Берасьце Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі І Кляштар Бэрнардынак

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак
Краіна Беларусь
Места Берасьце
Каардынаты 52°04′44.74″ пн. ш. 23°39′30.33″ у. д. / 52.0790944° пн. ш. 23.658425° у. д. / 52.0790944; 23.658425 23°39′30.33″ у. д. / 52.0790944° пн. ш. 23.658425° у. д. / 52.0790944; 23.658425
Дата заснаваньня XVII ст.
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак на мапе Беларусі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак

Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Берасьці. Знаходзіцца ў Валынскім прадмесьці, на гістарычным Бэрнардынскім пляцы, пры ўтоку ракі Мухаўцу ў Буг. Твор архітэктуры віленскага барока.

Комплекс Берасьцейскага жаночага бэрнардынскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. Утвараў адзіны ансамбль з кляштарам бэрнардынаў. Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ўлады Расейскай імпэрыі сьпярша зачынілі кляштар, а потым зруйнавалі касьцёл. За савецкім часам зьнішчэньне помніка працягнулася. Да нашага часу захаваліся рэшткі кляштару і сутарэньні касьцёла, якія патрабуюць неадкладнай кансэрвацыі і рэстаўрацыі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Берасьце Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі І Кляштар Бэрнардынак 
Абмеры касьцёла
Берасьце Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі І Кляштар Бэрнардынак 
Драўляны кляштар бэрнардынак у Замухавеччы, XVII ст.

У 1623 годзе Алена Копаць з Дольскіх заснавала ў Берасьці кляштар бэрнардынак. Першыя будынкі былі драўлянымі і стаялі за гарадзкім валам. За часамі Паўночнай вайны (1655—1660) касьцёл і кляштар згарэлі. У 1659 годзе новыя драўляныя будынкі жаночага бэрнардынскага кляштару збудавалі побач з мужчынскім.

У 1720-я гады на месцы драўлянага пачалося будаваньне мураванага касьцёла паводле праекту архітэктараў Б. Мазуркевіча і А. Даўгялы. У 1750 годзе яго кансэкравалі ў гонар Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі. У 1755—1766 гадох берасьцейскі злотнік I. Місенгілевіч аздобіў галоўны алтар. У 1781 годзе побач з касьцёлам збудавалі мураваны кляштарны корпус.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Берасьце Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі І Кляштар Бэрнардынак 
Кляштар па руйнаваньні расейскімі ўладамі, 1855 г.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Берасьце апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У час будаваньня Берасьцейскай крэпасьці расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар. Пазьней будынкі перабудавалі пад шпіталь.

У пачатку XX ст. былы касьцёл зруйнавалі да сутарэньняў.

Найноўшы час

У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі кляштарны корпус.

У 1993 годзе помнік дасьледавалі археолягі Валянтын Собаль і А. Ліпніцкая. У апошнія гады яго дасьледаваньнем займаецца Ірэна Лаўроўская. Існуе праект рэстаўрацыі помніка.

Архітэктура

Берасьце Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі І Кляштар Бэрнардынак 
Сучасны стан помніка

Касьцёл

Касьцёл — 1-нэфавая базыліка (без трансэпта) з 2-вежавым фасадам-нартэксам і крыху больш нізкай прастакутнай апсыдай прэзьбітэрыюму. Памеры з поўначы на поўдзень 32,7 м, з усходу на захад — 15,7 м. Сутарэньні касьцёла на вышыні 2,3 м. Таўшчыня муроў — 2,8—3 м. Дах алтарнай апсыды з абодвух бакоў вылучаўся мураванымі франтонамі. Апсыда і закрысьція маюць прастакутную форму. Тарэц даху на галоўным фасадзе закрываўся фігурным франтонам. Сьцены падзяляліся аркавымі аконнымі праёмамі, аздобленымі ліштвамі.

Унутраная прастора перакрывалася паўцыркульнымі скляпеньнямі на падпружных арках. Інтэр’ер аздаблялі 6 пазалочаных разных алтароў. Падлога асноўнай прасторы выкладалася з цэглы, перад вялікім алтаром — з дрэва.

Кляштар

Кляштарны корпус — П-падобны ў пляне 2-павярховы будынак, які далучаўся да касьцёла з поўдня і ўтвараў замкнёны ўнутраны двор. Плян галерэйны. На першым паверсе месьціліся спавядальня, прыёмны пакой, кельля ігуменьні, трапезная, на другім паверсе — 13 манаскіх кельляў.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Берасьце Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі І Кляштар Бэрнардынак ГісторыяБерасьце Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі І Кляштар Бэрнардынак АрхітэктураБерасьце Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі І Кляштар Бэрнардынак ГалерэяБерасьце Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі І Кляштар Бэрнардынак КрыніцыБерасьце Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі І Кляштар Бэрнардынак ЛітаратураБерасьце Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі І Кляштар Бэрнардынак Вонкавыя спасылкіБерасьце Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі І Кляштар Бэрнардынак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Бісэксуальная парнаграфіяC (мова праграмаваньня)Ангельшчына1980.arСабакаПарнаграфія для жанчын2004БутывілТалін.bw67.my161370.gq70Надвор’е.kyЛітваРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022).plІнфарматыка38Гішпанія1134.vi.cvВільбутМарыя АнтуанэтаВіцебск1977.va.cx.sm.mdЖанна д’АркРадзівіл (імя)1957Чэлес.fjКінбурнская пярэспаТайляндГрупавы сэкс.bvЭліза АжэшкаПохваСарман.rwУладзімер ДубоўкаАтэны.nlІнструкцыя па трансьлітарацыіВалошка.laІндрыхЛетувізацыя2001.bh.id1.suФранцыяГенабальд1860Эйсмант (імя)Гісторыя беларускай мовыГістарызмМаксім ТанкКанадаВільня🡆 More