Стоўпцы Касьцёл Сьвятога Казімера І Кляштар Дамініканаў

Касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII ст.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар дамініканаў
Краіна Беларусь
Места Стоўпцы
Каардынаты 53°28′38.30″ пн. ш. 26°43′56.60″ у. д. / 53.4773056° пн. ш. 26.7323889° у. д. / 53.4773056; 26.7323889 26°43′56.60″ у. д. / 53.4773056° пн. ш. 26.7323889° у. д. / 53.4773056; 26.7323889
Будаваньне 16231675 гады
Касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар дамініканаў
Стоўпцы Касьцёл Сьвятога Казімера І Кляштар Дамініканаў Касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

у Стоўпцах. Знаходзіўся ў цэнтры места, на Рынку. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. У 1960-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл (захаваліся падмуркі). Твор архітэктуры барока.

Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Касьцёл і кляштар дамініканаў у Стоўпцах у 1623 годзе фундавалі ваявода менскі Аляксандар Слушка і яго жонкай Соф’я Канстанцыя зь Зяновічаў. Да 1640 году манахі збудавалі драўляны жылы корпус кляштару і пачалі будаваць мураваны касьцёл.

З 1639 году кляштар атрымаў статус канвэнту, Стаўпецкая дамініканская місія ўваходзіла ў Рускую правінцыю сьвятога Яцка з цэнтрам у Львове. Першым прыёрам быў Фабіян Мілашэвіч, які ў 1640 годзе вярнуўся ў Стоўпцы кіраваць будаваньнем касьцёла (памёр у 1644 годзе да сканчэньня працаў і спачыў у асьвячонай у яго гонар новазбудаванай касьцельнай капліцы). З прычыны вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў касьцёл кансэкравалі толькі ў 1675 годзе.

У канцы XVІІІ ст. у мураваным кляштары месьціліся трапезная, архіў, бібліятэка (у 1804 годзе налічвала 79 кніг), дзейнічалі парафіяльная школа і шпіталь.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Стоўпцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1833 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканаў, у кляштарным корпусе разьмясьцілі жаночую вучэльню, а касьцёл пачаў дзейнічаць як парафіяльны. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1867—1883 гадох яны перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Будынак касьцёла пацярпеў ў Першую сусьветную вайну (згарэлі ўсе надбудаваныя купалы-цыбуліны).

Найноўшы час

У 1921 годзе ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы будынак касьцёла вярнулі каталікам, якія пачалі паступова яго аднаўляць. Будынак нязначна пацярпеў ад пажару ў час Другой сусьветнай вайны. У 1960-я гады савецкія ўлады зьнішчылі помнік.

Архітэктура

Касьцёл

Касьцёл — помнік архітэктуры раньняга барока. Гэта была 3-нэфавая прастакутная ў пляне базыліка з 2-вежавым галоўным фасадам. Вежы мелі аднолькавае на ўсю вышыню квадратнае папярочнае сечыва, што надавала ім манумэнтальнасьць. Звонку будынак адзначаўся сьціплым дэкорам: роўныя пілястры і нішы, бакавыя нэфы мелі аркавыя вокны-біфорыюмы. Вынікам маскоўскай перабудовы 2-й паловы XIX ст. стала зьніжэньне вежаў і іх завяршэньне купаламі-цыбулінамі. Над шчытом фасаду збудавалі шатровую званіцу таксама з купалам-цыбулінай. Яшчэ адзін купал-цыбуліну на васьмерыковым барабане паставілі над 2-схільным дахам цэнтральнага нэфа. Купаламі-цыбулінамі завяршылі прыбудаваны прытвор і арыгінальную далучаную да асноўнага аб’ёму з паўднёвага боку цэнтрычную капліцу Сьвятога Дамініка.

Асноўным дэкаратыўным элемэнтам інтэр’еру быў галоўны і 8 кулісных алтароў. Скляпеньні нэфаў і купал аздабляліся ляпнымі кесонамі і фрэскавай размалёўкай. У касьцёле захоўваліся шматлікія творы іканапісу і скульптуры высокамастацкай работы, партрэт фундатара Аляксандра Слушкі.

Кляштар

Кляштарны корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак з двума ўваходамі з бакоў.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Стоўпцы Касьцёл Сьвятога Казімера І Кляштар Дамініканаў ГісторыяСтоўпцы Касьцёл Сьвятога Казімера І Кляштар Дамініканаў АрхітэктураСтоўпцы Касьцёл Сьвятога Казімера І Кляштар Дамініканаў ГалерэяСтоўпцы Касьцёл Сьвятога Казімера І Кляштар Дамініканаў ЗаўвагіСтоўпцы Касьцёл Сьвятога Казімера І Кляштар Дамініканаў КрыніцыСтоўпцы Касьцёл Сьвятога Казімера І Кляштар Дамініканаў ЛітаратураСтоўпцы Касьцёл Сьвятога Казімера І Кляштар Дамініканаў Вонкавыя спасылкіСтоўпцы Касьцёл Сьвятога Казімера І Кляштар ДамініканаўБарокаМестаМураўёўкіРасейская праваслаўная царкваРасейская імпэрыяСтоўпцыСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Леанід ГалубовічТутэйшыя (п’еса)РумаВасіль ЖуковічГвінэяАнатоль ДзятлаўІзраільПростыя сказыНіл АрмстрангВільняВалошкаБеларуская ВікіпэдыяСьвятая ЛюцыяАльхіміяЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Полацак)ЛепельІгар СідарукУНІАНПячонкі (Менская вобласьць)Назоўнік.neП’ер НараВорша 1991Сям’яСлавія МазырЖабінкаЗакон ПарэтаБелыя ночы (аповесьць)Беларуская Народная РэспублікаГарэлкаWordPressВальдэмар ГутшэПалестынцыПадвойнае пранікненьнеВікіТрыбадызмПэнсіяЛетувіская моваЛацінкаЛеанід ДайнекаМіжнародны Суд ААНСяброўстваПрыпяцьГейсырЦэнтральная РУУС (Менск)Атлянтычны гандальЛюбушаныДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьЯтвідВіскіШтучны інтэлектСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаЎэмбліRSAФрыдрых ШылерНямігаЭнцыкляпэдыяПарнаграфія ў ІталііБаранавіцкі раёнКлеапатраБелазарБіткойнЖурналіст🡆 More