Марк Шагал: беларускі і францускі мастак

Марк Захаравіч Шагал (па-француску: Marc Chagall, 7 ліпеня 1887 — 28 сакавіка 1985) — беларускі і францускі мастак.

ст. 25 чэрвеня] 1887 — 28 сакавіка 1985) — беларускі і францускі мастак. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў эўрапейскага авангарднага мастацтва XX ст.

Марк Шагал
Марк Шагал: Жыцьцё, Творы, Крыніцы
Марк Шагал.
4 ліпеня 1941.
Фота Carl Van Vechten
Імя пры нараджэньні Мойша Захаравіч Шагал
Дата нараджэньня 24 чэрвеня (6 ліпеня) 1887
Месца нараджэньня Лёзна, Беларусь
Дата сьмерці 28 сакавіка 1985(1985-03-28)[…] (97 гадоў)
Месца сьмерці Сэн-Поль, Францыя
Месца пахаваньня
Адукацыя школа Званцавай
Месца вучобы
Занятак жывапіс
Псэўданімы Shagal, Moishe
Жанры авангард, анімалістычнае малярства[d], пэйзаж, партрэт, рэлігійнае мастацтва[d], маляр[d], сцэнограф[d] і паэт
Плынь авангардызм
Працы Я і вёска (1911)
Пад уплывам Ніко Пірасмані[d], Поль Гаген, Паблё Пікаса, Анры Матыс і Марыя Прымачэнка
Узнагароды
Сайт marcchagall.com (фр.)​ (анг.)
Марк Шагал: Жыцьцё, Творы, Крыніцы
Партрэт М. Шагала працы Ю. Пэна

Жыцьцё

Нарадзіўся ў Віцебску ў сям’і Хацкеля (Захара) і Фейгі-Іты Шаґал. Пачатковыя заняткі па маляваньні меў у Школе жывапісу і малюнка Юдэля Пэна (1906).

У 1907 паехаў у Санкт-Пецярбург. У 1907—1908 гадах вучыўся ў Малявальнай школе Таварыства заахвочваньня мастакоў і малявальных клясах С. Зайдэнбэрга, а ў 1909—1910 — у Прыватнай мастацкай школе Званцавай пад кіраўніцтвам Льва Бакста. Здолеў прадаць калекцыянэру й мэцэнату Максіму Вінавэру дзьве карціны, атрымаў ад яго стыпэндыю на навучаньне ў Парыжы (з 1910).

У Парыжы наведваў акадэміі La Palette і Grande Chaumiére. Жыў у асяродзьдзі мастакоў-авангардыстаў у інтэрнаце «Вулей» (La Ruche) на Манпарнасе. Падтрымоўваў знаёмствы з Гіёмам Апалінэрам, Фэрнанам Лежэ, Андрэ Сальмонам, Рабэрам Дэлёнэ, Жанам Мецэнжэ, Блезам Сандрарам. У гэты час пачынаецца першая сур’ёзная зацікаўленасьць ягонай творчасьцю. У 1914 у Бэрліне павінная адбыцца ягоная першая пэрсанальная выстава.

Перад пачаткам Першае сусьветнае вайны прыехаў ў Віцебск. Калі фронт наблізіўся, зьехаў у 1916 у Петраград. У 1918 прызначаны камісарам Віцебскага губэрнскага аддзела народнае адукацыі. Стварыў, а пазьней і ўзначаліў Віцебскую народную мастацкую школу (потым Першая народная мастацкая вучэльня). Запрасіў на працу ў Віцебск мастакоў-авангардыстаў, м. інш. Казімера Малевіча.

У 1920 зьехаў у Маскву, працаваў у Дзяржаўным жыдоўскім Камэрным тэатры (1920—1922). Займаўся тэатральным мастацтвам — стварэньнем дэкарацыяў і дызайнам касьцюмаў, сцэнаграфіяй.

У 1922 зьехаў у Бэрлін, адтуль у 1923 у Парыж. Захапіўся гравюрай і літаграфіяй. У 1923—1931 па замове Амбруаза Валяра выканаў некалькі цыклаў гравюраў да басьняў Ляфантэна, «Мёртвых душаў» Гогаля, да Бібліі.

У 1937 атрымаў францускае грамадзянства.

У 1941—1948 жыў у ЗША й Мэксыцы.

У пасьляваенны пэрыяд займаўся таксама манумэнтальным мастацтвам. Стварыў вітражы для касьцёлаў у Мэцы і Рэймсе (Францыя), Цюрыху (Швэйцарыя), для Габрэйскага ўнівэрсытэту (Ерусалім). Зрабіў мазаікі і габэлены для Парлямэнту Ізраілю ў Ерусаліме, пано для Мэтраполітэн-опэры ў Нью-Ёрку (ЗША), пляфоны для Гранд-опэры ў Парыжы (Францыя).

Найбольш вядомы як жывапісец. Ягонае мастацтва вызначалася яркаю асаблівасьцю. Стварыў індывідуальны фантастычны стыль. Прадстаўлены ва ўсіх буйнейшых музэях сьвету.

Ганаровы доктар унівэрсытэтаў Глазга, Брандыс (Масачусэтс, ЗША), Нотр-Дам (Індыяна, ЗША). Ганаровы сябра Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і пісьменства (1959). Кавалер Вялікага крыжа Ганаровай легіі (1978).

Памёр у горадзе Сэн Поль дэ Ванс (Францыя). Пахаваны на мясцовых могілках.

Да канца жыцьця ў ягонай творчасьці назіраліся «віцебскія» матывы.

Пісаў вершы на ідыш. На беларускую мову іх пераклаў Рыгор Барадулін.

Творы

8 лютага 2012 году на лёнданскім аўкцыёне Christie’s за 650 000 долараў Белгазпрамбанкам у рамках карпаратыўнай праграмы «Мастакі Парыскай школы — выхадцы Беларусі» была выкуплена карціна «Закаханыя» (1981). Карціна стала першай жывапіснай працай на Радзіме мастака, да гэтага творчасьць Марка Шагала ў Беларусі была прадстаўлена толькі некалькімі літаграфіямі ў Віцебску. Пазьней карпаратыўную калекцыю папоўнілі іншыя творы Шагала.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Марк Шагал ЖыцьцёМарк Шагал ТворыМарк Шагал КрыніцыМарк Шагал Вонкавыя спасылкіМарк Шагал1887198528 сакавіка7 ліпеняФранцуская моваЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Барыс ТасманБеларускі нацыянальны стройДаўгерд (імя)Войцех МанівідІван ШамякінTor BandТалівойша ГаштольдМантыгерд (імя)Народная Сацыялістычная Рэспубліка АльбаніяБерасьцеГенадзь ШутаўОрдэн ПагоніПольшчаСяржук Сокалаў-ВоюшЮры ГетаўтавічСлуцкі збройны чынПастава на каленяхПартыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраўДотык пісі рукоюТаварыства з абмежаванай адказнасьцюАнатоль СысЛетувізацыяПрафэсарМастацкая літаратураЧорны сьпіс ЭўразьвязуГеаграфічныя каардынатыРэжым ЛукашэнкіРаксаланаПахвала ВітаўтуГрупавы сэксНародная Рэспубліка БаўгарыяТрыбадызмГрамадзкі набытакВікісховішчаПхэньянГаналулуСоманіІнвэстыцыяХаім СуцінБанк2024Студэнцкая РадаБлакітная гадзінаЗьміцер ЖылуновічВікіманіяВалунтар (футбольны клюб)Галоўная старонкаСтаніслаў ШушкевічЗавіша ГудзігердавічЗнак працэнтуРужа кветкаЯн МінімонтУкраінская моваЖанчына зьверхуНародны каляндарРумбольд ВалімонтавічЎСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБізнэсСуахіліСьвіцязь (баляда)Дзед Талаш1667Гісторыя ад заснаваньня горадуТленАлейПачобуты-АдляніцкіяКаталіцкая ЦаркваБанкаўскі рахунакГенадзь Карпенка🡆 More