Ірына Лаўроўская: беларуская архітэктарка

Ірына Барысаўна Лаўроўская (нар.

1951, Берасьце, цяпер Беларусь) — беларуская архітэктарка і выкладніца.

Ірына Лаўроўская
Дата нараджэньня 8 лютага 1951(1951-02-08) (73 гады)
Месца нараджэньня Берасьце, СССР
Месца вучобы Берасьцейскі інжынэрна-будаўнічы інстытут
Занятак архітэктарка, гісторык, выкладчыца, грамадзкая дзяячка
Навуковая сфэра архітэктура, урбаністыка, мастацтвазнаўства
Месца працы
Вядомая як дасьледчыца архітэктуры старажытнага Берасьця
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства[d] (2006)
Навуковы кіраўнік Ежы Кавальчык

Доктарка мастацтвазнаўства ў галіне ўрбаністыкі і архітэктуры, грамадзкая дзяячка.

Адукацыя

Нарадзілася 8 лютага 1951 году ў Берасьці. Скончыла сярэднюю школу № 20 г. Берасьця, пасьля чаго паступіла на архітэктурны факультэт Берасьцейскага інжынэрна-будаўнічага інстытуту (сёньня — Берасьцейскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт). Па яго заканчэньні была разьмеркаваная ў Віцебск, але ўрэшце зноў вярнулася ў родны горад. Жыве ў Берасьці.

Праца і грамадзкая дзейнасьць

Да 1985 году працавала ў праектнай арганізацыі «Берасьцеграмадзянпраект», затым — у школе. У 19891999 гг. — старэйшы выкладчык катэдры мастацка-графічных дысцыплінаў Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У сяр. 1990-х выкладала па-беларуску курс «Гісторыя архітэктуры і сусьветнага мастацтва» у беларускім ліцэі пры Берасьцейскай філіі Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтру.

З канца 1980-х займаецца папулярызацыяй гісторыі старажытнага Берасьця і яго шматлікай архітэктурнай спадчыны. З 1989 г. — адзін з ініцыятараў і актывістаў грамадзкай кампаніі па ўратаваньні аднаго з сымбаляў сярэднявечнага Берасьця — кляштару бэрнардынак на тэрыторыі Валынскага прадмесьця ў крэпасьці. Уласна Ірына Лаўроўская ў канцы 1980-х як архітэктар ідэнтыфікавала руіны пабудоваў, якія пакінула пасьля расфармаваньня вайсковая частка, як рэшткі бэрнардынскага кляштару.

Адзін з заснавальнікаў і прэзыдэнт грамадзкага аб’яднаньня «Стары горад» ад моманту яго юрыдычнай рэгістрацыі ў органах улады ў студзені 1992 г. і да ліквідацыі арганізацыі ў красавіку 2007 паводле судовага рашэньня ў адказ на позву Ўпраўленьня юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму.

Як кіраўнік «Старога гораду» выступіла адным з ініцыятараў і арганізатараў Фэсту берасьцейцаў сьвету ў ліпені 1994 г., у якім прынялі ўдзел звыш 300 ураджэнцаў і былых жыхароў Берасьця і краю — беларусаў, палякаў, украінцаў, габрэяў, якія былі вымушаны пакінуць родны горад у розныя часы.

Зьўлялася сябрам БНФ, у 2000-ыя — сябра Сойму БНФ.

Навуковыя інтарэсы

Як дасьледніца гісторыі і архітэктуры Берасьця, праходзіла шэраг стажыровак у Беларусі і па-за яе межамі, працавала ў архівах Варшавы, Любліна, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Вільні, Львова і інш., публікавала артыкулы ў навуковай літаратуры і ў СМІ. Доктар габілітаваны. Абаранілася ў Варшаве, у верасьні 2006 г. у Інстытуце мастацтвазнаўства Польскай Акадэміі навук. Тэма навуковай працы (кіраўнік — праф. д-р Ежы Кавальчык): «Берасьце Літоўскі ў пэрыяд I Рэчы Паспалітай (1569-1795). Перамены ў пляніроўцы і архітэктура» («Brześć Litewski w okresie I Rzeczypospolitej (1569—1795). Przemiane przstrenne i architektura»).

Дасьледуючы гісторыю Берасьця, зьяўляецца адмыслоўцам у галіне ўрбаністыкі, сакральнай архітэктуры і архітэктуры барока, аўтар манаграфіі, навуковых і папулярных артыкулаў па гісторыі архітэктуры. Зьяўлялася рэдактарам гістарычнай рубрыкі «Exlusivus encyclopedia» у газэце «Брестский курьер», якую рыхтавала ГА «Стары горад».

Актыўна выступае па пытаньнях горадабудаўніцтва ў Берасьці, захаваньня комплексу пабудоваў у гістарычным цэнтры гораду, захаваньня калёніі імя Фэлікса Варбурга, ладзіць навуковыя сэмінары і грамадзкія кансультацыі. Старшыня Фонду «European Urban Institute» (зарэгістраваны ў Польшчы). Сябра грамадзкай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Навуковыя працы і публікацыі

  • Brześć Litewski w okresie I Rzeczypospolitej (1569—1795). Przemiany przestrzenne i architektura. (Манаграфія. Варшава, 2006).
  • «Белые пятна» культуры нашей. Судьба памятников истории и архитектуры Бреста (XIV—XIX вв.) // Архитектура и строительство Белоруссии. № 6 (94), ноябрь—декабрь, 1991. — С. 28—29,42—45.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ірына Лаўроўская АдукацыяІрына Лаўроўская Праца і грамадзкая дзейнасьцьІрына Лаўроўская Навуковыя інтарэсыІрына Лаўроўская Навуковыя працы і публікацыіІрына Лаўроўская КрыніцыІрына Лаўроўская Вонкавыя спасылкіІрына ЛаўроўскаяБерасьце

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Пітсбурскае пагадненьнеПтушкіПастава 69БайкаВасіль Быкаў.neДзень ЗямліБеларуская ПалічкаБеларуская мінуўшчына (часопіс)Геранім Друцкі-ЛюбецкіЧорны замак АльшанскіІван Шамякін31 траўняМасачусэцкі тэхналягічны інстытутВікіслоўнікОрдэн базылянаў Сьвятога ЯзафатаІгар ГрышчукМагілёўАльпыАнатоль СербантовічРэйтан (карціна Яна Матэйкі)БудынакГенадзь ПашкоўАлесь БачылаБанкаўскі рахунакАлбэртаАнатоль Сыс22 красавікаЭнэргіяМаксім БагдановічДэмакратыяІракМаркёрГарэлкаГаіціФэеноорд РатэрдамМаршы недармаедаўЛіпкі (этнаграфічная група)ПоўдзеньУ краіне райскай птушкіПанцеляймон ПанамарэнкаУніяцтваЛічэбнікБелая РусьАговаФранцішак СкарынаМіс СусьветВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)БавоўнаСтаніслаў ВалодзькаMac OSЯн ЧыквінСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікАльгімонтДрапежныя птушкіМесяц (каляндар)ПорнгабІндыяМасква7 (лік)БДСМISSNЭнцыкляпэдыяЮрась Шамецька26 красавікаБакаляўрБацькаўшчынаАнгельская моваАлесь ЯкімовічГомельская ратушаПарнаграфія ў ІталііКурыца🡆 More