Сяргей Дубавец

Сяргей Дубавец (нар.

17 верасьня 1959 году, Мазыр) — беларускі журналіст і літаратар.

Сяргей Дубавец
Сяргей Дубавец
Імя пры нараджэньні Сяргей Іванавіч Дубавец
Род дзейнасьці журналіст
Дата нараджэньня 17 верасьня 1959 (64 гады)
Месца нараджэньня Мазыр, Гомельская вобласьць
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак літаратуразнаўца, журналіст, літаратурны крытык
Месца працы
Псэўданімы Іван Мялешка, Пхоў С., Сяргей Паўлоўскі, Адам Праціста, Алесь Кебік і Андрэй Корсак
Бацька Іван Дубавец
Жонка Тацяна Дубавец
Дзеці Адэля Дубавец
Узнагароды Мэдаль «13 студзеня»
Прэмія Алеся Адамовіча (1998)
Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Біяграфія

Сяргей Дубавец пераехаў у Менск разам з бацькамі ў дзяцінстве. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы (1976) працаваў выпускным у не шматтыражнай газэце міністэрства ўнутраных справаў БССР «На страже Октября» на заводзе «Гарызонт», рэдактарам якой тады зьяўляўся Іван Каленікавіч Дубавец, вэтэран органаў унутраных спраў БССР і бацька Сяргея. Менавіта таму Сяргей і праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў тыпаграфіі мотастралковага падразьдзяленьня міністэрства ўнутраных справаў БССР в/ч 3214 (Белпоўк) г. Менску па вуліцы Грушаўская ў 1978—1980 гадах. Адтуль жа ў 1979 годзе Сяргей выправіўся на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ ў 1984. Працаваў у выдавецтве БелСЭ, газэце «Гомельская праўда», нелегальным друку. Рэдактар аддзелу крытыкі часопіса «Нёман» (1987—1990), галоўны рэдактар газэт «Наша Ніва» (1991—2000) і «Свабода» (2004—2008), радыё «Балтыйскія хвалі» (2000—2001), аўтар штотыднёвае перадачы «Вострая Брама» на радыё «Свабода» (з 1997). Жыве ў Вільні.

Уначы на 28 сьнежня 2010 разам з жонкаю, паэткаю і журналісткаю Тацянай трапілі ў аўтакатастрофу. Аварыя здарылася на тэрыторыі Летувы, пад Алітай. Жонка Тацьцяна загінула, Сяргей Дубавец паранены патрапіў у рэанімацыю. Сям’я вярталася ад дачкі, якая нядаўна нарадзіла ім унучку.

Масон. З 2019 году — Вялікі майстар Вялікай ложы Беларусі.

Публікацыі

Зьяўляецца аўтарам наступных кніг:

Аўтар артыкулаў:

  • Дубавец С. Арэол для класіка. Над старонкамі збору твораў Максіма Гарэцкага // Літаратура і мастацтва. — 1988. — № 4. — С. 5-6.
  • Дубавец С. І. Беларусь і Літва: мадэль добрасуседзтва // Скарыніч. — 2010. — В. 8/9. — С. 72-80.
  • Дубавец С. І. [Рэцэнзія] // Беларускі гістарычны агляд. — 2009. — Т. 16. — С. 313-317.

Узнагароды

Узнагароджаны летувіскім мэдалём «За адвагу», мэдалём да стагодзьдзя БНР Рады БНР.

Прэміі

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

Tags:

Сяргей Дубавец БіяграфіяСяргей Дубавец ПублікацыіСяргей Дубавец УзнагародыСяргей Дубавец ПрэмііСяргей Дубавец Вонкавыя спасылкіСяргей Дубавец КрыніцыСяргей ДубавецБеларусьЖурналістМазыр

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЮдаізмХакей з шайбай на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 годуГорад1530Zuzana (зброя)АлтайДрапежныя птушкіАнджэй СапкоўскіВіды сувязі словаўВусякіЯпонія1923Горадня1919Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіСяргей ГрахоўскіСоня садоваяБакаляўрBloggerКурыцаЛявон ВашкоСкандынавіяМарыя МартысевічБаскетболГайла (імя)Трыбуна працыGoogleМэксыкаНавукаКрывічыПадгорыцаУладзімер ДубоўкаМусульманскі каляндарНу, пачакай!Генэрал-губэрнатарНямецкая мова26 красавікаКліўлэндзкае пагадненьнеГенацыд22 красавікаАлесь РазанаўМікола ЕрмаловічВагінальны сэксЛёнданГарнастайВялікае Княства ЛітоўскаеРэстаранHromadske.TVЭўропаАнатоль СысП’ер Агюст РэнуарАляксей Бацюкоў6021891Манул1744ПарнафільмБерасьцеЧорная РусьАральны сэксУсходнеславянскія мовыМарына ВасілеўскаяТонгаЛюдзі на балоце (раман)У краіне райскай птушкіМікола МятліцкіВіківэрсытэт🡆 More