Капліца-Пахавальня Паскевічаў

Помнік гісторыі
Капліца-пахавальня Паскевічаў
Капліца-пахавальня Паскевічаў
Капліца-пахавальня Паскевічаў
Краіна Беларусь
Места Гомель
Каардынаты 52°25′26″ пн. ш. 31°01′06″ у. д. / 52.42389° пн. ш. 31.01833° у. д. / 52.42389; 31.01833 31°01′06″ у. д. / 52.42389° пн. ш. 31.01833° у. д. / 52.42389; 31.01833
Канфэсія праваслаўе
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Аўтар праекту Яўген Іванавіч Чарвінскі[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Капліца-пахавальня Паскевічаў на мапе Беларусі
Капліца-пахавальня Паскевічаў
Капліца-пахавальня Паскевічаў
Капліца-пахавальня Паскевічаў
Капліца-Пахавальня Паскевічаў Капліца-пахавальня Паскевічаў на Вікісховішчы

Капліца-пахавальня Паскевічаў — помнік гісторыі другой паловы XIX ст. (мураўёўка) у Гомлі. Знаходзіцца на высокім беразе ракі Сажа, на тэрыторыі палацава-паркавага ансамблю Румянцавых і Паскевічаў побач з саборнай царквой Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

Мураваную капліцу-пахавальню Паскевічаў збудавалі ў 1870—1889 гадох паводле праекту акадэміка архітэктуры Яўгена Чарвінскага (рысункі выканаў архітэктар Майблюм). Будаўнічымі работамі кіравалі архітэктары Максымільян Мэсмахер і Оскар Вэгенэр. Дэкаратыўныя работы праводзіліся мясцовымі майстрамі пад кіраўніцтвам мастака Сяргея Садзікава.

У 1889 годзе ў капліцы перапахавалі генэрал-фэльдмаршала Івана Паскевіча (1782—1856) і яго жонку Лізавету з Грыбаедавых. Сюды ж перавезьлі парэшткі Фёдара Рыгоравіча Паскевіча і Ганны Карабанькі. У 1903 годзе ў капліцы спачыў яе фундатар Фёдар Паскевіч (1823—1903).

У 1971—1975 і 2008—2016 гадох праводзілася рэстаўрацыя капліцы.

Архітэктура

Прыклад маскоўска-яраслаўскага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта цэнтрычнае квадратнае ў пляне вежападобнае збудаваньне. Яго сылюэт фармуе 5 пазалочаных купалоў-цыбулінаў у завяршэньні 8-граннага шатра з 4 аконнымі праёмамі каля яго аснаваньня. На паўднёвым фасадзе прастакутны ўваходны праём вылучаецца аркавым парталам з слупамі-бочкамі, астатнія грані праразаюцца невялікімі аконнымі праёмамі ў такіх жа ліштвах. Пакрытыя вохрыстай цэглай фасады аздабляюцца керамічнымі дэталямі і каляровай маёлікай. У дэкоры выкарыстоўваюцца бочкападобныя і вітыя слупы, закамары, падзоры, ажурныя крыжы.

Унутраная прастора афармляецца пліткай расьліннага арнамэнту, аконныя адхілы пакрываюцца размалёўкай, алтар з чорнага мармуру. Лябрадарытам пакрывалася і ўнутраная цокальная частка сьценаў. Сьцены аздабляліся арнамэнтальнай размалёўкай.

Побач з капліцай знаходзіцца ўваходная надбудова ў капліцу-пахавальню ў выглядзе кампактавага прастакутнага аб’ёмам, вальмавы дах якой завяршаецца купалам-цыбулінай. Усярэдзіне месьцяцца сходы ў пахавальню. Яе тарцовая сьцяна афармляецца мазаічным з каляровай смальты пано з выявамі двух анёлаў. У сьценах былі мэмарыяльныя пліты зь імёнамі пахаваных тут Паскевічаў.

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

Капліца-Пахавальня Паскевічаў  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  310Г000044

Tags:

Капліца-Пахавальня Паскевічаў ГісторыяКапліца-Пахавальня Паскевічаў АрхітэктураКапліца-Пахавальня Паскевічаў ГалерэяКапліца-Пахавальня Паскевічаў КрыніцыКапліца-Пахавальня Паскевічаў ЛітаратураКапліца-Пахавальня Паскевічаў Вонкавыя спасылкіКапліца-Пахавальня Паскевічаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МэдыяВікіАндрэй КурэйчыкПГісторыя БеларусіТацяна СапачМаладосьць (часопіс)Уладзімер Арлоў (гісторык)Андрусь ГорватСемівалокіУніфікаваная назва рэсурсуМедзьQR-кодЯсмантУладзімер МаслоўскіБэрсэнФундацыя «Вікімэдыя»1919ІўеВісконсінАлесь СавіцкіВольга ГапееваКінатэатарЗімаРадыё ВызваленьнеІдышБуценьЭякуляцыяІгнат Прановіч1989DiggМагілёўСлуцкі збройны чынБірылаАстравецПарнаграфія ў ЗШАГраматычнае значэньнеПростыя сказыЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўМікола МятліцкіКатэхізісБеларускія немцыУ краіне райскай птушкіБісэксуальная парнаграфіяСьляпун букавінскіВасіль ЖуковічВіктар МарціновічВасіль БыкаўВілаУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьВікіпэдыяДыялекты беларускай мовыАльшаны (Столінскі раён)Карта растэрміноўкіЮры ГедыгольдАнатоль БутэвічБалалайкаЛідзкі замакВугорская моваБанкаўскі рахунакДзіцячая парнаграфіяМагаЛетуваПапугаепадобныяПольшчаТутэйшыя (спэктакль)Галіцка-Валынскае княстваЛявон Вольскі🡆 More