Рагвалод

Рагвалод (каля 920—978) — першы гістарычна вядомы полацкі князь (сярэдзіна X стагодзьдзя або 960—970-я — 978 або 980).

Паводле летапісаў прыйшоў з-за мора. Вёў незалежную палітыку, спрабаваў выкарыстаць супярэчнасьці паміж Кіевам і Ноўгарадам. Бацька Рагнеды і трох сыноў. Загінуў у часе захопу Полацку Ўладзімерам Сьвятаславічам. У замежнай гістарыяграфіі існуе меркаваньне пра тое, што на Русі было дзьве скандынаўскія дынастыі — Рурыкавічы і Рагвалодавічы. Навуковец з Даніі Адольф Стэндэр-Пэтэрсэн лічыў, што на Русі ўтварылася дзьве скандынаўска-славянскія дзяржавы — Наўгародзка-Кіеўская і Полацкая. Аўтар падмацоўвае гэта сьведчаньнем з Аповесьці мінулых часоў пра княжаньне ў Полацку Рагвалода, пра скандынаўскае паходжаньне яго імя. Амэрыканскі гісторык Амельян Прыцак лічыў, што полацкая дынастыя была адзінай з старажытных скандынаўскіх дынастыяў, якая змагла захавацца ў змаганьні з Рурыкавічамі.

Рагвалод
лац. Rahvałod
Рагвалод
Мініятура Радзівілаўскага летапісу: сваты князя наўгародзкага Ўладзімера ў Рагвалода (налева); Рагвалод гутарыць з Рагнедай, якая адмовілася выйсьці замуж за Ўладзімера (направа)
полацкі князь
сярэдзіна X стагодзьдзя або 960—970-я — 978 або 980
Наступнік Ізяслаў Уладзімеравіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 920
Памёр 978 або 980,
Нашчадкі дачка:
Рагнеда

Імя

Рагнвальд або Рагвальд (Ragnvald, Ragvald) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова -раг- (-рэг-) / раган- (імёны ліцьвінаў Рагла, Рагін, Рагайла; германскія імёны Ragilo, Ragenus, Ragel) паходзіць ад гоцкага raginon 'гаспадарыць, судзіць, выракоўваць', ragin 'вырак', а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'. Такім парадкам, імя Рагвалод азначае «вырак улады».

Яшчэ літоўскі (беларускі) пераклад пачатку XVII стагодзьдзя «Хронікі» Мацея Стрыйкоўскага сьведчыў: «…бо Феафіл Полацак узяў <…> па Васілю Рагвалодзе [унуку Ўсяслава Полацкага], каторы тэж быў ліцьвін, і па Глебе, сыне яго, і застаў князем полацкім».

Формы імя ў гістарычных крыніцах: Рогъволод (980 год), Роговолод (1128 год).

Паходжаньне

Аповесьць мінулых часоў (XII ст.) пад 980 годам паведамляе, што «Рагвалод прыйшоў з-за мора, і меў уладу сваю ў Полацку» («Рогъволодъ перешелъ изъ заморья, имяше волость свою Полотьске»). Іншых зьвестак пра паходжаньне Рагвалода ў крыніцах няма. У Аповесьці мінулых часоў разам з Рагвалодам упамінаецца тураўскі князь Тур, што можа сьведчыць пра іх агульнае паходжаньне.

Біяграфія

Рагвалод 
Рагвалод Полацкі і Рагнеда. Манэта НБ Беларусі, 2006 г.

Магчыма, Рагвалод быў сынам полацкай княгіні Прадславы, памянёнай у дамове, якую ў 945 годзе падпісалі Бізантыя і кіеўскі князь Ігар.

Рагвалод зьявіўся ў Полацку «ў дні Сьвятаслава Ігаравіча» — 945—972 гады, але не пазьней за лета 971 году калі Сьвятаслаў пасадзіў Уладзімера ў Ноўгарадзе, бо ўжо ў той час «Рагвалод трымае і ўладае і княжа ў Полацкай зямлі». Але імаверней за ўсё гэта адбылося недзе да 947 году, бо ў тым годзе Вольга перамогшы яцьвягаў, займалася справамі Пскова, паставіла пагосты па рэках Мсьце і Лузе, а паводле паданьня нават збудавала ў якасьці кіеўскага фарпоста Віцебск — такім чынам наведаўшы амаль ўсе землі, акаляючыя Полацак, але не наведаўшы гэтага гораду, між рэчы аднаго з найбуйнейшых ва ўсходнеэўрапейскім рэгіёне. Імаверна, на падставе гэтага магчыма зрабіць выснову, што ў гэты час Вольга ўжо не валодала Полацкай зямлёй, а займалася ўмацаваньнем межаў зь ёй. Летапісы ж нічога не паведамляюць пра Рагвалода да падзеяў 978/980 году.

Таму трэба зьвяртаць увагу на тыя падзеі. Яраполк у другой палове 975 году забіў свайго брата, драўлянскага князя Алега. Другі Яраполкаў брат, Уладзімер, спалохаўся падобнага лёсу і ў канцы 975 году ўцёк з Ноўгарада за мора да нарманаў. Яраполк прызначыў у Ноўгарад свайго намесьніка і пасаднікаў і пачаў адзін уладарыць Русьсю. Увесну 978 году Ўладзімер вярнуўся з наймаванай нарманскай дружынай з-за мора ў Ноўгарад, забіў намесьніка і прагнаў пасаднікаў Яраполка, сказаўшы ім: "Ідзіце да брата майго і кажыце: «Уладзімер ідзе на цябе, рыхтуйся зь ім біцца». Абодва браты пачалі шукаць хаўрусьнікаў.

Для Полацка выгодней быў хаўрус з Кіевам, які абяцаў ўзмацненьне за кошт Ноўгарада — натуральнага геапалітычнага супраціўніка на так званым «шляху з вараг у грэкі». Хаўрус жа з Ноўгарадам насупраць ня быў бы плённым, бо калі Ноўгарад узмацніцца за кошт Кіева, то наступнай ахвярай будзе Полацак. Імаверна, гэтыя абставіны добра бачыў і Рагвалод. Да гэтага ж Яраполк першым даслаў сватаў у Полацак, такім чынам прапанаваўшы дамову полацкаму князю.

Рагвалод у сьвятле вышэйзгаданых акалічнасьцяў прыняў прапанаваную Яраполкам дамову. Гэты хаўрус выявіўся ў тым, што Рагвалод амаль адразу пачаў «ваяваць воласьці Ноўгародзкія». Вельмі цікавае пытаньне, якія менавіта ноўгародзкія воласьці ён ваяваў, бо ў той час паміж Полацкім княствам і Ноўгародзкай зямлёй былі вялікія нічыйныя яшчэ абшары. Адзінае месца дзе яны больш менш сутыкаліся гэта вярхоўі Ловаці, імаверна, на гэтыя землі і былі скіраваны напады Рагвалода. Яраполк жа адразу па складаньні дамовы паслаў на дапамогу Рагвалоду свае войска каб «ня даць Уладзімеру ваяваць Крыўскую зямлю». Разам з ваяводамі адправіў і паслоў, каб схіліць брата да міру.

Рагвалод 
Рагвалод. Марка Белпошты, 1993

Па нападах Рагвалода і Ўладзімер паслаў у Полацак сватоў з словамі: «Жадаю дачку тваю ўзяць сабе ў жонкі». Аднак Рагнеда, як вядома «была ўжо змоўлена за Яраполка». Рагвалод спытаў у дачкі: «Ці жадаеш за Ўладзімера?». Яна ж адказала: «Не жадаю разуць рабычыча, а жадаю Яраполка». Няслушна было б думаць, што абразьлівыя словы належаць самой дванаццацігадовай Рагнедзе, хоць яны і былі сказаныя ёю. Гэтак жа няслушна лічыць, што словы Рагнеды паслужылі падставай для вайны. Падставай было тое, што Рагвалод стаў у барацьбе паміж Уладзімерам і Яраполкам на бок апошняга. Адказ Рагнеды быў своеасаблівай дэклярацыяй намераў полацкага князя, у той сытуацыі гэта немінуча вяло да вайны Ноўгарада з Полацкам, якая фактычна ўжо вялася Рагвалодам.

Калі «отракі» — сваты Ўладзімера паведамілі яму адказ Рагнеды, ён з войскам з нарманаў, ноўгародцаў, чудзі і крывічоў (ізборска-пскоўскіх) прыйшоў пад Полацак, калі «Рагнеда ужо сабралі да Яраполка». Рагвалод выйшаў на сустрэчу Ўладзімеру, але атрымаў паразу ў бітве і зачыніўся ў горадзе, спадзяючыся дачакацца кіеўскіх войскаў. Уладзімер жа ўзяў Полацак недзе ў траўні 978 году, «і паланілі Рагвалода і сыноў яго, і жонку яго, і дачку. І зьневажаў Дабрыня яго, і ўзгадаў Рагнедзе, як назвала князя рабычычам, і загадаў Уладзімеру быць зь ёю перад бацькам і маці. Потым жа Ўладзімер забіў бацьку, братоў і маці яе, а саму ўзяў у жонкі».

Але бітва з войскам Рагвалода і ўзяцьце гораду, відаць, шмат каштавала войску Ўладзімера, бо калі ўжо ў Полацку ён даведаўся, што побач войскі пасланыя Яраполкам, то спалохаўся і жадаў зьбегчы ў Ноўгарад. Дабрыня, ведаючы, што Яраполк не падабаецца паганцам, утрымаў пляменьніка і паслаў да яраполкавых ваяводаў з дарункамі, прапануючы перайсьці на свой бок. Ваяводы абяцалі перайсьці і выканалі сваё абяцаньне ў бітве пры «рацэ Друці, за тры дні шляху ад Смаленску». Такім чынам ваяводы Яраполка спазьняліся да Полацку, імаверна, недзе на 5-10 дзён.

Яраполк, які застаўся бяз войскаў, што часткай перайшлі на бок Уладзімера, а часткай былі зьнішчаныя, неўзабаве быў здрадліва забіты. Уладзімер 11 чэрвеня 978 году быў абвешчаны вялікім князям кіеўскім.

У тым, што Рагвалод загінуў, і яго геапалітычныя і эканамічныя пляны пацярпелі няўдачу, вінаваты толькі зьбег фатальных акалічнасьцяў.

Спадчына

Бясспрэчна, што Рагвалод пакінуў па сабе добрую памяць ў Полацкай зямлі. Пра яго памяталі нашчадкі, сярод якіх таксама былі Рагвалоды, названыя ў ягоны гонар. Імаверна, гэтая памяць мела нейкія матэрыяльныя падмуркі. Магчыма, што менавіта ў часы Рагвалода пачаўся, традыцыйны ў пазьнейшыя часы, полацкі наступ на захад — на Ніжняе Падзьвіньне і Літву, бо паводле зьвестак археалёгіі, менавіта тады былі заснаваныя Герцыке, Лагойск і магчыма іншыя гарады на балтыйскіх землях.

Нашчадкі

Папярэднік
Князь полацкі
945—978/980
Наступнік
Ізяслаў I

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Рагвалод ІмяРагвалод ПаходжаньнеРагвалод БіяграфіяРагвалод СпадчынаРагвалод НашчадкіРагвалод КрыніцыРагвалод ЛітаратураРагвалодАповесьць мінулых часоўДаніяКіеўНоўгарадПолацакРагнеда РагвалодаўнаСьпіс полацкіх князёўУладзімер Сьвятаславіч

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КімунтСяргей ГрахоўскіЖамойцьISSNДурніцыМагілёўская хронікаЦівалі (неадназначнасьць)Ніл ГілевічСмаленская рэспублікаКонтаўтКарэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка3283 СкарынаУсходні ТыморЭрык СьвірскіФашызмАнтон АдамовічАляксандар ПаўлавецКаталіцкая ЦаркваДаўгерд (імя)КрэдытЗШАЛічэбнікВысакосны годРадаўніцаСтудэнцкае этнаграфічнае таварыстваGoogleПакаленьне ZМенск (кампутарная гульня)Tor BandВікінтВытворнае словаБеларускае аб’яднаньне студэнтаўДаўгердБаўгарыяГудзігерд ВалімонтавічЯн Караль ХадкевічАндрэй МукавозчыкРаспад СССРРэч ПаспалітаяГарадок (Беластоцкі павет)Бісэксуальная парнаграфіяМапаПан ТадэвушКаханьне без пранікненьняПадзелы Рэчы ПаспалітайШвэцыяШлях з варагаў у грэкіАкторы парнафільмаўАндрэй ДаўгердавічМаркёрГрыгарыянскі каляндарУрадПарыжПартыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраўОйча нашІрына Ханунік-РамбальскаяГорадЗлучаныя Штаты АмэрыкіКрэдытны каапэратыўКузьма ЧорныМенскі абраз БагародзіцыЦягнік7 (лік)Задзіночаньне беларускіх студэнтаўСанта-Ана (Каліфорнія)Язэп Гашкевіч367943 ДуэндэШпакДаўгайлаЗязюля звычайнаяАдам Станкевіч🡆 More