Ян Баршчэўскі: беларуска-польскі пісьменьнік

Ян Баршчэ́ўскі (польск.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баршчэўскі.

Jan Barszczewski; 1790, 1794 альбо 1796, в. Мурагі, цяпер Расонскі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь — 12 сакавіка [ст. ст. 28 лютага] 1851, Чуднаў, цяпер Жытомірская вобласьць, Украіна) — беларускі і польскі пісьменьнік, выдавец, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Ян Баршчэўскі
Ян Баршчэўскі
Ян Баршчэўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1796
Памёр 28 лютага (12 сакавіка) 1851
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці выкладнік, выдавец
Гады творчасьці 1810—1849
Кірунак клясыцызм, рамантызм, фальклёр
Жанр фальклёр і фантастыка[d]
Мова польская мова і беларуская мова
Дэбют 1810-я гг.
Значныя творы «Шляхціц Завальня» (1846)
Подпіс Выява аўтографу
Ян Баршчэўскі: Біяграфія, Творчасьць, Спадчына Творы ў Вікікрыніцах
Творы на сайце Knihi.com

Біяграфія

Маладосьць і навучаньне

Нарадзіўся ў вёсцы Мурагі Полацкага намесьніцтва ў сям’і грэка-каталіцкага сьвятара (род быў шляхецкага паходжаньня). Навучаўся ў Полацкай езуіцкай калегіі, дзе набыў вядомасьць чытальніка і вершапісца. Выступаў з уласнымі арацыямі і вершамі, напісаў у клясычным стылі паэму «Пояс Вэнэры» (на польскай мове, не захавалася). Студэнцкія канікулы найчасьцей праводзіў у вандроўках па навакольлі возера Нешчарда.

Пасьля заканчэньня Полацкай калегіі працаваў хатнім настаўнікам і гувэрнэрам. Падарожнічаў па Беларусі, зьбіраў фальклёр.

Пецярбурскі пэрыяд

У 1817 г. пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе выкладаў грэцкую і лацінскую мову ў некалькіх дзяржаўных установах і сам вывучаў старажытную літаратуру. Выконваючы даручэньні марскога ведамства, пабываў у Францыі, Вялікай Брытаніі і Фінляндыі, падарожнічаў па Полаччыне і Мсьціслаўшчыне. У Пецярбурґу ён пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам і Тарасам Шаўчэнкам, якія, з ускосных зьвестак, высока ацанілі паэтычныя спробы маладога пісьменьніка, падштурхнулі яго на шлях прафэсійнай творчасьці. Ю. Барташэвіч сьцьвярджаў нават, што Міцкевіч уласнай рукой правіў асобныя яго вершы.

У 1840—1844 гадах Ян Баршчэўскі выдаваў у Пецярбурґу штогадовы альманах «Niezabudka» («Незабудка») з дапамогай літаратурнага гуртка выхадцаў пераважна зь Беларусі. Падтрымліваў творчыя сувязі з чальцамі гуртка і яго карэспандэнтамі — журналістам і крытыкам Рамуальдам Падбярэскім, літаратуразнаўцам і гісторыкам Юліянам Барташэвічам(pl), мастакамі Казімерам і Рудольфам Жукоўскімі(pl), фальклярыстам Ігнатам Храпавіцкім, пісьменьнікамі Людвікам Штырмэрам(pl), Вінцэнтам Рэўтам(be), Тадэвушам Лада-Заблоцкім, Аляксандрам Грозам(uk), В. Давідам, Станіславам Ляховічам, Аляксандрам Гротам-Спасоўскім. Сярод самых блізкіх сяброў Баршчэўскага пецярбурскага пэрыяду сучасьнікі называлі Гаўдэнцыя Шапялевіча(be), знаёмага з паэтам яшчэ з часоў вучобы ў Полацкай калегіі. Рэдкалегія часопіса мела кантакты з «Дэмакратычным таварыствам» (1836—1838), прапагандавала (праз Ф. Лаўцэвіча) забароненыя патрыятычныя вершы.

Чуднаўскі пэрыяд

У сярэдзіне 1840-х гадоў (1847?) на запрашэньне польскага пісьменьніка Г. Жавускага і крытыка М. Грабоўскага Баршчэўскі пераехаў у г. Чуднаў на Валынь. Пасяліўся ў доме графіні Ю. Жавускай, дзе жыў і вядомы мастак-графік Напалеон Орда.

У канцы 1840-х гадоў захварэў на сухоты і пасьля працяглай хваробы памёр у 1851 годзе. Пахаваны ў г. Чуднаве.

У красавіку 2019 року ў Чуднаве на прыватным падворку была выяўленая надмагільная пліта зь меркаванай магілы Яна Баршчэўскага. Пліта была перанесеная з разрабаваных за савецкім часам каталіцкіх могілак мястэчка.

Творчасьць

Дзякуючы сваёй схільнасьці да паэтычных экспромтаў быў жаданым госьцем на сямейных урачыстасьцях вясковай шляхты. Першыя вядомыя вершы, напісаныя па-беларуску — «Дзеванька» (прысьвечаны каханай дзяўчыне Максімавічанцы) і «Бунт хлопаў» («Рабункі мужыкоў», «Размова хлопаў»). Займаўся таксама жывапісам (маляваў пэйзажы і карыкатуры, яго мастацкія творы карысталіся папулярнасьцю сярод мясцовых жыхароў.

На старонках «Незабудкі» Ян Баршчэўскі друкаваў пераважна вершаваныя апавяданьні. Ад клясыцызму паступова перайшоў да рамантызму. У 1843 годзе ў часопісе «Rocznik literacki» («Літаратурны штогоднік») упершыню надрукаваны яго беларускія вершы — «Дзеванька», «Гарэліца», апрацаваная народная песьня «Зязюля».

Баршчэўскі склаўся як паэт пад уплывам польскага клясыцызму. Захапленьне паэзіяй Адама Міцкевіча адбілася на ягоных польскіх творах (паэма «Жыцьцё сіраты», санэты «Мэлёдыі пілігрыма»).

У 1844—1846 гадах выдаў свой галоўны твор — празаічны зборнік «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях» (т. 1—4, на польскай мове, гравюры Р. Жукоўскага), асобныя часткі якога раней друкаваліся ў часопісах «Rocznik literacki» і «Athenæum». Матэрыяльную дапамогу ў выданьні кніг Яна Баршчэўскага аказаў віленскі пісьменьнік Аляксандар Здановіч. Па невядомых прычынах ня выйшлі падрыхтаваныя аўтарам 5-ы і 6-ы тамы. Творы, сабраныя ў зборніку «Шляхціц Завальня…», напісаны пад відавочным уплывам беларускага фальклёру. Ян Баршчэўскі выкарыстаў сюжэты казак і легендаў «дзікага паўночнага боку Беларусі», апаэтызаваў родныя мясьціны, у тым ліку «велізарнае возера Нешчарда, накшалт затокі», каля якога знахадзілася вёска Мурагі, дзе прайшло ягонае дзяцінства.

Ян Баршчэўскі падтрымліваў блізкія адносіны з польскім паэтам і перакладчыкам К. Пятроўскім і доктарам Г. Кёлерам, зьбіраў матэрыялы пра археалягічныя аб’екты, падарожнічаў. У 1849 годзе выдаў у Кіеве 1-ю частку зборніка «Проза і вершы» (на польскай мове), куды ўвайшлі баляды, паэма «Жыцьцё сіраты», аповесьць «Душа не ў сваім целе».

Спадчына

Ян Баршчэўскі: Біяграфія, Творчасьць, Спадчына 
Партрэт Яна Баршчэўскага пэндзля К. Рыпінскага, XIX ст.

Ян Баршчэўскі займае надзвычай важнае месца ў гісторыі мастацкай культуры беларусаў. На працягу ўсёй творчасьці кіраваўся рамантычна-ўзьнёслым пачуцьцём любові да роднага краю. Як рамантык аддаваў перавагу выключным, сьвяточным і трагічным аспэктам вясковага жыцьця, чым тлумачацца асобныя праявы страрашляхецкага кансэрватызму, ідэалізацыі мінулай вольнасьці і дабрачыннасьці. Яго беларускія творы напісаны ў фальклёрным стылі, маюць павучальны ці бурлескна-рэалістычны характар. Творы Баршчэўскага распаўсюджваліся ў рукапісах або вусным шляхам як народныя. Верш «Бунт хлопаў» трапіў у фальклёрныя запісы А. Семянтоўскага і П. Шэйна, зробленыя ў канцы XIX стагодзьдзя. У чытаньні і перапісваньні гэтага твору абвінавачваўся Паўлюк Багрым.

Беларускія пераклады

У 1916 годзе ў віленскай газэце «Гоман» зьявілася некалькі казак з «Шляхціца Завальні», перакладзеных на беларускую мову Янам Станкевічам. У 1917 годзе дзьве казкі былі надрукаваны асобнымі брашурамі — «Начэпнасьць» і «Чорнакніжнік і зьмея, што вылупілася с пятушынаго яйца», — якія, аднак, не атрымалі шырокай вядомасьці: згодна з загадам Галоўліта БССР № 33 ад 3 чэрвеня 1937 году гэтыя дзьве брашуры, у ліку іншых кніг шкоднага зьместу, падлягалі адабраньню зь бібліятэк і навучальных устаноў рэспублікі; прычынай, магчыма, была асоба перакладчыка.

У 1971 годзе казкі «Пра чарнакніжніка і зьмяю, што вывелася зь яйка, зьнесенага пеўнем» у перакладзе Максіма Гарэцкага і «Белая сарока» ў перакладзе Вячаслава Рагойшы былі ўключаны ў хрэстаматыю «Беларуская літаратура XIX стагодзьдзя», а ў 1977 годзе ў дакумэнтальным зборніку «Пачынальнікі: з гісторыка-літаратурных матэрыялаў XIX ст.» былі прадстаўлены тры ўводныя разьдзелы («Колькі слоў ад аўтара», «Нарыс Паўночнай Беларусі», «Шляхціц Завальня») у перакладзе Генадзя Кісялёва. У 1981 годзе за пераклад кнігі ўзяўся Уладзімер Мархель, які сваю працу так і не закончыў. Поўны жа пераклад «Шляхціца Завальні», выкананы Міколам Хаўстовічам, быў апублікаваны толькі ў 1990 годзе. У гэтае выданьне таксама ўвайшлі пераклады аповесьцей Баршчэўскага «Драўляны Дзядок і кабета Інсекта» і «Душа не ў сваім целе». У 1998 годзе ў сэрыі «Беларускі кнігазбор» выйшаў том «Ян Баршчэўскі. Выбраныя творы», куды, апрача згаданых твораў, увайшлі таксама пераклады п’есы «Жыцьцё сіраты», вершаў і лістоў пісьменьніка, выкананыя Рыгорам Барадуліным, Кастусём Цьвіркам, Уладзімерам Мархелем, Уладзімерам Дубоўкам і Міколам Хаўстовічам. У 2003 годзе быў надрукаваны зборнік вершаў Баршчэўскага «Лісты да Юліі» ў перакладзе Анатоля Канапелькі, а ў 2004 годзе — зборнік лістоў у перакладзе В. Таранеўскага.

Памяць

У 2020 годзе фонд імя Марыі Магдалены Радзівіл (Швайцарыя) адкрыў у Чуднаве (Жытомірская вобласьць, Украіна) помнік Яну Баршчэўскаму. У 2021 годзе ў Менску адрэстаўравалі надмагільную пліту Баршчэўскага, якую знайшлі ўвесну 2019 году ў Чуднаве. На пліце быў надпіс па-польску: «Ян Баршчэўскі, шанаваў Бога, прыроду і людзей, пісьменьнік натхненьняў і пачуцьцяў. Жыў годна 70 гадоў. Памёр 28 лютага 1851 году».

Бібліяграфія

1922

1990

Крыніцы

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць. — Мн.: БСЭ, 1985. — С. 390.
  • Р. Зямкевіч. Ян Баршчэўскі, першы беларускі пісьменьнік XIX сталецьця. — Вільня, 1911.
  • В. Бароўка, С. Якаўлеў. Рэцэпцыя фальклорна-міфалагічнай спадчыны ў кнізе Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» // Матэрыялы III Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый», Мн., 2000. — С. 173—176.
  • М. Хаўстовіч. Паэт і казачнік азёрнага краю // Ян Баршчэўскі. Выбр. тв. — Мн., 1998. — С. 20.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1: А капэле — Габелен. — 727 с. — 9500 ас.
  • Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ян Баршчэўскі БіяграфіяЯн Баршчэўскі ТворчасьцьЯн Баршчэўскі СпадчынаЯн Баршчэўскі Беларускія перакладыЯн Баршчэўскі ПамяцьЯн Баршчэўскі БібліяграфіяЯн Баршчэўскі КрыніцыЯн Баршчэўскі ЛітаратураЯн Баршчэўскі Вонкавыя спасылкіЯн БаршчэўскіБеларусьВіцебская вобласьцьЖытомірская вобласьцьПольская моваРасонскі раёнУкраінаЧуднаўЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Анатоль СысХлёравадародная кісьляСтарыя Дарогі8 сакавікаАляксандар ЛукашэнкаКлюб 27Эўрапейскі ЗьвязВалунтар (футбольны клюб)ІксвідэаВінцэнт Дунін-МарцінкевічКіеўПлюсЗязюля звычайнаяБеларуская энцыкляпэдыяВіківэрсытэтНіл ГілевічІван ЧыгрынаўГенадзь КарпенкаДзеяслоўПрацоўная дамоваГрыгарыянскі каляндарГарадок (Беластоцкі павет)Язэп ГашкевічАпострафБеларусьГайла (імя)ПАРНямецка-савецкая вайнаСыкхізмВіківідыМантыгайла (імя)Другая сусьветная вайнаПольская Народная РэспублікаСлавянскі сабор Белая РусьБерасьцеЭтыкаВетразьHTMLВаршаўская дамоваПрыдатак (мовазнаўства)Максім ГарэцкіПавал ШэйнУладзімер КарпЛацінкаДаўгерд (імя)Конрад ГудзігердавічПадзелы Рэчы ПаспалітайМікола МаляўкаДзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчыDNSПрыназоўнікЗлучаныя Штаты АмэрыкіАК-47СайгаРэжым ЛукашэнкіШлях з варагаў у грэкіРаёнГерэраЗборная Люксэмбургу па футболеПорнгабІслач Менскі раёнДотык пісі рукоюПаэтыкаКаморскія астравы🡆 More