Менск Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага І Кляштар Дамініканаў

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага
Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага
Краіна Беларусь
Места Менск
Каардынаты 53°54′12.8″ пн. ш. 27°33′32.6″ у. д. / 53.903556° пн. ш. 27.559056° у. д. / 53.903556; 27.559056 27°33′32.6″ у. д. / 53.903556° пн. ш. 27.559056° у. д. / 53.903556; 27.559056
Канфэсія каталіцтва
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Дата заснаваньня XVII стагодзьдзе
Дата скасаваньня 1950
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў
Менск Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага І Кляштар Дамініканаў Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Менску. Знаходзіўся на паўднёва-ўсходнім баку Высокага Рынку, на Дамініканскай вуліцы. Твор архітэктуры барока.

Комплекс Менскага дамініканскага кляштару займаў пляц плошчай каля 2 га, абмежаваны вуліцамі Дамініканскай, Валоцкай і Юраўскай. Утвараў архітэктурны ансамбль, які меў выразную прасторава-разгорнутую кампазыцыю: першы плян стварала высокая ўваходная брама, на другім — ішоў беспасярэдне галоўны фасад касьцёла, а ў якасьці своеасаблівага фону выступалі муры кляштарнага корпусу. У 1950 року савецкія ўлады ўшчэнт зруйнавалі кляштарныя будынкі. Да нашага часу захаваліся падмуркі і скляпеньні, што патрабуюць дэталёвага археалягічнага дасьледаваньня.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Менск Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага І Кляштар Дамініканаў 
Плян кляштару, да 1832 р.

У 1605 року ўдава ваяводы вэндэнскага Крыштапа Слушкі Соф’я (з Завішаў) фундавала ў Менску драўляны касьцёл, які ў 1605 року перайшоў да манахаў-дамініканаў. Паводле сьведчаньня Ўладзіслава Сыракомлі, першы менскі каталіцкі кляштар падтрымала шляхта, якая вярталася празь места з выправы на Маскву. Яна зладзіла збор у фонд кляштару, што атрымаў назву «капытковага». Гэта была плата за правядзеньне кожнага каня празь мескую заставу. Пазьней у інтэр’еры дамініканскага касьцёла зьмясьцілі восем гербаў ініцыятараў гэтага збору. Неўзабаве аднак здарыўся пажар, па якім у 1615 року ваявода менскі Пётар Тышкевіч падараваў манахам пляц да пабудовы мураваных будынкаў касьцёла і кляштару. На 1623 рок касьцёл упамінаецца як «нядаўна закладзены». Мяркуецца, што яго збудавалі ў 1620—1640 роках і асьвяцілі ў гонар Сьвятога Тамаша Аквінскага, найбольш славутага прадстаўніка дамініканскага ордэна, філёзафа і прапаведніка.

Менск Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага І Кляштар Дамініканаў 
У панараме места. Літаграфія Б. Лявэрня, 1840 р.

Дамініканскі касьцёл і кляштар знаходзіліся непадалёку ад паўднёвай лініі мескіх умацаваньняў — землянога вала з ровам і бастыёнамі. У другой палове XVII ст. кляштарны комплекс быў адным з абарончых фарпостаў места. У маскоўскіх дакумэнтах часоў вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) паведамляецца, што з касьцёла можна было весьці «полковой и подошвенный и мушкетный бой». Падарожнікі, якія праязджалі празь Менск, адзначалі пышнасьць і багацьце дамініканскага касьцёла, а стольнік Пятра I П. Талстой, які спыняўся тут у 1697 року, захапляўся ягоным арганам. Вядома, што ў 1692—1696 роках арганістам у касьцёле служыў К. Мурашкевіч, а з 1698 — К. Ластоўскі. Сёньня дакладна не вядома, колькі законьнікаў-дамініканаў было ў Менску ў першай палове XVII ст. Захаваліся толькі дакладныя зьвесткі пра канец XVIII ст. — на 1796 рок у кляштары знаходзіліся чатыры законьнікі.

Менск Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага І Кляштар Дамініканаў 
Высокі Рынак, малюнак XVIII ст.

У 1703 року завяршылася будаваньне новага кляштарнага комплексу, а ў 1709 року распачалася «рэстаўрацыя касьцёла, асабліва другой паловы нэфу, якую належала выраўняць разам з капліцамі астатняй часткі касьцёла». У XVIII ст. адбылася яшчэ адна рэканструкцыя касьцёла, дзеля чаго ігумен праваслаўнага манастыра Сьвятых Пятра і Паўла М. Данілеўскі аддаў дамініканам у арэнду цагельню ва ўрочышчы Мядзьведжыне. У 1781 року менскі бургамістар і старшыня цэху муляроў М. Макарэвіч склаў кантракт з пробашчам Б. Рыбчынскім на будаўнічыя працы. У выніку рэканструкцыяў XVIII ст. кляштарны комплекс атрымаў незвычайную «ансамблевую» кампазыцыю — стварэньне двух плянаў-кулісаў, разгорнутых у прасторы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 рок), калі Менск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. З утварэненем Менскай дыяцэзіі ў 1798 року частку корпусу дамініканскага кляштару перадалі пад рэзыдэнцыю біскупа.

Менск Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага І Кляштар Дамініканаў 
Валоцкая вуліца, удалечыні на рагу з Дамініканскай — касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага, 1865 р.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня 1830—1831 рокаў 19 ліпеня 1832 року расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, касьцёл пачаў дзейнічаць як парафіяльны пад тытулам Найсьвяцейшай Тройцы. У 1840-я рокі кляштарныя будынкі перабудавалі пад каталіцкую сэмінарыю, але па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 рокаў з 1869 року расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл і перабудавалі комплекс пад вайсковыя кашары. Дзесьці на працягу XIX ст. касьцёл страціў свае бакавыя вежы. У 1880-я рокі зьявіўся праект прыстасаваньня былой дамініканскай сьвятыні пад мескі тэатар, аднак яго не ажыцьцявілі. У пачатку XX ст. касьцёл выкарыстоўваўся менскім пажарным дэпо. Каля 1907 року верх франтона касьцёла разабралі, а на ягоным месцы зьявілася драўляная назіральная пажарная вышка.

Найноўшы час

Менск Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага І Кляштар Дамініканаў 
Дамініканская вуліца, направа касьцёл. Здымак 2-й пал. XIX ст.

5 ліпеня 1926 року ўлады Беларускай ССР узялі комплекс касьцёла і кляштару дамініканаў пад ахову дзяржавы. У часе заняцьця Менску савецкімі войскамі ў 1944 року кляштарны комплекс атрымаў пашкоджаньні. У 1945 року Нямеччына выплаціла СССР кантрыбуцыю на аднаўленьне помніка архітэктуры, а ў канцы 1940-х рокаў праводзіліся працы першаснай кансэрвацыі касьцёла. Аднак у 1950 року савецкае кіраўніцтва канчаткова зацьвердзіла новы генэральны плян Цэнтральнай плошчы, паводле якога пасярод яе ўзводзіўся манумэнт Сталіну, а на месцы колішняга кляштару разьбіваўся сквэр.

Пад покрывам ночы, у 1950 року савецкія ўлады ўзарвалі выдатны помнік архітэктуры. Ягоныя камені выкарысталі для падмуркаў новых будынкаў Менску. У 1985 року на Кастрычніцкай плошчы пачалі будаваць Палац Рэспублікі паводле праекту аўтарскага калектыву пад кіраўніцтвам Міхаіла Пірагова, ураджэнца Краснаярскага краю Расеі, які пераехаў у Беларусь у 1975 року. У 1986 року археолягі адкапалі падмуркі дамініканскага касьцёла Сьвятога Тамаша Аквінскага. Ягоныя сьцены месцамі дасягалі 3-мэтровай таўшчыні, на фасадах выявілі байніцы ніжняга бою, прыстасаваныя для страляніны з мушкетаў. Зянон Пазьняк, які браў удзел у раскопках, у адным з артыкулаў прыгадваў, што калі археолягі дабраліся да пласта XVII ст., то выявілі некалькі дзясяткаў шкілетаў з праламанымі альбо прастрэленымі чарапамі.

Менск Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага І Кляштар Дамініканаў  Вонкавыя выявы
Менск Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага І Кляштар Дамініканаў  Раскопкі падмуркаў касьцёла ў 2-й пал. 1980-х рокаў.

У 2000-я рокі зьявіўся праект аднаўленьня касьцёла Сьвятога Тамаша Аквінскага на захаваных да нашага часу падмурках. Спэцыялісты архітэктурнай сэкцыі Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Андрэй Ларры і Антон Вантух на падставе навукова-дасьледчых матэрыялаў распрацавалі эскізную прапанову аднаўленьня помніка. У 2011 року Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры падрыхтавала зварот да ўладаў Менску з навуковым абгрунтаваньнем гэтай прапановы.

Архітэктура

Менск Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага І Кляштар Дамініканаў 
Рэканструкцыя кляштарнага комплексу. Малюнак В. Сташчанюка

Касьцёл

Элемэнтам-дамінантай кляштарнага комплексу зьяўляўся касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага, які займаў кутняе становішча ў ягонай плянавальнай структуры.

Менск Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага І Кляштар Дамініканаў  Вонкавыя выявы
Менск Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага І Кляштар Дамініканаў  Эскізная прапанова аднаўленьня касьцёла Сьвятога Тамаша Аквінскага.

Касьцёл — помнік архітэктуры стылю барока, збудаваны паводле канону 3-нэфавай 6-слуповай бязьвежавай базылікі з 2 капліцамі ў паўднёва-заходніх частках бакавых нэфаў. Высокі карабель будынка на галоўным фасадзе завяршаў шмат’ярусны фігурны шчыт, моцна падзелены карнізнымі пасамі, руставанымі пілястрамі, плястычнымі ліштвамі лучковых і аркавых аконных праёмаў, бакавымі валютамі, дэкаратыўнымі вазамі і інш. Маляўнічасьць фасаду значна ўзбагачвалі купальныя 8-гранныя ратонды-капліцы над бакавымі нізкімі нэфамі. З паўночна-заходняга фасаду да апсыды далучалася прастакутная ў пляне закрысьція.

Цэнтральны нэф перакрыўся цыліндрычнымі скляпеньнямі, бакавыя — крыжовымі. Інтэр’ер упрыгожвалі фрэскавая размалёўка і барокава-ракайльныя стукавыя алтары — галоўны і 12 кулісных каля 6 міжнэфавых слупоў. Вялікі алтар з абразом Сьвятога Тамаша быў на «сьцяне ў оптыцы маляваны», налева ад яго знаходзіліся алтары Панны Марыі Ружанцовай, Сьвятога Тадэвуша, Сьвятой Барбары, Сьвятога Вінцэнта, Сьвятой Кацярыны і Сьвятога Міхала; направа — алтары Ўкрыжаваньня, Сьвятога Дамініка, Беззаганнага Зачацьця Панны Марыі, Сьвятога Яцка і Сьвятога Яна Непамука. Яшчэ 2 алтары былі ў капліцах; у левай, фундацыі Глябовічаў, — пад тытулам Сьвятой Марыі Магдалены, у правай, расьпісанай фрэскамі Мукі Пана, фундацыі Завішаў, — пад тытулам Маці Божай Балеснай. Таксама на гзымсах мелася 8 ляпных гербаў фундатараў і апекуноў кляштару.

Менск Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага І Кляштар Дамініканаў 
Кляштарная брама

На хорах над нартэксам стаяў найбольшы і напрыгажэйшы ў Менску арган — на 24 галасы. У 1830-х роках паслухаць арган у дамініканскі касьцёл прыходзіў будучы кампазытар Станіслаў Манюшка, які жыў у будынку насупраць.

Брама

На адлегласьці перад галоўным фасадам касьцёла стаяла незвычайная ўваходная брама, якая складалася зь дзьвюх сымэтрычных 3-ярусных вежаў-званіцаў з арыгінальным завяршэньнем у выглядзе чатырох дыяганальна разьмешчаных магутных валютаў, увенчаных барокавымі сыгнатуркамі. Вежы злучаў уваходны портык, вырашаны накшталт трыюмфальнай аркі.

Кляштар

Кляштарны корпус — прастакутны ў пляне выцягнуты 2-павярховы будынак калідорнага пляну з высокім вальмавым дахам — далучаўся пад простым кутом да прэзьбітэрыюма і канца бакавога нэфа касьцёла і зьліваўся зь ім у адзіны манумэнтальны і строгі масіў. Цэнтральная частка фасаду вылучалася рызалітам. Памяшканьні кляштару перакрываліся крыжовымі скляпеньнямі.

Апроч мураванага кляштарнага корпусу, існавалі драўляныя гаспадарчыя пабудовы: 1-павярховы дом з калідорам, падзелены на кухню зь пякарняй і жытло для прыслугі (1825); пуня са стайняй на 4 кані і хлеў (1833 рок); амбар, зьвязаны зь лядоўняй (1823 рок); студня з павецьцю на чатырох слупах (1833 рок). У паўночна-заходняй частцы пляцу знаходзіўся сад.

Кляштарныя пабудовы разам з садам займалі пляц 9949,5 м², апроч таго існавалі ўладаньні ў іншых частках Менску, якія агулам складалі 5445 м² і здаваліся ў арэнду месьцічам.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
  • Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
  • Габрусь Т. Святыні ордэна прапаведнікаў // Наша Вера. № 3 (25), 2003 г.
  • Каталіцкія святыні. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. Частка I / Тэкст і фота А. Яроменкі. — Менск: «Про Хрысто», 2003. — 256 с.: іл. ISBN 985-6628-37-7.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
  • Пазняк З. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў. — Менск: Нар. асвета, 1985. — 111 с.: іл.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
  • Денисов В. Н. Площадь Свободы в Минске. — Мн.: Полымя, 1985. — 80 с.
  • Слюнькова И. Н. Монастыри восточной и западной традиций: Наследие архитектуры Беларуси / Рос. акад. архитектуры и строит. наук. — М.: Прогресс-Традиция, 2002. — 600 с.: ил. ISBN 5-89826-093-5.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Менск Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага І Кляштар Дамініканаў ГісторыяМенск Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага І Кляштар Дамініканаў АрхітэктураМенск Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага І Кляштар Дамініканаў ГалерэяМенск Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага І Кляштар Дамініканаў ЗаўвагіМенск Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага І Кляштар Дамініканаў КрыніцыМенск Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага І Кляштар Дамініканаў ЛітаратураМенск Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага І Кляштар Дамініканаў Вонкавыя спасылкіМенск Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага І Кляштар Дамініканаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Бэрыль (элемэнт)Хаджалінская разьняСаборЗанатоўкі пра РагнедуУладзімер БутрамееўХрысьціянстваКліматДавыд ГарадзенскіГогельСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікДом-музэй Элізы АжэшкіЧас Unix1612Сынт-НікаляасЛітаратарЯнка ЧарапукДарожныя знакі БеларусіСевершчынаВіды сувязі словаўНіна Мацяш640РужанецСакавікСэксДзяніс МарціновічПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуГіль (імя)БайструкГеаграфічныя каардынатыЯгор МешчаракоўКарупцыяЧФДзейнікСатанаГаляцэнскі каляндарВершаваны памерБазыліка Сьвятога ПятраКрывічыЛязьбійская парнаграфіяАндрэй ХадановічКаляндар БагаіМарат МаркаўТадэвуш КасьцюшкаСавігін800Славянскія мовыАснова словаМіхась ЗарэцкіВасіль БыкаўРАУСАлаіза ПашкевічМагістраль М10 (Беларусь)КіншФёдар ДастаеўскіДзяжаНаша НіваЛітваАнальны сэксАзэрбайджанАляксей НавальныПрапойск🡆 More