаМараторыйКампутарМіжнародны жаночы дзеньГісторыя беларускай мовыАрсень СкапецЯкуб КоласРоднае слова (часопіс)АдэсаЯкуб Наркевіч-ЁдкаПарнаграфія ў ІталііРэжым ЛукашэнкіЛеў СапегаЛявон ВашкоОндрэй ДудаСтаражытны РымМіхал Клеафас АгінскіРусіфікацыяГалоўная старонкаКарлес Пудждэмон🡆 More