беларусь

Беларускі клясычны правапіс, або тарашкевіца — правапіс беларускай мовы (у шырэйшым сэнсе — моўная норма), заснаваны на літаратурнай норме сучаснай беларускай мовы і яе правілах да палітычнай рэформы беларускай артаграфіі 1933 году і пэўных акадэмічных прапановах 1930, 1933 і 1993 гадоў.

Беларусь

Беларусь на мапе сьвету
Беларусь на мапе сьвету
Белару́сь — краіна ва Ўсходняй Эўропе, найбуйнейшая па тэрыторыі ў Эўропе краіна бяз выхаду да мора. Мяжуе з Польшчаю на захадзе, Летувой на паўночным захадзе, Латвіяй на поўначы, Расеяй на ўсходзе і Ўкраінай на поўдні. Беларусы — народ зь вельмі багатай гісторыяй. Свой пачатак яна вядзе ад плямёнаў крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў ды традыцыяў Вялікага Княства Літоўскага.
больш інфармацыі пра Беларусь

беларусь Абраны артыкул

беларусь
Вокладка пятага выданьня «Беларускай граматыкі для школ» Браніслава Тарашкевіча, Вільня, 1929

Зьяўляецца першым унармаваным правапісам беларускай мовы і традыцыйным беларускім правапісам у сучасным разуменьні. — Першая нармалізацыя беларускага клясычнага правапісу была зробленая Браніславам Тарашкевічам у 1918 годзе і знаходзілася ў афіцыйным ужытку да рэформы беларускага правапісу 1933 году. — Назва «тарашкевіца» падкрэсьлівае большую блізкасьць правапісу да працы Б. Тарашкевіча 1918 году і была ўведзеная ў моўны ўжытак пад канец 1980-х гадоў беларускім мовазнаўцам Вінцуком Вячоркам па аналёгіі з сэрбскай «вукавіцай» — кірылічным сэрбскім альфабэтам, названым у гонар рэфарматара сэрбскай мовы Вука Караджыча. Прыблізна з 1994 году як сынонім з прыярытэтным выкарыстаньнем ужываецца назва «клясычны правапіс»…:::::::::::::::: Артыкул цалкам


беларусь Геаграфія Беларусі

Беларусь займае заходнюю ўскраіну Ўсходне-Эўрапейскай раўніны. Сярэдняя вышыня тэрыторыі складае 160 м над узроўнем мора. Абсалютныя вышыні вагаюцца ад 80 м (урэз вады ракі Нёману каля мяжы зь Летувой) да 345 м (гара Сьвятая на паўднёвым захадзе Менскага ўзвышша). Каля ¾ тэрыторыі Беларусі займаюць нізіны і раўніны з абсалютнымі вышынямі да 200 м. Тэрыторыя рэспублікі багатая на балоты, найбольшая колькасьць якіх знаходзіцца на Палесьсі.

Адміністрацыйны падзел


Сьпіс гарадоў Беларусі


Ашмяны · Баранавічы · Бабруйск · Барысаў · Берасьце · Віцебск · Ворша · Дарагічын · Горадня · Гомель · Камянец · Кобрынь · Ліда · Магілёў · Мазыр · Маладэчна · Менск · Мір · Наваградак · Наваполацак · Нясьвіж · Пінск · Пружаны · Салігорск · Слонім · Слуцак · Шчучын

Рэкі Беларусі


Бярэзіна · Вяльля · Гарынь · Дзьвіна · Дняпро · Заходні Буг · Марыха · Мерачанка · Нёман · Няміга · Прыпяць · Пціч · Стыр · Сьвіслач · Шчара · Ясельда

Азёры Беларусі


Асьвейскае · Выганашчанскае · Доўгае · Дрывяты · Лукомскае · Мядзел · Нарач · Рычы · Снуды · Струста · Сьвір · Сьвіцязь · Князь-возера

Геаграфічныя аб’екты


Белавеская пушча · Брыцалавіцкая пушча · Бярэзінскі біясфэрны запаведнік · Палесьсе · гара Сьвятая · Усходне-Эўрапейская раўніна · Загародзьдзе · Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалягічны запаведнік

Флёра й фаўна


Зубры · Сьпіс птушак Беларусі


беларусь Жыцьцяпісы

Тадэвуш Рэйтан
Тадэвуш Рэйтан

Тадэвуш Рэйтан (1740, маёнтак Грушаўка Наваградзкага павету, хрост давершаны 20 ліпеня 1742 у Ляхавічах — 8 жніўня 1780) — вайсковы і палітычны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Тадэвуш Рэйтан — актыўны ўдзельнік «падзельнага» сойму Рэчы Паспалітай, які разам зь нешматлікімі іншымі пасламі рашуча супрацьдзейнічаў анэксіі зямель дзяржавы

Паходзіў зь ліцьвінскага шляхецкага роду Рэйтанаў гербу ўласнага, сын Дамініка Міхаіла, падкаморыя наваградзкага, і Тэрэзы з Валадковічаў. Брат Міхала, пісара земскага наваградзкага, унук Міхала, скарбніка мазырскага. Маці Тадэвуша Рэйтана, Тэрэза Валадковіч, была ўніяткай, паходзіла з старажытнага беларускага шляхецкага роду. Яе родны брат, Фэліцыян Валадковіч, быў мітрапалітам Уніяцкай Царквы ў Рэчы Паспалітай. Навучаўся Т. Рэйтан у езуіцкім калегіюме (Нясьвіж або Наваградак), служыў у прыватным войску Радзівілаў...::::::::::::::::Увесь артыкул


беларусь Накід месяца

беларусь

Геаграфія Беларусі. Беларусь — краіна ва Ўсходняй Эўропе, найбуйнейшая па тэрыторыі ў Эўропе краіна бяз выхаду да мора. Мяжуе з Польшчаю на захадзе, Летувой на паўночным захадзе, Латвіяй на поўначы, Расеяй на ўсходзе і Ўкраінай на поўдні.

Вы можаце дапамагчы, дапісаўшы артыкул!


беларусь Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі

Радзімічы · Крывічы · Дрыгавічы · Полацкае княства · Тураўскае княства · Вялікае Княства Літоўскае · Грунвальдзкая бітва · Крэўская унія · Пагоня · Рэч Паспалітая · Берасьцейская унія · Бітва пад Воршай · Паўстаньне 1794 году · Паўстаньне 1863—1864 гадоў · БСГ · Наша Ніва · Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі · Беларуская Народная Рэспубліка · Слуцкі збройны чын · Гісторыя БССР · Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка · Беларусізацыя · Савецкія рэпрэсіі ў Беларусі · Заходняя Беларусь · Нямецка-савецкая вайна · Чарнобыльская катастрофа


беларусь Культура й навука

Асобы


Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч · Ян Чачот · Валенці Ваньковіч · Іван Хруцкі · Напалеон Орда · Ян Баршчэўскі · Якуб Наркевіч-Ёдка · Уладзіслаў Сыракомля · Ядвігін Ш. · Францішак Багушэвіч · Марк Шагал · Іван Луцкевіч · Вацлаў Ластоўскі · Якуб Колас · Янка Купала · Зьмітрок Бядуля · Максім Багдановіч · Яўхім Карскі · Усевалад Ігнатоўскі · Уладзімер Караткевіч · Васіль Быкаў · Фёдар Фёдараў · Янка Брыль · Уладзімер Мулявін · Рыгор Барадулін · Валянцін Тарас · Уладзімер Арлоў · Сяргей Дубавец · Лявон Вольскі


Установы


Нацыянальная акадэмія навук Беларусі · Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт · Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны · Беларуская грэка-каталіцкая царква · Саюз беларускіх пісьменьнікаў · Беларусьфільм · Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы


Народная культура


Сьвяты Беларусі · Беларуская кухня · Абрады і звычаі беларусаў · Беларускі народны танец



беларусь Добры артыкул

беларусь
Борці-калоды ў Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту

Бортны промысел у Беларусі — сукупнасьць традыцыйных спосабаў, прыладаў, абрадаў і звычаяў па падрыхтоўцы калодаў (борцей), догляду пчолаў, збору мёду. Гэты промысел быў шырока распаўсюджаны сярод шматлікіх народаў і зьвязаны з утрыманьнем пчолаў і здабываньнем мёду. Бортны промысел (бортніцтва) папярэднічаў пчалярству ў сучасным выглядзе й адрозьніваўся ад апошняга толькі прыладамі, выглядам вульляў (калода, рамовы вулей), месцам разьмяшчэньня вульляў (борць у дрэве, калода на дрэве, калода ў двары, рамовы вулей), прыладамі й доглядам пчолаў. — Галоўным аб’ектам бортнага промыслу была борць і пчала, вакол якіх ствараліся адмысловыя патрабаваньні да асноўных прац, прыладаў і адносін. Спэцыфічнасьць працы вылучала сярод насельніцтва здольных пчаляроў-бортнікаў (спрытнасьць, дужасьць, вынаходніцкі розум). Усе працы мелі сваю адметнасьць у розныя поры году: вясною — лоўля і догляд пчолаў; улетку — ахова і догляд пчолаў, збор мёду; восеньню — догляд пчолаў, выраб борцяў (калод); узімку — ахова пчолаў ад зьвяроў і неспрыяльных прыродных зьяваў…:::::::::::::::: Артыкул цалкам



беларусь Беларуская мова

беларусь
Беларуская мова належыць да ўсходняй групы славянскіх моваў. Колькасьць носьбітаў беларускай мовы прыблізна можна ацаніць у 9 мільёнаў. Фармаваньне беларускай мовы пачалося ужо ў XII стагодзьдзі з усходняга дыялекту стараславянскай мовы. Пісьменства ад самага пачатку на аснове кірылічнай графікі. У XIII стагодзьдзі беларуская мова стала дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім. Першая кніга на беларускай мове была надрукаваная і выдадзеная Францішкам Скарынам у 1517 годзе. Літаратурная беларуская мова працягвала разьвівацца ў XIV стагодзьдзі. Аднак пераход да вакарыстаньня польскай мовы ў якасьці дзяржаўнай выклікаў заняпад літаратурнай беларускай мовы. Новая літаратурная беларуская мова паўстала ў XIX стагодзьдзі. Да 1917 году беларуская мова ня мела ўнармаванае граматыкі. Яе распрацоўкай займаліся Павал Шпілеўскі, Браніслаў Тарашкевіч. У 1918 годзе Браніслаў Тарашкевіч апублікаваў граматыку беларускай мовы. На сучасным этапе існуюць два варыянты правапісу беларускай мовы.

Паняткі і тэмы, зьвязаныя зь беларускай мовай:


Беларуская літаратура | Беларускі клясычны правапіс | Беларусазнаўства



беларусь Выбітныя беларусы

Вядомыя, заслужаныя ці проста важныя постаці, якія мелі й маюць уплыў на фармаваньне беларускай дзяржавы і беларускага народу:

Рагвалод · Ізяслаў Уладзімеравіч · Усяслаў Чарадзей · Эўфрасіньня Полацкая · Кірыла Тураўскі · Кастусь Каліноўскі · Вацлаў Ластоўскі · Браніслаў Тарашкевіч · Зянон Пазьняк · Івонка Сурвіла · Пётар Машэраў · Аляксандар Лукашэнка


беларусь Артыкулы да напісаньня

 беларусь Накіды:Беларусь
 беларусь Чырвоныя спасылкі

  • Правы чалавека ў Беларусі
  • Андрэй Вярэніч
  • Вячаслаў Сьцёпін
  • Эўфрасіньня Бондарава
  • Абярэгі
  • Дажджбог
  • Купала (пэрсанаж)ru
  • Вялес
  • Палявік
  • Ваўкалак
  • Divina Enema
  • Васіль Новікаў
  • Парлямэнцкія выбары ў Беларусі 2016 году
  • Пётар Марцаў
  • Капыльскі завод гумава-тэхнічных вырабаў

Глядзіце таксама Вікіпэдыя:На стварэньне/Беларусь ды Дзяржаўныя інстытуцыі Беларусі/Што б зрабіць


беларусь Катэгорыі артыкулаў


беларусь Карысныя шаблёны



Абнавіць кэш

Tags:

Беларускі клясычны правапіс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сям’яБярозка (часопіс)Сэксуальнасьць чалавекаФундацыя «Вікімэдыя»Франц КафкаМаёнтакДуброўнаЮрка МонічСалігорскГолас Часу (1945)АмонімПасталыІван МележГадзьВіктар ЖыбульЯкуб Наркевіч-ЁдкаМіхаіл МураўёўПімен ПанчанкаСяброўстваАлег ЖданЭнцыкляпэдыяJavaПабуджальны сказУзвышша (часопіс)Гарадзенская вобласьцьАпэрацыйная сыстэмаРаіса БаравіковаGoogleДарожная сеткаУладзіслаў ГарбацкіКубізм1896Уладзімер Караткевіч(486958) 2014 MU69Расейская моваМарыюпальВячаслаў АдамчыкРыекаРэч ПаспалітаяTor BandПаўлюк ТрусРусіны (гістарычны этнонім)Карпацкая ЎкраінаФульда (рака)1923Адам МіцкевічІгар ТурЯн ГляўбіцЦмокЛеў СапегаМужчына зьверхуЛяндвароваВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Алесь БадакБанкаўскі рахунакЦарства (біялёгія)АрубаЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіФрыдрых ШылерКузьма ЧорныМараторыйVPNМастацтваЮры СабалеўскіПубліцыстыкаГенадзь Валер’евіч ШутаўФранцішак БагушэвічАфарызмІгнат Дамейка🡆 More