Ізяслаў Уладзімеравіч: полацкі князь

Ізяслаў Уладзімеравіч (2-я пал.

9791001, Полацак) — князь полацкі (9881001), сын Рагнеды і Ўладзімера Сьвятаславіча, унук Рагвалода.

Ізяслаў Уладзімеравіч: Біяграфія, Пячатка, Нашчадкі
Мініятура Радзівілаўскага летапісу: Уладзімер хоча пакараць Рагнеду сьмерцю, але на абарону маці ўстае князевіч Ізяслаў

З імём Ізяслава зьвязваецца аднаўленьне мясцовай княскай дынастыі Рагвалодавічаў і палітычнай самастойнасьці Полацкага княства. Дасьледнікі мяркуюць, што пры ім адбылося прыняцьце хрысьціянства на Полаччыне: у Полацку ўтварылася адно зь першых япіскапстваў (991/992), адначасна ўводзілася пісьменства.

Біяграфія

Чацьверты паводле старшынства сын Уладзімера Сьвятаславіча. На думку некаторых дасьледнікаў, адзінае дзіця Рагнеды.

У 985/986 годзе пасьля замаху Рагнеды на жыцьцё Ўладзімера Ізяслаў на навучэньне маці сымбалічна, зь мечам у руках, выступіў ў яе абарону. Гэтае заступніцтва ўразіла Ўладзімера, ён зьвярнуўся па раду да сваіх баяраў, якія параілі вярнуць Ізяслава разам з маці ў Полацак. Згодна з крыніцамі Ўладзімер заснаваў для Ізяслава новы горад — Ізяслаўль (цяпер Заслаўе).

Полацкі князь Ізяслаў, відаць, вёў актыўную ўнутраную і вонкавую дзейнасьць, бо ў Ноўгарадзе у часе археалягічных раскопак 1954 году знайшлі ягоную пячатку. Ніканаўскі летапіс даў высокую ацэнку Ізяславу як чалавеку і хрысьціяніну, першым з рускіх князёў ахарактарызваў як кніжніка.

Памёр у 1001 годзе, пакінуўшы ад невядомай жонкі двух сыноў — Усяслава і Брачыслава.

Пячатка

Ізяслаў Уладзімеравіч: Біяграфія, Пячатка, Нашчадкі  Ізяслаў Уладзімеравіч: Біяграфія, Пячатка, Нашчадкі 
Пячатка Ізяслава (9861001): авэрс (леваруч), рэвэрс (праваруч)

Пячатка шмат ў чым унікальная. Найстаражытнейшы помнік пісьменства ва Ўсходняй Эўропе. Выканана на нетыповых для гэткіх помнікаў матэрыялах: звычайна пячаткі адціскаліся на круглых мэталічных бальванках і прывешваліся да грамат на шнурках, гэтая ж пячатка адціснутая на палосцы сьвінцу і была прывешаная да граматы на скураным дзягужку.

На авэрсе зьмяшчаецца мадыфікаваная выява «Трызуб» з надпісам «ΝΖAC**OΖO» (імаверна, «ΝΖACΛΑOZO»). Рэвэрс бяз выявы з надпісам «ГРΑΔ*****» (імаверна, «ГРΑΔΠΛΤСΚ»). Памеры ў шырыню 38 мілімэтраў, у даўжыню 24—30 мілімэтраў. Таўшчыня палоскі 11 мілімэтраў, у месцы адбітка 8 мілімэтраў.

Нашчадкі

Папярэднік
Рагвалод
Князь полацкі
9861001
Наступнік
Усяслаў Ізяславіч

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Ізяслаў Уладзімеравіч БіяграфіяІзяслаў Уладзімеравіч ПячаткаІзяслаў Уладзімеравіч НашчадкіІзяслаў Уладзімеравіч КрыніцыІзяслаў Уладзімеравіч ЛітаратураІзяслаў Уладзімеравіч9799881001ПолацакРагвалодРагнедаСьпіс полацкіх князёўУладзімер Сьвятаславіч

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Альгерд БахарэвічАндрэй ДынькоСям’яРасонскі раёнЭканоміка.smМясцовы час (гурт)Дзед ТалашАУладзімер Арлоў (гісторык)Сьвяты ЮрыМаскваАндрэй ХадановічСмаргонскі раёнЛявон ВашкоСэрцаШтрэйкбрэхерФранцыск СкарынаРодІгар СідарукІзбутТадэвуш КасьцюшкаВагінальны сэксУсебеларускі народны сходВыказьнікУНІАН26 красавікаЗборная Ангельшчыны па футболеАвечкаАркадзь Маўзон1863Мікола МятліцкіКадзіла сармацкаеМачанкаЯн ЧэрскіБарыс РагуляМіндоўг (імя)Сьцяг КанадыЭТадзіяна КляшторнаяІнфляцыяАўгустоўскі каналПалітыка ВялікабрытанііТэракт у «Крокус Сіці Холе»Bayraktar TB2Салатная цыкорыяМарыя АнтуанэтаКніга прарока ДаніілаАльтэрнатыўная парнаграфіяГарбатаРыгор КастусёўВікіпэдыяАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства ЛітоўскагаАлесь КажадубАдольф ГітлерПэтэр ПэлегрыніЗагляне сонца і ў наша аконцаПарнаграфія для жанчынВольга КараткевічСаюз пісьменьнікаў БеларусіПаўзуныПюі-дэ-ДомЮры ГумянюкУнівэрсытэт1919Максім ГарэцкіПрыёрбанкНыркаДыялёгСураж (Польшча)Паўночная МакедоніяБліныТрыялет🡆 More